Архіў навін
У храме ў імя ўсіх Беларускіх Святых на вуліцы Вакзальнай можна пакланіцца мошчам Свяціцеля Мікалая Цудатворца.
Пробашч парафіі протаіерэй Сергій Мосур расказаў, што ў храм таксама былі перададзены два абразы Вялікапакутніцы Варвары і Святой Матроны Маскоўскай з часціцамі мошчаў.
Святыні будуць даступныя для вернікаў да 6 верасня з 8.00 да 18.00.
День белорусской письменности обращает жителей страны к истокам родного языка и культуры. Таким мнением с журналистами поделился заместитель премьер-министра и руководитель оргкомитета Игорь Петришенко во время заседания национального организационного комитета по подготовке и проведению Дня белорусской письменности в Белыничах.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 8 верасня намеснік старшыні камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Павел Леанідавіч Марыненка.
З 10.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 22-17-22 ён адкажа на актуальныя пытанні развіцця і падтрымкі прадпрымальніцтва.
Усе школы Магілёўшчыны атрымалі сертыфікаты гатоўнасці да новага навучальнага сезона. На гэтыя мэты з абласнога бюджэту выдаткавана каля Br11,5 млн. У асноўным сродкі пайшлі на паляпшэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы навучальных устаноў, а таксама на стварэнне для школьнікаў бяспечных умоў знаходжання з захаваннем санітарных нормаў.
У адпаведнасці з артыкулам 12 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» ад 4 студзеня 2010 года, прэзідыум Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў склікае чарговую дваццаць трэцюю сесію Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 27 жніўня (10.00, зала селектарных нарад Дома Саветаў).
Парадак дня:
– «Аб ходзе рэалізацыі інвестыцыйнай праграмы Магілёўскай вобласці на 2020 год»;
– «Справаздача дэпутата абласнога Савета дэпутатаў па Вішнявецкай выбарчай акрузе № 40 Зянькова Віталя Іванавіча»;
Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС 27 жніўня правядзе бацькоўскі сход у рэжыме анлайн. Пра гэта паведамілі ў цэнтры бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю ведамства.
«Улічваючы сучасны рытм жыцця, мы прапануем бацькам, не выходзячы з дому, не адцягваючыся ад працы і паўсядзённых спраў, абмеркаваць пытанні дзіцячай бяспекі», – адзначылі суразмоўцы.
У Магілёве 29–30 жніўня арганізуюць восеньскія кірмашы выхаднога дня. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме.
Два кірмашы размесцяцца з 11.00 да 18.00 на пляцоўках перад гандлёвымі цэнтрамі «Атрыум» і «Арбат». Таксама з 10.00 да 18.00 будзе працаваць кірмаш ля ГЦ «Крыніца» (мікрараён Саломенка).
Тут арганізуюць гандаль плодаагародніннай сельскагаспадарчай прадукцыяй, рыбай, мясам і мяснымі паўфабрыкатамі, а таксама адкрыюць гандлёвыя аб’екты са школьнымі прыладамі і адзеннем.
Першынство Беларусі па выездцы прайшло на базе Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі коннага спорту і конегадоўлі ў Ратамцы. У спаборніцтвах прымалі ўдзел юніёры і юніёркі 1999 г. нараджэння. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце Беларускай федэрацыі коннага спорту.
Па выніках спаборніцтваў у камандным першынстве другое месца занялі дзяўчаты Магілёўскай вобласці ў складзе: Ніканорава Анастасія на Заветнай, Сафонава Кацярына на Ваксайдзе, Янкоўская Анастасія на Ватыкане. Усе спартсменкі з’яўляюцца прадстаўніцамі ўстановы «МАЦАР па КС і СП».
З моманту ўводу ў эксплуатацыю новай тэхналагічнай лініі ў ААТ «Крычаўцэментнашыфер» выпушчана 9-мільённая тона цэменту.
