Архіў навін

У сувязі з уваходам у фазу актыўнага будаўніцтва аб’екта «Будаўніцтва пуцеправода-дублёра вул. Якубоўскага – Загарадная шаша ў г. Магілёве» (1-я чарга) пешаходны рух паміж раёнамі пас. Ямніцкі – вул. Будаўнікоў будзе закрыты. На падставе вышэйпададзенага з 18 жніўня будзе адноўлены рух аўтобуснага маршруту № 22 «Мікрараён Казіміраўка – пасёлак Ямніцкі» па раней дзеючым графіку.
З любоўю да роднага слова У Бялынічах на фінішную прамую выйшла падрыхтоўка да Дня беларускага пісьменства, сталіцай якога ў пачатку верасня стане райцэнтр. Апошнія месяцы ён больш нагадваў горад-будоўлю, дзе літаральна ў кожным кутку ішлі работы па навядзенні парадку.
У Брэсце завяршыўся чэмпіянат Беларусі па акадэмічным веславанні. Спаборніцтвы сабралі звыш 280 удзельнікаў, якія змагаліся ў гонках рознага класах судоў на дыстанцыі 2000 метраў. Шэраг медалёў чэмпіянату заваявалі магілёўскія весляры. Чэмпіёнамі Беларусі сталі: Дар’я Новікава ў складзе зборнага экіпажа жаночай чацвёркі распашнай, Яўген Залатой і Арцём Лапуцін (мужчынская чацвёрка парная), Дзяніс Суравец і Мікалай Шарлап (мужчынская васьмёрка з рулявым). Акрамя таго, Дзяніс Суравец і Мікалай Шарлап выйгралі «серабро» ў гонцы двоек распашных.
Кіраўскі раён першым у Магілёўскай вобласці завяршыў уборку збожжавых і зернебабовых культур. Пра гэта паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама. У раёне збожжа прыбралі з 15 131 га, намалацілі больш за 62 тыс. т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 41,2 ц/га. Па стане на раніцу 17 жніўня ў рэгіёне было ўбрана 78,3% плошчаў, намалочана звыш 843 тыс. т збожжа, сярэдняя ўраджайнасць 34,2 ц/га.
Студэнцкія атрады ў Чавускім раёне актыўна працуюць, набываючы неабходны для жыцця вопыт у працы. Для старшакласнікаў –гэта добрая школа жыцця. Цяпер яны могуць называць сябе дарослымі, бо менавіта цяпер яны вучацца самастойна зарабляць і разумець, што кожны рубель у кашалёк трапляе няпроста.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 22 жніўня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Барысавіч Страхар. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
У Магілёўскай вобласці сёння стартавала прафілактычная акцыя «У цэнтры ўвагі – дзеці!», прымеркаваная да пачатку навучальнага года. Яе галоўная мэта – прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблемы траўматызму і гібелі дзяцей ад пажараў з прычыны пакідання іх без нагляду, – паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
У ліку рэкардсменаў на жніве ў філіяле СК «Дуброва» ААТ «Магілёўліфтмаш» у Быхаўскім раёне сямейны экіпаж Андрэя і Юліі Дзеляшковых. На іх рахунку ўжо 1175 тон намалочанага збожжа. У дзень экіпаж прыбірае па 20–25 гектараў збожжавых культур. Калі ў Андрэя гэта дзясятаежніво, то для Юліі ўборка хлеба – дэбют.
Урад Беларусі склаў паўнамоцтвы перад зноў абраным Прэзідэнтам. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 15 жніўня №480, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Згодна з дакументам, у адпаведнасці з ст. 106 Канстытуцыі, арт. 9 закона ад 23 ліпеня 2008 г. №424-З «Аб Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь» беларускі ўрад склаў паўнамоцтвы перад зноў абраным Прэзідэнтам. Пастанова ўступае ў сілу з дня яго прыняцця.
Выступленне Аляксандра Лукашэнкі ў Мінску на мітынгу за захаванне спакою, міру і бяспекі ў Беларусі.
ЦВК зацвердзіла вынікі прэзідэнцкіх выбараў. За дзеючага Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку прагаласавала 80,1 працэнта выбаршчыкаў. Такія даныя размешчаны на сайце Цэнтрвыбаркама.
Навучэнцам і педагогам рэгіёна, трэнерам каманд уручылі спецыяльныя дыпломы Магілёўскага аблвыканкама за высокія дасягненні ў рэспубліканскім этапе алімпіяды па вучэбных прадметах. Ушанаванне адбылося сёння ў Абласным цэнтры творчасці.
Электронны кірмаш вакансій для жыхароў Магілёва запланаваны на 19 жніўня, паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарвыканкама. – Кірмаш пройдзе з 10.00 да 12.00. У гэты час у наймальнікаў і саіскальнікаў будзе магчымасць абмеркаваць пытанні працаўладкавання. Саіскальнікі змогуць азнаёміцца з наяўнымі вакансіямі, задаць пытанні, атрымаць кансультацыю і запрашэнне на субяседаванне. Наймальнікі ў сваю чаргу змогуць азнаёміцца з рэзюмэ тых, хто знаходзіцца ў пошуку працы, – адзначылі ва ўпраўленні.
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці. Пра гэта паведаміў намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай працы, кіраванні персаналам і сацыяльных пытаннях Віталь Зянькоў.
У Быхаўскім раёне з 27 ліпеня па 6 жніўня праходзіла пошукавая экспедыцыя Магілёўскага гісторыка-патрыятычнага клуба «Віккру» і 52-га пошукавага батальёна УС Рэспублікі Беларусь. Пра гэта расказаў старшыня ГА «Магілёўскі АІПК «Віккру» Мікалай Барысенка.
