Архіў навін

Удзел у выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прыняло 90,78% жыхароў Прыдняпроўскага краю, унесеных у спісы для галасавання. Вынікі выбарчай кампаніі ў рэгіёне агучаны сёння на пасяджэнні абласной камісіі.
У Магілёўскай вобласці абмежавана купанне ў 2 зонах адпачынку і забаронена ў 6. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Купанне дзяцей і дарослых абмежавана ў раёне пляжа Пячэрскага вадасховішча ў Магілёве і гарадскога пляжа па вул. Верхняялаўскай у Чавусах.
У Бялынічах да Дня беларускага пісьменства адкрыюць новы будынак раённага мастацкага музея імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі. Пра гэта расказала дырэктар установы культуры Таццяна Цікунова.
У Кіраўскім раёне ўбрана больш за 80 працэнтаў збожжавых. Хлеба намалочана звыш 50 тысяч тон, у той час як каравай мінулага года завесіў усяго 39,6 тысячы. Ураджайнасць таксама значна вышэйшая: 39,4 супраць 28 леташніх цэнтнераў. Дзяржзаказ выкананы ў поўным аб’ёме, за выключэннем піваварнага ячменю. У раёне разлічваюць завяршыць уборку збожжавых на працягу некалькіх дзён, а тры гаспадаркі ўжо прыбралі свой хлеб.
Я прашу не паддавацца заклікам да парушэння грамадскага парадку. Звяртаюся да бацькоў! Зберажыце сваіх дзяцей, не дайце ім нашкодзіць сваёй будучыні.Любыя неправамерныя дзеянні, у тым ліку ў дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўных органаў, цягнуць за сабой меры адміністрацыйнага і крымінальнага пакарання.
Жыхары Магілёўскай вобласці паказалі ў гэтай палітычнай кампаніі высокую выбарчую актыўнасць. Выніковая яўка ў рэгіёне перавысіла адзнаку ў 90% ад спісачнай колькасці выбаршчыкаў і была вышэйшай, чым на папярэдніх прэзідэнцкіх выбарах. Пра гэта паведаміў старшыня Магілёўскай абласной выбарчай камісіі Валерый Берастаў.
ЦВК абнавіў папярэднія даныя аб выніках галасавання на выбарах Прэзідэнта Беларусі. Так, у дзеючага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі 80,08% галасоў (яго падтрымаў 4 659 561 выбаршчык). За Святлану Ціханоўскую, паводле абноўленых звестак, прагаласавала 10,09% (587 411), Ганну Канапацкую – 1,68% (97 552), Андрэя Дзмітрыева – 1,21% (70 613), Сяргея Чарачня – 1,15% (66 695), супраць усіх – 4,6% (267 628).
Скульптурную композицию «Явление иконы» установили сегодня в Белыничах. Гранитный ангел украсил площадь у Церкви в честь иконы Божией Матери Белыничской.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 15 жніўня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Мікалаевіч Маслаў. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Адзнаку ў 4 тыс. т па намалоце збожжавых і зернебабовых па стане на 9 жніўня перавысіў экіпаж старшага камбайнера Мікалая Дарэчкіна і камбайнера Канстанціна Саладухі. Механізатары сталі абсалютнымі лідарамі ў рэгіёне і ідуць з вялікім адрывам ад сваіх калег. Другі вынік у вобласці паказалі камбайнеры гэтай жа гаспадаркі Ігар Шчэлухаў і Віктар Васільеў: сёння іх намалот перасягнуў адзнаку ў 3 тыс. т.
Сегодня основной день голосования на выборах Президента Беларуси. На участке №32, расположенном в ГУО «Учебно-педагогический комплекс детский-сад – средняя школа №12 г. Могилева», утром сделали свой выбор в пользу одного из пяти кандидатов председатель Могилевского областного исполнительного комитета Леонид Заяц и его супруга, а также председатель Могилевского горисполкома Владимир Цумарев.
Паводле звестак ЦВК на 10.00, прэзідэнцкія выбары адбыліся і ў Магілёўскай вобласці. У рэгіёне прагаласавала 53,87% выбаршчыкаў. Раней па выніках датэрміновага галасавання адбыліся выбары ў Гомельскай вобласці. Паводле даных на 10.00, яўка выбарцаў у гэтым рэгіёне – 57,82%. Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына праінфармавала, што выбарчыя ўчасткі адкрыліся і працуюць у штатным рэжыме: прэтэнзій і канфліктаў няма.
Досрочное голосование в регионе проходило на 697 открытых избирательных участках. Сегодня в работу включились еще 34 участка, расположенных в организациях здравоохранения и санаториях, оказывающих медицинскую помощь на стационарной основе. Все участки подготовлены в соответствии с требованиями законодательства.
У сярэдняй школе № 18 горада Магілёва пасля капітальнага рамонту адкрылі басейн. Ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным гэтай падзеі, прынялі ўдзел прадстаўнікі органаў выканаўчай улады, дэпутацкага корпуса, педагогі, навучэнцы ўстановы адукацыі і спартыўных школ, прадстаўнікі арганізацый абласнога цэнтра.
Датэрміновае галасаванне па-ранейшаму праходзіць у спакойнай абстаноўцы. Камісіі працуюць у адпаведнасці з патрабаваннямі Выбарчага кодэкса і праводзяць усе неабходныя працэдуры.
Па ініцыятыве грамадзян у Круглянскім раёне аднаўляюць і акультурваюць помнікі прыроды – крыніцы. Пра гэта паведаміў старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Храмцоў. «Жыхары аграгарадка Цяцерына выступілі з ініцыятывай прывесці ў парадак крыніцу, якая знаходзіцца побач са школай. Ідэю грамадзян мы падтрымалі і сумеснымі намаганнямі зрабілі прыгожае і маляўнічае месца для адпачынку», – расказаў Сяргей Храмцоў.
