Архіў навін

Магілёўская абласная асацыяцыя мясцовых Саветаў дэпутатаў выступіла з ініцыятывай сфарміраваць перспектыўны «банк даных» праектаў грамадзянскіх ініцыятыў Магілёўскай вобласці. З гэтай мэтай у цяперашні час паўсюдна праводзіцца інфармацыйна-тлумачальная праца сярод органаў мясцовага самакіравання і насельніцтва аб магчымасці ўдзелу ў конкурсе праектаў грамадзянскіх ініцыятыў.
Вытворцы Сінявокай зарабілі на кірмашы-продажы беларускіх тавараў ва Уладзівастоку больш за $ 220 тыс. Пра гэта паведаміў журналістам старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц, падводзячы вынікі візіту дэлегацыі нашай краіны ў Прыморскі край.
Кіраўскія смажанкі – брэнд раённага спажывецкага таварыства. Яны даўно палюбіліся не толькі жыхарам райцэнтра, але і шматлікім гасцям і турыстам. Кажуць нават, што фірмовая прадукцыя прывакзальнага кафэ ні ў чым не саступае найлепшым замежным фастфудам.
У Беларусі з 9 кастрычніка для ўсіх грамадзян стала абавязковым нашэнне масак і захаванне дыстанцыі ў грамадскіх месцах: магазінах, аб’ектах грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання, тэатрах, кінатэатрах, стадыёнах, прадпрыемствах, установах аховы здароўя, аптэках і іншых аб’ектах. Ці змогуць прыцягнуць парушальнікаў санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў да адміністрацыйнай адказнасці, расказала намесніца міністра юстыцыі Наталля Філіпава.
Дзень бітвы пад Леніна застанецца для нас сімвалам мужнасці, велічы, сілы духу і волі. Такое меркаванне выказала падчас мітынгу, прысвечанага 78-й гадавіне бітвы пад Леніна, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Кацярына Музычэнка.
У Беларусі 11–16 кастрычніка праходзіць Тыдзень беларускага-японскай дружбы. Мерапрыемства арганізавана па ініцыятыве Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і пасольства нашай краіны ў Японіі, шэрагу беларускіх міністэрстваў і райвыканкамаў, а таксама Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, Белдзяржфілармоніі і беларуска-японскага бізнес-клуба. У межах Тыдня японскі фальклорны калектыў «Мандзюсяка» разам з беларускімі артыстамі выступіць з канцэртамі ў некалькіх гарадах Беларусі. У нашай вобласці калектыў падорыць сваю творчасць жыхарам Магілёва і Шклова.
Конкурс інвестыцыйных праектаў суб’ектаў малога прадпрымальніцтва Магілёўскай вобласці абвешчаны ў рэгіёне. Пра гэта паведамілі ў камітэце эканомікі аблвыканкама.
Магілёўская вобласць у 2021 годзе павялічыла экспарт прадукцыі ў Прыморскі край на 84%. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар, падводзячы вынікі дзён Рэспублікі Беларусь у Прыморскім краі, якія праходзілі з 5 па 11 кастрычніка ва Уладзівастоку.
Натарыусы Беларусі 14 кастрычніка бясплатна пракансультуюць шматдзетных мам, паведаміў памочнік старшыні Беларускай натарыяльнай палаты (БНП) Артур Стрэх. Сёлета рэспубліканскую дабрачынную акцыю прымеркавалі да святкавання Дня маці, яна пройдзе ў рэжыме анлайн. Удзел у ёй прымуць усе натарыяльныя канторы і натарыяльныя бюро краіны.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 16 кастрычніка намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Барысавіч Страхар. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Прафсаюзная акцыя «Павіншуем маму разам!» стартавала на Магілёўшчыне. Пра гэта паведамілі ў абласным аб’яднанні прафсаюзаў. Як адзначылі суразмоўцы, 14 кастрычніка ў Беларусі адзначаюць Дзень маці. Калі асабіста павіншаваць галоўнага чалавека ў жыцці не атрымліваецца, можна адправіць прыгожую паштоўку.
Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці нагадвае, што ў мэтах атрымання аператыўнай інфармацыі і тлумачэнняў па пытаннях прымянення нормаў падатковага заканадаўства кожны грамадзянін можа звярнуцца па нумары тэлефоннай даведачнай сістэмы падатковых органаў (кантакт-цэнтра) 189 (стацыянарная сетка) або (017) 29 79 79.
