Архіў навін
Шматфункцыянальная сілавая пляцоўка адкрылася ў Горках. Яна размясцілася на тэрыторыі фізкультурна-спартыўнага комплексу Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.
Новая спартыўная пляцоўка з'явілася ў горадзе па рэспубліканскім сацыяльным праекце Прэзідэнцкага спартыўнага клуба па падтрымцы спорту і здаровага ладу жыцця. Дапамогу ва ўзвядзенні аб'екта аказала адміністрацыя райвыканкама і акадэміі. Пляцоўка ўключае ў сябе некалькі блокаў: баскетбольную пляцоўку, зону для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, зону варкаўту з трэнажорамі.
Рэсурсны цэнтр духоўна-маральнага развіцця «Узыходжанне» з'явіўся ў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.
Звяртаючыся да студэнтаў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка падкрэсліў, што юнакі і дзяўчаты выбралі для сябе важную і ганаровую прафесію - ажыццяўляць харчовую бяспеку краіны. Аб гэтым ён заявіў у час урачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных Дню ведаў.
Першы ў краіне профільны клас прававой накіраванасці «Юны пракурор» урачыста адкрылі ў Магілёве. Пілотны праект рэалізаваны дзякуючы сумеснай ініцыятыве органаў пракуратуры і ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага гарвыканкама.
У Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі ў адукацыйны працэс укаранёны самыя сучасныя і прарыўныя тэхналогіі. Такое меркаванне выказаў намеснік прэм'ер-міністра Леанід Заяц падчас урачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных Дню ведаў, якія праходзяць сёння ў ВНУ.
Ва ўрачыстай абстаноўцы ў Дзень ведаў у Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі адкрылі дзве новыя лабараторыі.
У сярэдняй школе №2 Хоцімска адкрыўся першы ў раёне басейн. Сімвалічны ключ ад новага аб'екта на ўрачыстай лінейцы дырэктару навучальнай установы ўручыў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка.
Маладымі спецыялістамі папоўніўся калектыў Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы. На першае працоўнае месца прыбылі ўрач-траўматолаг-артапед, хірург, афтальмолаг, педыятр і 11 медыцынскіх сясцёр.
«У школу з Добрым Сэрцам», «Першы раз - у першы клас», «Збяром партфель першакласніку» - усё гэта акцыі, якія з'яўляюцца часткай дабрачыннага марафону ФПБ «Прафсаюзы – дзецям», які ахоплівае ўсе куткі нашай краіны. Акцыі вось ужо 21 год. Кожны раз у жніўні і верасні найбуйная грамадская арганізацыя Беларусі дапамагае бацькам сабраць дзяцей да школы.
З беражлівых адносін да сваёй школы, роднага дома, сваёй малой радзімы пачынаецца фарміраванне будучых адносін да краіны ў цэлым. Такую думку выказаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка ў час урачыстай лінейкі, прысвечанай Дню ведаў, у Аўсянкаўскай сярэдняй школе Горацкага раёна.
Наяўнасць сучасных спартыўных аб'ектаў, развітая інфраструктура горада - у Горацкім раёне сярод турыстычных напрамкаў лідзіруе спартыўны турызм. Пра гэта расказала галоўны спецыяліст сектара спорту і турызму Горацкага райвыканкама Марына Паляшчук.
З экіпажам Мельнікавых знаёмімся паблізу вёскі Брылі Магілёўскага раёна. Тут бацька і дачка ўбіраюць яравы ячмень. Культура пераборлівая, патрэбны ўменне і спрыт. Тэхніка робіць некалькі колаў і спыняецца, каб адгрузіць зерне. Ёсць крыху вольнага часу, можам пагутарыць.
Зарплаты бюджэтнікаў і іншыя выплаты ўзрастуць у Беларусі з 1 верасня.
Павышэнне звязана з ростам памеру базавай стаўкі, якая з 1 верасня будзе складаць Br235. Папярэдняе значэнне базавай стаўкі - Br228 - дзейнічала з 1 студзеня 2023 года.
Як адзначылі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны, у параўнанні з 1 верасня мінулага года базавая стаўка павялічылася на 11,4 працэнта (на той момант яна складала Br211).
