Архіў навін
Студэнты Магілёўшчыны актыўна запісваюцца на вакцынацыю супраць кавіду. Вакцына «Спутник Лайт» ужо паступіла ва ўстановы аховы здароўя вобласці – больш за 12 тысяч доз.
Вакцыну, у ліку іншых, размеркавалі па ВНУ рэгіёна. Яна аднакампанентная і рэкамендавана, у прыватнасці, для студэнцкай моладзі.
ТРК «Магілёў»
Па рашэнні Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта «Пячэрскі» абвешчаны заказнікам мясцовага значэння. Яго плошча ўключана ў склад зямель ахоўнай зоны і перададзена ва ўпраўленне прадпрыемству «Магілёўзеленбуд». Заказнік мясцовага значэння будзе ўключаны ў дзяржаўны інфармацыйны рэсурс «Рэестр асабліва ахоўных прыродных тэрыторый Рэспублікі Беларусь». Тэрыторыя зоны складаецца з трох адасобленых зямельных участкаў, агульная плошча якіх больш за 256 гектараў.
Новая серыя відэаролікаў Міністэрства аховы здароўя «COVID-19 у пытаннях і адказах», прысвечаная вакцынацыі супраць каранавіруснай інфекцыі, стала працягам праекта Сусветнага банка «Экстранае рэагаванне на COVID-19 у Рэспубліцы Беларусь», паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Урачы-практыкі, навукоўцы, спецыялісты розных сфер аховы здароўя даюць адказы на розныя пытанні, у тым ліку наколькі эфектыўная і бяспечная вакцына, як вакцыны фарміруюць абарону ад COVID-19, ці трэба рабіць паўторныя прышчэпкі супраць COVID-19, што такое калектыўны імунітэт.
Дабрачынную акцыю «Скрыня дапамогі» ў Магілёве праводзіць абласная арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Яе мэта – сабраць цёплыя рэчы і абутак для тых, хто ў гэтым мае патрэбу.
Спецыяльны скрыню ўстанавілі на ўваходзе ў гандлёвы цэнтр у мікрараёне Казіміраўка. Арганізатары просяць магілёўцаў прыносіць чыстыя рэчы, у добрым стане. Сабранае цёплае адзенне і абутак будуць адпраўлены пераважна ў шматдзетныя сем’і.
У Магілёве адкрылася фотавыстава «У аб’ектыве–фатограф», якая адлюстроўвае рэтраспектыву развіцця Магілёўскай фатаграфіі за больш чым 50 гадоў. Пра гэта паведаміла аўтар і арганізатар праекта, фотамастак і журналіст Ірына Савосіна.
Інтэрактыўная выстава «Партызаны Беларусі» адкрылася ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова. Яна заснавана на дакументах унікальнага інтэрнэт-праекта выдавецкага дома «Беларусь сегодня» і Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь «Партызаны Беларусі», фотаматэрыялах Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў. У калекцыю ўвайшлі гістарычныя фатаграфіі, узнагародныя лісты і баявыя характарыстыкі партызан і падпольшчыкаў, якія дзейнічалі на тэрыторыі Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны.
Медыцынскія ўстановы Магілёўскай вобласці скарачаюць планавае лячэнне і аперацыі, абмяжоўваюць працу дзённых стацыянараў і перапрафілююць аддзяленні для барацьбы з COVID.
Гэта звязана з павелічэннем выпадкаў захворвання на вострыя рэспіраторныя захворванні і каранавірус. Задача сённяшняга дня – адэкватна сустрэць новую хвалю захворвання. Медыкі нагадваюць, што галоўнай прафілактыкай COVID з’яўляецца вакцынацыя.
Дзве станцыі абезжалезвання ўвядуць да 1 кастрычніка ў Чавускім раёне, паведаміў намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Віталь Хомчанка.
«Новыя аб’екты з’явяцца ў аграгарадках Радомля, дзе пражываюць 303 чалавекі, і Каменка з насельніцтвам у 368 чалавек, – адзначыў Віталь Хомчанка. – Неабходнасць пабудаваць станцыі выклікана тым, што ў гэтых населеных пунктах у пітной вадзе выяўлена перавышэнне нормы ўтрымання жалеза. Станцыі будуюцца па падпраграме «Чыстая вада».