За студзень–ліпень прадпрыемствам выраблена 882 тысячы тон цэменту, тэмп росту да мінулага года склаў 101,6 працэнта. У ліпені – 162 тысячы тон цэменту. Аб’ём прамысловай вытворчасці за студзень–ліпень склаў Br111 млн.
Намеснік старшыні Савета Рэспублікі Анатоль Міхайлавіч Ісачанка правядзе 28 жніўня ў Клічаўскім раёне прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію, паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента.
Падчас прамой тэлефоннай лініі званкі будуць прымацца з 11.00 да 12.00 па тэлефоне 8 (02236) 7-89-52.
Прыём грамадзян пройдзе з 12.00 да 14.00 у малой зале пасяджэнняў Клічаўскага райвыканкама. Папярэдні запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца па тэлефонах: 8 (02236) 7-92-95, 7-92-97.
БЕЛТА
У Магілёве на беразе Дняпра ўсталёўваюць скейт-парк, пляцоўку для яго шукалі амаль год. Пра гэта расказала намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама Ірына Сталярова.
З Краснаполля ў Чачэрск за 9 дзён на катамаранах і байдарках па рацэ Сож. Штогод летам вучні старэйшых класаў аграгарадка Яноўка Краснапольскага раёна праводзяць некалькі дзён у падарожжах.
Каманду школьнікаў мы сустрэлі на другі дзень воднага паходу. 16 падлеткаў пад кіраўніцтвам дарослых аглядаебеларускія краявіды. Першы прыпынак – вёска Бакоў у Чэрыкаўскім раёне.
Завяршылі ўборку Глускі, Кіраўскі, Асіповіцкі раёны. На фінішнай прамой – аграрыі Бабруйскага, Быхаўскага, Касцюковіцкага раёнаў.
У Беларусі павялічваюцца нормы выдаткаў на харчаванне для навучэнцаў у сярэдніх школах–вучылішчах алімпійскага рэзерву. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства спорту і турызму № 28 ад 10 жніўня 2020 года, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу “Бабруйскаграмаш”» пашырыла наменклатуру тэхнікі, якая пастаўляецца на рынак Рэспублікі Казахстан. Упершыню за шматгадовую гісторыю супрацоўніцтва на адрас казахстанскіх партнёраў была пастаўлена партыя лодак-касілак ЛК-12, паведамляецца на сайце Міністэрства прамысловасці.
Лодкі-касілкі ўжо задзейнічаны на ачыстцы ад чароту возера Копа ў г. Какшатау і прыцягваюць увагу як спецыялістаў водных гаспадарак, так і абывацеляў.
Па выніках першых дзён працы казахстанскім бокам адзначана высокая якасць і прадукцыйнасць гэтай тэхнікі.
Спыненне прамысловых вытворчасцей недапушчальнае ў сённяшніх умовах. Такім меркаваннем падзяліўся намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар.
Развіваць цыркулярную эканоміку плануюць у Магілёўскай вобласці. Планы сучаснага напрамку былі агучаныя на семінары «Асновы цыркулярнай эканомікі: ацэнка ўнутранага патэнцыялу і прыярытэты пераходу да цыркулярнай эканомікі Магілёўскай вобласці», які адбыўся ў Магілёве.
Новы рэнтгеналагічны апарат пачаў працаваць у Магілёўскім гарадскім траўмапункце. Ён стаў заменай больш старой мадэлі, якая рабіла здымкі яшчэ на плёнцы.
Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя распрацаваў метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў 2020/2021 навучальным годзе ва ўстановах адукацыі ва ўмовах распаўсюджвання COVID-19, як паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Чыгірынскі турыстычны кластар плануюць стварыць у Магілёўскай вобласці. Пра гэта расказаў Яўген Якімаў – дырэктар ААТ «Магілёўскае Агенцтва рэгіянальнага развіцця», якое зараз займаецца стварэннем інфармацыйнай базы даных турыстычнага і інвестыцыйнага патэнцыялу Чыгірынскага вадасховішча і прылеглых да яго тэрыторый.