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў навучэнцаў, студэнтаў, аспірантаў, настаўнікаў, навукова-педагагічных работнікаў з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Выхаванцы ваенна-патрыятычных клубаў павінны служыць прыкладам для моладзі. Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў падчас урачыстага адкрыцця ваенна-патрыятычнага клуба «Зубр» у Касцюковічах.
Адзін з конкурсаў – «Светлае імя – мама» – пройдзе 14 кастрычніка ў маладзёжным цэнтры культуры і вольнага часу гарадскога пасёлка Краснаполле. На яго запрашаюць удзельніц ва ўзросце ад 20 да 45 гадоў. А трэба будзе канкурсанткам, у якіх ёсць дзеці, прадэманстраваць свае творчыя здольнасці, знаходлівасць, кемлівасць.
XVI раённы фестываль сямейнай творчасці «Карусель» пройдзе з 14 па 21 кастрычніка ў межах «Тыдня бацькоўскай любові». Удзельнічаць у ім будуць усе клубныя ўстановы Бабруйскага раёна, якія рыхтуюць мерапрыемствы рознага фармату: тэатралізаваныя, канцэртныя, конкурсна-забаўляльныя праграмы, выставы сямейнай творчасці, майстар-класы, экскурсіі па кутку «Спадчына».
Тэматычная дыялогавая пляцоўка, прысвечаная захаванню гістарычнай памяці, прайшла ў Магілёўскім абласным ліцэі № 3. Пра гэта расказалі ва ўстанове адукацыі.
Удзельнікамі сустрэчы сталі каля 200 чалавек: ліцэісты, член Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Наталля Тарасенка, вучоны сакратар Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Ала Гаўрылава, адміністрацыя і педагагічны калектыў ліцэя.
Вялікія сельскагаспадарчыя кірмашы і народнае свята ўраджаю «Багач» пройдуць у Магілёве ў гэтыя дні. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме.
Так, з 30 верасня па 2 кастрычніка тэматычны гандаль разгорнецца ля гандлёвага цэнтра «Форум» у мікрараёне Саломінка. У суботу і нядзелю набыць плодаагароднінную прадукцыю, харчовыя і нехарчовыя тавары можна будзе ў Кастрычніцкім раёне горада на пляцоўцы ля парку атракцыёнаў.
Міжнародная паўза на матчы зборных скончылася, і на позву зноў вяртаецца чэмпіянат краіны па футболе, у якім усё бліжэй развязка. Сёння дзвюма сустрэчамі стартуе 23-ці тур. У Магілёве згуляюць «Днепр» і «Слуцк» (пачатак а 17:45), а ў Гомелі мясцовая аднайменная каманда прыме «Віцебск» (20:00).
VI Міжрэгіянальны фестываль-конкурс народнай творчасці «Крычаўскі канёк» стартуе 1 кастрычніка а 13:00 у парку Перамогі. Па традыцыі ён збярэ рамеснікаў з розных куткоў Беларусі, а таксама з Расіі.
Конкурс па вырабе глінянай свістулькі, прабачце за таўталогію, – канёк «Крычаўскага канька». Мясцовыя майстры будуць знаёміць гасцей з традыцыяй такіх вырабаў і тонкасцямі рамяства: каб такая цацка загучала, трэба прыкласці нямала намаганняў.
Рэпетыцыйнае тэсціраванне стартуе ў Беларусі ў кастрычніку. Такая інфармацыя размешчана на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў.
Рэпетыцыйнае тэсціраванне будзе праводзіцца па 15 вучэбных прадметах за курс агульнай сярэдняй адукацыі для падрыхтоўкі да цэнтралізаванага экзамену і цэнтралізаванага тэсціравання 2023 года. Яно ўключае тры этапы. Першы будзе праходзіць на працягу кастрычніка – снежня 2022 года, другі – студзень – люты 2023 года і трэці – сакавік – красавік наступнага года.
Масіраваную адпрацоўку дарог у цёмны час сутак правядуць супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі ў Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў УДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.