У Магілёве людзі нясуць кветкі да памятнага знака «Чэкістам Магілёўшчыны», каб ушанаваць памяць супрацоўніка, які загінуў пры выкананні службовага абавязку.
У аблвыканкаме ў рэжыме відэаканферэнцыі сёння адбылася пазачарговая трыццаць другая сесія Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў. Было разгледжана сем пытанняў, якія тычацца ўдакладнення некаторых рашэнняў аблсавета: у прыватнасці, бюджэту, інвестыцыйнай праграмы, рэгіянальных комплексаў некаторых дзяржаўных праграм.
Больш за палову плошчаў засеялі азімымі збожжавымі ў Магілёўскай вобласці. Сеюць хлебаробы ад світання да заходу, каб укласціся ў тэрміны. Як паказала практыка, азімыя даюць вялікі ўраджай.
У аптэках Магілёўскай вобласці створаны незніжальны запас лекаў, якія карыстаюцца найбольшым попытам у сезон распаўсюджвання вострых рэспіраторных інфекцый. Пра гэта паведамілі ў магілёўскім прадпрыемстве «Фармацыя».
Для зручнасці пакупнікоў шэраг аптэк падоўжылі рэжым работы да 22-23 гадзін вечара. У Магілёве і Бабруйску ёсць дзяжурныя кругласутачныя аптэкі.
У аптэках Магілёўскага РУП «Фармацыя» будзе арганізавана правядзенне кансультацый наведвальнікаў спецыялістамі УАЗ «Магілёўскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» па пытаннях імунапрафілактыкі COVID-19 і грыпу.
Плацельшчыкі Магілёва за студзень-жнівень 2021 года заплацілі ў бюджэт вобласці Br453,4 млн., або 42,7% ад агульных паступленняў. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці.
Найбуйнейшымі плацельшчыкамі сталі: РУП «Магілёўэнерга», Магілёўскі філіял РУП «Белтэлекам», РУ «Магілёўаблгаз», філіял ТА «Еўрагандаль» у г. Магілёве, ЗАТ «Завод палімерных труб». Доля іх паступленняў у бюджэт горада склала 23,3%, або Br105,8 млн.
Чацвёртая хваля захворвання COVID-19. Медыкі гавораць пра рост колькасці і цяжкасці захворвання, заклікаюць насельніцтва рабіць прышчэпкі і тлумачаць, чаму гэта неабходна.
Залатой восенню Магілёў «гучыць» па-асабліваму камфортна. Гораду да твару жоўта-вохрыстае ўбранне алей і паркаў, якое падкрэслівае цеплыню раёнаў і цэнтральных вуліц.
Кіраўнік рэспубліканскага геранталагічнага цэнтра (актыўнага даўгалецця) галоўны герыятр Міністэрства аховы здароўя Людміла Жылевіч заклікала пажылых людзей прышчапіцца супраць COVID-19. Пра гэта яна заявіла на прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да Дня пажылых людзей.
«Мы яшчэ раз звяртаемся да ўсіх пажылых грамадзян: альтэрнатывы вакцынацыі ў дачыненні да інфекцыі, якая выклікае COVID-19, няма. Вакцынацыя дае магчымасць жыць. Таму мы просім нашых пажылых грамадзян вакцынавацца своечасова, каб яны маглі адчуваць усе фарбы жыцця», – сказала Людміла Жылевіч.
Фінал абласнога этапу рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Аднаўленне святынь Беларусі. Нас аб’ядноўвае гісторыя і вера» адбыўся сёння ў Магілёве. Каля 30 хлопцаў і дзяўчат –актыў БРСМ, валанцёры –добраўпарадкоўвалі тэрыторыю царквы іконы Божай Маці «Усецарыца» ў мікрараёне Казіміраўка: прыбіралі лістоту, высаджвалі дэкаратыўныя кусты, падрыхтоўвалі пляцоўку для будаўніцтва царкоўнай школы.
Нагадаем, мерапрыемствы праекта прайшлі ў кожным раёне Магілёўскай вобласці з 1 красавіка па 15 верасня. Было добраўпарадкавана каля 50 святынь.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, падводзячы папярэднія вынікі работы Канстытуцыйнай камісіі на яе пашыраным пасяджэнні, заявіў, што ёсць варыянт праекта новага Асноўнага закона.