Гісторыя будаўнічай галіны Магілёўскай вобласці – гэта імёны выдатных архітэктараў, інжынераў і навукоўцаў, высакакласных, адданых сваёй справе спецыялістаў. На гэта звярнуў увагу, выступаючы сёння на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню будаўніка, старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц.
Па ўсёй краіне найлепшыя работнікі сацыяльнай службы і валанцёры атрымліваюць ганаровыя граматы і падзякі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны за працу падчас пандэміі COVID-19. Ушанаванне праходзіць з 5 па 7 жніўня. Сёння словы падзякі пачулі ад міністра Ірыны Касцевіч сацработнікі Прыдняпроўскага краю і іх добраахвотныя памочнікі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 4 жніўня звярнуўся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу. На мерапрыемства было запрошана больш за 2,5 тысячы чалавек з усёй краіны, у тым ліку прадстаўнікі Магілёўскай вобласці, якія падзяліліся меркаваннем аб мінулым мерапрыемстве. Ваенны камісар Магілёўскай вобласці, палкоўнік, старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь» Аляксандр Гарошкін:
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю дапоўніла пералік аднаразовага пластыкавай посуду, выкарыстанне і продаж якога забараняюцца ў аб’ектах грамадскага харчавання. Гэта прадугледжана пастановай ведамства № 53 ад 20 ліпеня 2020 года, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Да зацверджанага раней спісу дададзеныя такія: аднаразовыя пластыкавыя прыборы: відэльцы, нажы і лыжкі.
У Магілёве сёння праходзяць урачыстасці ў гонар свяціцеля Георгія Каніскага. З нагоды святкаванняў у абласны цэнтр прыбыў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
У Беларусі вялікая ўвага надаецца эканоміі і рацыянальнаму выкарыстанню паліўна-энергетычных рэсурсаў, у тым ліку светлых нафтапрадуктаў. Арганізацыі Магілёўскай вобласці праводзяць вялікую працу, якая вядзе да іх эканоміі і выкарыстання з максімальнай эфектыўнасцю, расказаў загадчык групы тэхнічнага забеспячэння Магілёўскага абласнога ўпраўлення па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем ПЭР Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Яўген Мядзведнік.
У Магілёўскай вобласці прагаласаваць датэрмінова можна на 697 выбарчых участках. Тут створаныя неабходныя ўмовы, каб выбаршчыкі адчувалі сябе камфортна і бяспечна. Так, на выбарчым участку № 112 Магілёва, які размяшчаецца на базе СШ № 6, датэрміновае галасаванне арганізавана на першым паверсе, практычна побач з уваходам. «Гэта вельмі зручна, асабліва для пажылых людзей, якія ўжо не раз дзякавалі нам за прадбачлівасць», – расказала намесніца старшыні ўчастковай камісіі горада Магілёва № 112 Ірына Аляхновіч.
У Магілёўскай вобласці актыўна праходзіць датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Сёння свой голас за стабільнае развіццё нашай краіны і спорту аддаў біятланіст, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2010 года ў індывідуальнай гонцы, трохразовы чэмпіён зімовых Універсіяд, двухразовы чэмпіён Еўропы, заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь, а цяпер начальнік упраўлення спорту і турызму аблвыканкама Сяргей Новікаў.
Другі электрадом пачалі будаваць у Магілёве. Пра гэта паведаміў дырэктар УКБ Магілёўскага аблвыканкама Ігар Бушлякоў. Упраўленне выступае заказчыкам аб’екта. Дом, гарачае водазабеспячэнне, ежападрыхтоўка і ацяпленне якога будзе забяспечана электрычнасцю, пачалі ўзводзіць на праспекце Шміта. Ён будзе 40-кватэрным. Здаць у эксплуатацыю плануюць у 2021 годзе.
Інвестыцыйны форум другім разам пройдзе ў Магілёўскім раёне 11 верасня. Пра гэта паведамілі ў ААТ «Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця», якое з’яўляецца адным з арганізатараў мерапрыемства.
У першы дзень датэрміновага галасавання ўдзел у выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прыняло 4,66% выбаршчыкаў Магілёўскай вобласці. Усяго ў спісах грамадзян, якія валодаюць выбарчым правам, налічваецца больш за 800 тыс. чалавек, паведамілі ў абласной камісіі.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звярнуўся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу. Асаблівасцю гэтага года з'яўлялася тое, што Пасланне прагучала не ў Авальнай зале Дома ўрада, а ў Палацы Рэспублікі. На мерапрыемства былі запрошаны больш за 2,5 тыс. чалавек з усёй Беларусі.
У Магілёўскай вобласці са жніўня змяніўся графік работы «гарачай лініі» па пытаннях прафілактыкі каранавіруснай інфекцыі. Цяпер задаць пытанні па тэме і атрымаць кансультацыю можна з панядзелка па пятніцу з 8.00 да 13.00 і з 13.20 да 18.00 па нумары тэлефона 8 (0222) 33 18 68, а таксама кругласутачна – 8 (0222) 63 53 60.
Аддаць свой голас у падтрымку таго ці іншага кандыдата змогуць усе, хто па тых ці іншых прычынах не будзе мець магчымасці прыйсці на выбарчыя ўчасткі 9 жніўня. Афіцыйнага пацверджання прычын немагчымасці выбаршчыка прыйсці ў памяшканне для галасавання ў дзень выбараў не патрабуецца.