Знаходзіцца Чыгірынскае вадасховішча на мяжы Кіраўскага і Быхаўскага раёнаў у пойме ракі Друць. У цяперашні час вакол яго зарэгістравана і дзейнічае больш за сорак аграэкасядзіб і столькі ж баз адпачынку.
Распрацоўку адзінай платформы для дыстанцыйнага навучання ў Беларусі завершаць да канца 2020 года. Пра гэта заявіў міністр адукацыі Ігар Карпенка ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1».
Прафсаюзы ініцыіруюць дадатковыя меры для абароны работнікаў ад наступстваў каранавіруснай інфекцыі ў розных сферах жыцця. Плануецца, што змены закрануць такія напрамкі, як турызм, транспарт, будаўніцтва.
ТРК «Магілёў»
Экспазіцыя «Вяртанне» мастачкі Ларысы Журавовіч адкрыецца 26 жніўня ў Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі імя Е. Р. Раманава. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
У выставачнай зале будзе прадстаўлена каля трыццаці новых работ аўтара.
«Гэта выстава – пра храмы, якія існавалі на Бялыніцкай зямлі ў 1920-я гады. Іх будавалі на стагоддзі, але войны і абыякавасць аказаліся больш разбуральнымі, чым стыхіі прыроды, – падзялілася Ларыса Журавовіч. – Многіх цэркваў ужо няма, ад некаторых не засталося нават фатаграфій. І толькі чалавечая памяць захоўвае ўспаміны».
Прамую тэлефонную лінію правядзе 29 жніўня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Маслаў
Прамую тэлефонную лінію правядзе 29 жніўня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Мікалаевіч Маслаў. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
У в. Сычкава Бабруйскага раёна 29 жніўня правядуць традыцыйнае свята «Конны фэст», прысвечанае Году малой радзімы. Яно адбудзецца на полі каля ТДА «Зялёны бор», як паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бабруйскага райвыканкама.
Пракурор Магілёўскай вобласці Аляксандр Чадзюк звярнуўся да жыхароў рэгіёна. Ён папярэдзіў грамадзян аб адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах і заклікаў праявіць разважлівасць і не парушаць грамадскі парадак.
У Магілёўскай вобласці з 25 жніўня па 5 верасня пройдзе спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага – дзеці!». Пра гэта паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.
29 жніўня гэтага года ўступаюць у сілу змены ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб геаграфічных указаннях».
Геаграфічнае ўказанне – гэта аб’ект інтэлектуальнай уласнасці, які ўяўляе з сябе абазначэнне, якое ідэнтыфікуе тавар як той, што робіцца на тэрыторыі пэўнага геаграфічнага аб’екта, калі якасць, рэпутацыя ці іншыя характарыстыкі тавару ў значнай ступені абумоўлены яго геаграфічным паходжаннем.
Усе работнікі Муравільскага сельскага дома культуры – блізкія сваякі. Мала таго, творчае сямейнае трыа спявае ў народным ансамблі з самай што ні на ёсць прыдатнай назвай – «Радня».
Гастрольны графік – па два канцэрты на тыдзень. Зараз ансамбль «Радня» рэпеціруе новую праграму.
Сусветная Арганізацыя Аховы здароўя (СААЗ) і дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ) рэкамендавалі дзецям з 12 гадоў насіць ахоўныя маскі ў сувязі з пандэміяй COVID-19. Пра гэта гаворыцца ў інфармацыйным бюлетэні, апублікаваным на сайце СААЗ, паведамляе ТАСС.
«Згодна з парадай СААЗ і ЮНІСЕФ, дзеці 12 гадоў і больш павінны насіць маску пры тых жа ўмовах, што і дарослыя, у прыватнасці калі няма гарантыі захавання дыстанцыі ў 1 м ад іншых людзей і ў дадзеным раёне перадача віруса шырокамаштабная», – адзначаецца ў дакуменце.
Переводчик