Адкрыццё інтэрактыўнай выставы «Партызаны Беларусі» адбудзецца 29 верасня ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама.
У калекцыю ўвайшлі гістарычныя фатаграфіі, узнагародныя лісты і баявыя характарыстыкі партызан і падпольшчыкаў, якія дзейнічалі на тэрыторыі Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны. Экспазіцыя раскрывае подзвігі і заслугі канкрэтных байцоў, расказвае аб баявых сутыкненнях, партызанскіх фарміраваннях.
У калгас «Рассвет імя К. П. Арлоўскага», што ў Кіраўскім раёне, у савецкія часы прыязджалі экскурсіі з усёй велізарнай краіны. Людзі хацелі паглядзець на гаспадарку, якая дамаглася небывалых вынікаў. Толькі адзін факт: у Савецкім Саюзе «Рассвет» быў першым сельгаспрадпрыемствам, якое зарабіла мільён рублёў чыстага прыбытку. І поспехаў яно дамаглося дзякуючы свайму легендарнаму кіраўніку Кірылу Пракопавічу Арлоўскаму.
У Магілёўскай вобласці валанцёры руху БРСМ «Добрае сэрца» актывізуюць працу да Дня пажылога чалавека. Пра гэта паведамілі ў абласным камітэце грамадскай арганізацыі.
«У Магілёўскай вобласці пражывае 580 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, дапамогу якім аказваюць 3913 валанцёраў з 296 атрадаў, – расказалі ў абкаме БРСМ. – Напярэдадні, 1 кастрычніка, а таксама ў само свята ў кожным раёне рэгіёна пройдуць мерапрыемствы, накіраваныя на дапамогу пажылым людзям, якія пражываюць адзінока,і ветэранам. Гэту працу аб’яднае дабрачынная акцыя «Мы выбіраем дапамогу пажылым людзям».
Магілёўскую гарадскую бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі чакаюць вялікія перамены. На месцы 12 старых аб’ектаў з’явіцца новы, 8 павярховы шматпрофільны корпус.
У Палацы Пацёмкіна ў Крычаве прайшла прэзентацыя міжнароднага турыстычнага праекта «Дарогамі Пацёмкіна: па памятных месцах князя-стваральніка». Пра гэта паведаміў дырэктар гістарычнага музея Крычава Уладзімір Мішчанка.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 2 кастрычніка намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Мікалаевіч Маслаў. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заслухаў падрабязны даклад міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Івана Крупко аб сітуацыі, якая складваецца ў сельскай гаспадарцы ў сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
На сённяшні дзень у Магілёўскай вобласці працуюць 62 бальнічныя арганізацыі. Агульная колькасць ложкаў у стацыянарах Магілёўскай вобласці складае 10661. У вобласці перапрафілявана для аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з COVID-19 і пнеўманіяй 2299 ложкаў, паведамляецца на афіцыйным сайце Міністэрства аховы здароўя Беларусі.
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі падвёў вынікі рэспубліканскага праекта «Моладзь за ўраджай!», – паведаміў афіцыйны прадстаўнік Цэнтральнага камітэта БРСМ, кіраўнік праекта Уладзіслаў Дубіцкі.
Паводле яго слоў, ва ўборачнай кампаніі было задзейнічана 819 моладзевых экіпажаў і 586 маладых кіроўцаў. «Усяго намалочана моладзевымі экіпажамі 687280 т збожжа, перавезена маладымі кіроўцамі – 472295,52 т», – паведміў Уладзіслаў Дубіцкі.
Кансультаванне насельніцтва па пытаннях вакцынацыі супраць COVID-19 і грыпу арганізуе санітарна-эпідэміялагічная служба вобласці сумесна з аптэчнай сеткай Магілёўскага РУП «Фармацыя», а таксама аптэкамі недзяржаўнай формы ўласнасці. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама.
Акцыя прымеркаваная да Сусветнага дня фармацэўта, які адзначаецца 25 верасня і пройдзе пад дэвізам «Ваша здароўе – наш клопат».
Жыхар Горак Алег Нікалаеў цікавіцца, ці можна атрымаць толькі біяметрычны пашпарт, не атрымліваючы ID-карту
Переводчик