«З 30 верасня па 2 кастрычніка супрацоўнікі ДАІ вобласці ў цёмны час сутак правядуць масіраваныя адпрацоўкі аўтамабільных дарог і населеных пунктаў, – адзначылі ў ведамстве. – Асаблівая ўвага будзе нададзена выяўленню грубых парушэнняў ПДР, якія становяцца асноўнымі прычынамі ДТЗ з удзелам пешаходаў».
Міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч правёў выязны прыём грамадзян, паведамілі ў прэс-службе ведамства.
Выязны прыём адбыўся ў Асіповіцкім райвыканкаме. Як адзначылі ў прэс-службе, звароты грамадзян да міністра закраналі самыя розныя тэмы – ад пытанняў камунальнай гаспадаркі да спрошчанага парадку прыёмкі ў эксплуатацыю аб’ектаў будаўніцтва.
Ваенкам Магілёўскай вобласці: фэйкамі пра мабілізацыю спрабуюць расхістаць сітуацыю ў краіне (відэа)
У сетцы з’явілася фатаграфія позвы аднаго з бабруйчан, якая выдаецца за доказ нібыта мабілізацыі ў Беларусі. Інфармацыю растлумачыў ваенкам Магілёўскай вобласці: інфармацыя аб мабілізацыі – фэйк!
Аказалася, што позва – сапраўдная, але інтэрнэт-каментарыі да яе – дэзынфармацыя! На думку ваеннага камісара Магілёўскай вобласці Аляксандра Гарошкіна, «такую інфармацыю і каментарыі могуць даваць толькі людзі, якія нічога не ведаюць аб працы ваенкаматаў і сістэме ваеннаабавязаных у Беларусі. Гэтыя людзі спрабуюць расхістаць сітуацыю ў дзяржаве, каб дэстабілізаваць абстаноўку».
Жыллёвыя і камунальныя пытанні, пенсійныя выплаты і ўрон асабістай падсобнай гаспадаркі ўвайшлі ў лік асноўных зваротаў, з якімі жыхары вобласці прыйшлі сёння на асабісты прыём да старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоля Ісачанкі.
29 сентября славному Хотимскому льнозаводу, выращивающему самую ценную во всем мире культуру – лен, исполняется 90 лет. Солидная дата в истории одного из лучших льнозаводов Беларуси – отличный повод перелистать летопись о ветеранах и лучших тружениках предприятия.
28 верасня ў вёсцы Гарбацэвічы Бабруйскага раёна адкрылі Дом «Забота» дзяржаўнай установы сацыяльнага абслугоўвання «Каменскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў». Дом-інтэрнат ужо больш за 10 гадоў паспяхова супрацоўнічае з італьянскім дабрачынным фондам «FORUM PER I DIRITTI DEL BAMBINI DI CHERNOBYL», які ўзначальвае Фацы Серджыа. Рэгіянальны дырэктар фонду Малберці Рэната і яго кампаньёны пастаянна наведваюць дом-інтэрнат і ўносяць ўклад у развіццё яго матэрыяльнай базы.
Сёлета ў лясгасах Магілёўскай вобласці адзначаецца рост попыту на дровы: за 8 месяцаў гэтага года ўжо рэалізавана амаль 137 тыс. куб. м. Пра гэта карэспандэнту расказалі ў Магілёўскім ДВЛГА.
«За 8 месяцаў бягучага года мы рэалізавалі каля 137 тыс. куб. м дроў насельніцтву рэгіёна. У мінулым годзе за такі ж перыяд было рэалізавана каля 102 тыс. куб. м, працягваем рэалізацыю дроў і арганізацыям ЖКГ – на сённяшні дзень рэалізавана больш за 280 тыс. куб. м», – адзначылі спецыялісты.
Малады спецыяліст Іна Жаўнова працуе майстрам на лесасеках у лесапункце Быхаўскага лясгаса. Дзяўчына, хоць і выбрала зусім не жаночую прафесію, якая ўключае ў сябе вялікае поле дзейнасці, пачынаючы з кантролю працы аператараў лесанарыхтоўчай тэхнікі «Харвестэраў» і «Фарвардэраў» да адгрузкі спажыўцу нарыхтаванай драўніны, паспяхова спраўляецца са сваімі службовымі абавязкамі.
Переводчик