Бялынічы – гэта гучыць літаратурна Ужо хутка, у першыя выхадныя верасня, у Бялынічах на Магілёўшчыне пройдзе чарговы Дзень беларускага пісьменства. Гасцей свята чакаюць новыя праекты Саюза пісьменнікаў Беларусі, якія ўчора былі прэзентаваныя ў Нацыянальным прэс-цэнтры.
Новы арт-аб’ект упрыгожыць сцяну майстэрні, размешчанай на ўездзе ў Мсціслаў з боку Капачоў. Малюнак пары бягучых коней па полі іван-чаю добра ўпішацца ў навакольны пейзаж.
Рашэннем аблвыканкама зацверджаны тэрміны збору, нарыхтоўкі (закупкі) дзікарослых ягад брусніц і журавін. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб’яднанні. На Магілёўшчыне збіраць брусніцы можна з 12 жніўня. Сезон збору журавін пачнецца пазней – з 2 верасня. Дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае, што нарыхтоўка і збор дзікарослых ягад ажыццяўляюцца на любых участках ляснога фонду, за выключэннем тых, дзе гэты від лесакарыстання забаронены або абмежаваны ў адпаведнасці з заканадаўствам Беларусі.
У Бабруйску праходзіць гарадскі месячнік бяспечнай працы ў арганізацыях без ведамаснай падпарадкаванасці. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме. Да 10 верасня на адпаведнасць працоўных месцаў здаровым і бяспечным умовам працы, абсталявання, машын і механізмаў патрабаванням нормаў і правілаў аховы працы будуць абследаваны прадпрыемствы і арганізацыі Бабруйска. Створаны мабільныя групы па аказанні практычнай і метадычнай дапамогі ў забеспячэнні выканання заканадаўства аб ахове працы ў арганізацыях усіх сфер дзейнасці.
Падмурак будучага храма на вуліцы Вакзальнай пачалі заліваць у Горках. Пробашч парафіі ў імя ўсіх Беларускіх Святых, протаіерэй Сяргей Масур здзейсніў чын асвяшчэння новага самаходнага бетонамяшальніка.
Сельгаспрадпрыемствы Магілёўскай вобласці прыступілі да сяўбы азімага рапсу. Усяго, паводле даных на сёння, у рэгіёне засеялі крыху больш за 2 тыс. га. – гэта 3% ад запланаваных аб’ёмаў – пад рапс у вобласці выдзелена каля 60 тыс. га.
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы плануюць правесці на Магілёўшчыне. Пра гэта паведаміла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг аблвыканкама Вераніка Цітова. Плодаагароднінныя кірмашы маюць намер арганізаваць ва ўсіх гарадах і раённых цэнтрах рэгіёна. Рашэнні аб іх правядзенні, як звычайна, будуць прымаць гарадскія і раённыя выканкамы. Яны ж вызначаць даты і пляцоўкі пад размяшчэнне гандлёвых радоў.
Арганізацыя з удзелам замежнікаў у сталіцы і раённых цэнтрах масавых пагромаў, нападаў на супрацоўнікаў сіл аховы грамадскага парадку, падбухторванне да паўстання з выкарыстаннем сеткі інтэрнэт, заклікі да «судоў Лінча» над беларускімі грамадзянамі, якія сумленна выконваюць свой абавязак – усё гэта і многае іншае павінна атрымаць кваліфікаваную прававую ацэнку.
У Беларусі сёння стартавала Рэспубліканская дабрачынная акцыя «У школу з добрым сэрцам». Валанцёры руху БРСМ «Добрае сэрца» арганізуюць збор канцылярскіх і спартыўных прылад да будучага навучальнага года для дзяцей, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, – паведаміла сакратар Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Аляксандра Ганчарова.
РУП «Белтэлекам» зробіць пераразлік абаненцкай платы праз недаступнасці інтэрнэту, паведамляецца на сайце прадпрыемства.
У Нацыянальным прэс-цэнтры адбылася прэзентацыя новых праектаў Саюза пісьменнікаў Беларусі, падрыхтаваных да Дня беларускага пісьменства.
Новы дом у Клімавічах на шэсцьдзясят кватэр вырас літаральна за паўгода. Першымі ключы ад кватэр атрымала дзесяць сем’яў, у якіх выхоўваюць па чацвёра і больш дзяцей. Непадалёк ад новабудоўлі ўжо новы падмурак. Тут пры падтрымцы дзяржавы з’явіцца яшчэ адна пяціпавярхоўка. ТРК «Магілёў»
Ігара Падкоўку, які загінуў пры выратаванні дзяцей у Шклове на Дняпры, пасмяротна адзначылі знакам «За заслугі». Падзяку атрымалі і спартсмены юніёрскай зборнай па шорт-трэку, якія ўдзельнічалі ў выратаванні дзяцей. ТРК «Магілёў»
У Беларусі ўводзіцца забарона на аптовы і рознічны гандаль піратэхнічнымі вырабамі, – паведамілі ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Увядзенне забароны прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 11 жніўня 2020 года № 475 «Аб абароце піратэхнічных вырабаў». Дакумент уступіў у сілу з 12 жніўня. «У сувязі з гэтым просім суб’ектаў гандлю прыняць тэрміновыя меры па няўхільным выкананні нормаў названай пастановы і недапушчэнні аптовага і рознічнага гандлю піратэхнічнымі вырабамі на тэрыторыі Беларусі», – падкрэслілі ў МАРГ.
У Магілёўскай вобласці 1 верасня больш за 12 тыс. першакласнікаў пойдзе ў школы. Усяго ў пачатку навучальнага года за парты сядзе каля 113,5 тыс. чалавек. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама.