Архіў навін

Майстар-клас па вырабе паштоўкі да Дня пажылога чалавека пройдзе ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава. Пра гэта паведамілі ў аддзеле навукова-выдавецкай дзейнасці і маркетынгу ўстановы культуры.
Майстар вытворчага навучання з Магілёўскага прафесійнага электратэхнічнага каледжа Пётр Сібараў стаў сярэбраным прызёрам Еўразійскага чэмпіянату «Маладыя прафесіяналы», які прайшоў у Саранску (Расія), аб чым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі. Пётр Сібараў выступаў у складзе зборнай каманды Беларусі па кампетэнцыі «Электрамантаж». Заданне заключалася ў тым, каб змантаваць, падключыць і запраграмаваць рознае электрамантажнае абсталяванне.
Супрацоўнікі Ленінскага РУУС праводзяць у Магілёве дэкаду кібербяспекі. Пра гэта паведамілі ў УУС Магілёўскага аблвыканкама. У цэлым у Магілёўскай вобласці адзначаецца зніжэнне колькасці кіберзлачынстваў, але пры гэтым узрос іх цяжар. Супрацоўнікі аддзялення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці Ленінскага РУУС Магілёва звязваюць гэта з развіццём лічбавых тэхналогій, электронных паслуг і адсутнасцю ў грамадзян базавых навыкаў абароны асабістай інфармацыі і звестак аб тым, як паводзяць сябе злачынцы ў лічбавым асяроддзі.
У Бялыніцкай ЦРБ увялі ў эксплуатацыю новы газіфікатар, пра што паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. Па словах начальніка галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандра Старавойтава, пандэмія COVID-19 паказала, што кісларод неабходны для правядзення лячэння. «Сёння мы ўстанавілі дарагое сучаснае спецыялізаванае абсталяванне, якое дазволіць урачу дапамагчы пацыенту жыць», – сказаў ён.
Такое меркаванне выказаў памочнік Прэзідэнта – інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк на сустрэчы з педагагічным актывам Крычаўскага раёна. Яна прайшла 22 верасня ў межах адзінага дня інфармавання.
Сустрэча старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоля Ісачанкі і Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь Аскара Бейсенбаева прайшла сёння ў аблвыканкаме. Дэлегацыя з Казахстана прыбыла ў абласны цэнтр з двухдзённым візітам, каб азнаёміцца з прамысловым і навукова-культурным патэнцыялам рэгіёна і абмеркаваць планы на далейшае супрацоўніцтва.
Восеньская пасяўная і зачын ураджаю будучага года – пад пільнай увагай кіраўніцтва Магілёўскай вобласці. Маніторынгі дазваляюць аператыўна выяўляць і здымаць праблемы ў выкананні тэхналагічнай дысцыпліны. Паколькі азімыя культуры ў нашых кліматычных умовах дэманструюць больш высокую ўраджайнасць, іх плошчы паступова павялічваюцца: сёлета – амаль на 5 працэнтаў.
Аб’ём вытворчасці торфапрадпрыемства «Дняпроўскае» плануецца павялічыць на больш чым 10% да 2025 года. Пра гэта расказаў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч па выніках наведвання прадпрыемства сумесна са старшынёй Магілёўскага аблвыканкама Анатолем Ісачанкам, паведамілі ў прэс-службе Мінэнерга.
Рух па пуцеправодзе на вул. Чалюскінцаў у Магілёве будзе цалкам запушчаны з 1 кастрычніка. Капітальны рамонт моста праз чыгуначныя шляхі працягваўся з мая гэтага года і суправаджаўся частковым перакрыццем руху транспарту, аб чым расказаў намеснік генеральнага дырэктара па будаўніцтве МГКУП «Упраўленне камунальных прадпрыемстваў» Сяргей Зяцькоў.
Трэці этап рэспубліканскіх спаборніцтваў па лыжаролерах «SKIBEL-тур» пройдзе ў Магілёве 24 верасня. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме. У спаборніцтвах прымуць удзел каманды юнакоў і дзяўчат са спецыялізаваных вучэбна-спартыўных устаноў краіны. Турнір пройдзе на вуліцы Златавустаўскага. Пачатак а 11:00. Рэд.
1,326 тыс. новых кватэр пабудавана арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці за студзень – жнівень гэтага года. Пра гэта паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні Магілёўскай вобласці. Як расказалі ва ўпраўленні, у эксплуатацыю ўведзена 136,7 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля. Для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 46,2 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы, ці 33,8% ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля.
Пра тое, што ў аграгарадку Палыкавічы Магілёўскага раёна ўзводзяцца дамы, якія дзівяць і незвычайнасцю фасада, і добраўпарадкаваннем тэрыторыі, і прадуманасцю планіровак, мы чулі. А каб пераканацца ў гэтым, далучыліся да старшыні Магілёўскага райвыканкама Алега Чыкіды і намесніка старшыні райвыканкама Віталя Старчанкі ў іх паездцы па аб’ектах жылля, якія ўзводзяцца ў раёне.
Першы намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці Дзмітрый Захараў правёў прамую тэлефонную лінію і асабісты прыём грамадзян у Касцюковіцкім райвыканкаме. На прыём у гэты дзень запісаўся адзін чалавек – гэта маці дваіх дзяцей, адзін з якіх інвалід, сям’я пражывае ў здымнай кватэры, і таму жанчына жадае атрымаць пакой у інтэрнаце. Сям’я стаіць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў у райвыканкаме. Жанчыне патлумачылі, як і дзе яна можа прэтэндаваць на льготы і якое жыллё атрымаць.
У развіцці прамысловага сектара перш за ўсё важныя разумны падыход і сацыяльная абароненасць людзей. Такім меркаваннем падзяліўся памочнік Прэзідэнта – інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, наведваючы сёння ААТ «Магілёўскі завод “Строммашына”».
Тыдзень роднай мовы праходзіць у Магілёўскім інстытуце МУС, паведамілі ў профільнай ВНУ. Тыдзень роднай мовы «Як ты дорага мне, мая родная мова!» праходзіць па ініцыятыве Міністэрства адукацыі ва ўсіх навучальных установах краіны. У Магілёўскім інстытуце МУС ініцыятыву падтрымала кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін. Для курсантаў падрыхтавалі цікавую і пазнавальную праграму.
У Магілёўскай вобласці рэалізуецца першы ў Беларусі праект у галіне племяннога казаводства. Пра гэта расказаў генеральны дырэктар РУСПП «Магілёўскае дзяржплемпрадпрыемства» Мікалай Арлёнак.
Удзельнікі форуму «Гэта наша гісторыя» вярнуліся з самымі незабыўнымі ўражаннямі.
З сённяшняга дня ў дзіцячых дашкольных, школьных, лячэбна-прафілактычных, медыцынскіх установах, установах сацыяльнага забеспячэння, а таксама музеях, дзяржаўных архівах, бібліятэках, гасцініцах пачнецца ўключэнне ацяплення. Такое рашэнне было прынята Магілёўскім гарвыканкамам з улікам сітуацыі па сярэднясутачнай тэмпературы паветра і перспектыўнага прагнозу надвор’я. Рэд.
Традыцыйныя восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пачнуць працу ў Магілёве ў гэтыя выхадныя, паведамілі ва ўпраўленні гандлю і паслуг гарвыканкама. Першы з іх пройдзе 24–25 верасня на вуліцы Алтайскай. З 10:00 да 16:00 на тэрыторыі, прылеглай да сярэдняй школы № 13, будзе прадстаўлены поўны асартымент сельскагаспадарчай прадукцыі ад садавіны і агародніны новага сезону да мяса, рыбы і саджанцаў. Тавары прадставяць сельгасвытворцы, фермеры і фізічныя асобы.
У Чавускім раённым выканаўчым камітэце 29 верасня з 09.00 выязны прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб будзе праводзіць старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Міхайлавіч Ісачанка. Папярэдні запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца па тэлефонах: 8 (02242) 7-89-87, 8 (02242) 7-86-56, 8 (0222) 32-67-21. Рэд.
З 20 па 28 верасня 2022 года ў Слаўгарадскім раёне на месцах баёў 1941 года ля вёсак Рэкта, Малая Зімніца, Свенск, Папоўка пачне працу пошукавая экспедыцыя клуба «Віккру» і 52-га АСПБ УС РБ пры падтрымцы ДУДА «Магілёўскі абласны цэнтр творчасці», Магілёўскага абласнога і Слаўгарадскага раённага выканаўчых камітэтаў. Удзел у ёй прыме больш за 50 чалавек з ліку вопытных пошукавікаў і пачаткоўцаў – вучняў, педагогаў і працоўнай моладзі гарадоў Магілёва, Слаўгарада, Быхава, Асіповіч і Бабруйска, Слаўгарадскага і Магілёўскага раёнаў.
Ганну Коган – жонку камандзіра ваеннага палігона – схапілі па даносе і катавалі акупанты восенню 1941 года. Расстраляную зямлячку мясцовыя жыхары пахавалі на ўскраіне вёскі Усакіна. Праз шмат гадоў пасля вайны, у маі гэтага года, у ходзе расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе, яе астанкі былі знойдзены. На днях іх урачыста перапахавалі ў Клічаве ў скверы ля брацкай магілы воінаў 348-й стралковай дывізіі і байцоў 277-га і 752-га партызанскіх атрадаў.
У Магілёве прыступілі да будаўніцтва другой чаргі дарогі-дублёра вул. Якубоўскага – Загарадная шаша. Пра гэта паведаміў кіраўнік праекта ААТ «Дарожна-будаўнічы трэст № 3» Юрый Буякоў.
Сорак першая чарговая сесія Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў пройдзе 23 верасня ў Быхаве. На сесіі будуць разгледжаны пытанні: – Аб выкананні комплексу мерапрыемстваў па рэалізацыі ў Магілёўскай вобласці Дзяржаўнай праграмы «Будаўніцтва жылля» на 2021–2025 гады, зацверджанага рашэннем Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў ад 25 лютага 2021 года № 27-10; – Аб практыцы работы Быхаўскага раённага Савета дэпутатаў па павышэнні ролі органаў мясцовага самакіравання ў вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва. Рэд.
Старшыня ветэранскай арганізацыі Ленінскага РАУС Магілёва падпалкоўнік міліцыі ў запасе Аляксандр Бурлакоў пагутарыў з маладымі супрацоўнікамі органаў унутраных спраў аб важнасці Дня народнага адзінства. Пра гэта расказала афіцыйны прадстаўнік Ленінскага РАУС Магілёва Алена Сіманава. Прадстаўнік старэйшага пакалення нагадаў маладым супрацоўнікам міліцыі, як важна памятаць, што гісторыя роднай краіны – гісторыя кожнага яе грамадзяніна. Ён падкрэсліў:
У Магілёўскай вобласці на гэтым тыдні на адзінай электроннай пляцоўцы http://e-vacancy.by/ будуць праведзены электронныя кірмашы вакансій, падчас якіх саіскальнікі атрымаюць магчымасць задаць наймальнікам пытанні, якія іх цікавяць, атрымаць электронную кансультацыю, запрашэнне на субяседаванне ў рэжыме рэальнага часу. Электронныя кірмашы вакансій будуць праведзены: 20.09.2022 з 09.00 да 10.00 – Упраўленнем па працы, занятасці i сацыяльнай абароне Краснапольскага райвыканкама;
Прамую тэлефонную лінію правядзе 24 верасня кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Леанідавіч Дзядкоў. З 9.00 да 12.00 па нумары 8 (0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю. Курыруюцца пытанні: кантроль за выкананнем дакументаў, праца са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб. Адначасова ў суботу з 9.00 да 12.00 прамыя тэлефонныя лініі пройдуць ва ўсіх гаррайвыканкамах Магілёўскай вобласці. Пытанні можна будзе задаць па тэлефонах:
Санкцыйная палітыка ў дачыненні да Беларусі запатрабавала пераарыентацыі транспартных патокаў. Задача нумар адзін – нарошчваць аб’ёмы перавозак. Галоўны экспартны груз – калійныя ўгнаенні, і аб’ёмы яго транспарціроўкі толькі растуць. А вось частка рухомага складу (мінералавозы) для транспарціроўкі па чыгунцы калійных угнаенняў засталася ва Украіне. Над стварэннем новага саставу ў 2022 годзе актыўна папрацуе Магілёўскі вагонабудаўнічы завод. «Беларуськалій» заключыў кантракт з прадпрыемствам, які загрузіць завод працай на два гады наперад.
Маштабнае міжведамаснае мерапрыемства Адзіны дзень бяспекі пройдзе ў Магілёўскай вобласці 22 верасня. У гэты дзень намаганні арганізатараў будуць накіраваны на фарміраванне ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы і прапаганду бяспечных умоў пражывання насельніцтва, паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Калі вы думаеце, што бібліятэка – гэта сумна і кансерватыўна, значыць, вы не знаёмыя з працай калектыву Цэнтралізаванай сістэмы дзяржаўных публічных бібліятэк Магілёва.