Акцыя «Мая мама – чараўніца» стартавала ў Магілёўскай вобласці. Праект ініцыяваны Магілёўскім абласным сацыяльна-педагагічным цэнтрам і прымеркаваны да Дня маці. Для ўдзелу ў акцыі раённыя сацыяльна-педагагічныя цэнтры да 14 кастрычніка дасылаюць па 4 фатаграфіі з арыгінальнымі подпісамі, у якіх адлюстравана пазітыўнае стаўленне да мамы, рысаў яе характару. Крэатыў і гумар вітаюцца.
Кветкі сонца, як яшчэ называюць сланечнікі, цалкам камфортна сябе адчуваюць у не самых цёплых краях. У Мсціслаўскім раёне свой бізнес вядзе расійская кампанія, якая палічыла алейную культуру выдатным прыбыткам. На 400 гектарах апрацоўваюць сланечнік гатунку «Піянер». З аднаго гектара атрымліваюць 2,5 тыс. т семак. Неўзабаве гэтыя чорныя горы ператворацца ў літры расліннага алею. Прама з зернятока яны адправяцца на айчынны завод. Усяго за пару гадоў працы прадпрыемства асвоіла 5 тыс. га зямлі.
14 кастрычніка ў Беларусі традыцыйна адзначаецца Дзень маці. Напярэдадні гэтага свята з 11 па 17 кастрычніка пройдзе Тыдзень маці. Мэта мерапрыемства – прыцягнуць увагу да самай галоўнай у жыцці кожнага жанчыны, акружыць яе клопатам і цяплом, аказаць заслужаныя ўшанаванні, дапамагчы вырашыць праблемы, якія ўзнікаюць, абмеркаваць пытанні аховы мацярынства і дзяцінства, здаровага ладу жыцця, павышэння прэстыжу моцнай сям’і.
У Музеі гісторыі Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі можна ўбачыць унікальныя экспанаты. Напрыклад, прататып смартфона, якому амаль 70 гадоў.
Студэнты і выкладчыкі Беларускага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій правялі ў Магілёўскім раёне акцыю «Экалагічны дэсант», падчас якой высадзілі 4 тыс. саджанцаў алешыны. Пра гэта паведаміў намеснік дэкана інжынерна-тэхналагічнага факультэта ўстановы адукацыі Юрый Грабянцоў.
У межах правядзення Тыдня маці ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама 12 кастрычніка з 15.00 да 16.00 будуць арганізаваны «прамыя лініі» па наступных пытаннях: – пытанні дзяржаўнай падтрымкі сем’яў з дзецьмі – Тарасенка Святлана Пятроўна, старшыня камітэта, па тэлефоне (80222)75 23 29; – аб прадастаўленні дадатковых гарантый маці пенсійным заканадаўствам – Васільева Наталля Зігмундаўна, начальнік упраўлення пенсій і дапамог, па тэлефоне (80222) 31 03 72;
Кінатыдзень «Тураўская восень», прысвечаны памяці вядомага беларускага кінарэжысёра Віктара Турава, пройдзе 18–24 кастрычніка ў абласным цэнтры. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным прадпрыемстве «Кінавідэапракат». Мерапрыемства штогод праводзяць у родным горадзе майстра. 25 кастрычніка 2021 года яму споўнілася б 85 гадоў.
Напярэдадні Дня маці маладзёжны парламент пры Магілёўскім абласным Савеце дэпутатаў выйшаў з ініцыятывай павіншаваць маці-выхавальнікаў дамоў сямейнага тыпу, а таксама арганізаваць Інтэрнэт-флэшмоб «#пазвані маме».
У Бабруйскім раёне сёння святкуюць «Дажынкі». Раённы фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі арганізаваны ў аграгарадку Кавалі, расказалі ў Бабруйскім райвыканкаме.
Навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» пройдзе з 14 снежня 2021 года па 14 студзеня 2022-га. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 6 кастрычніка 2021 года № 563, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
У Магілёўскай вобласці плануюць нарыхтаваць каля 400 тыс. т цукровых буракоў. Пра гэта расказалі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама. «Салодкі караняплод у рэгіёне ўбралі на плошчы амаль 2,3 тыс. га, што складае 23% ад усіх пасеваў, – адзначылі ў камітэце па сельскай гаспадарцы. – З палёў вывезена амаль 76 тыс. т цукровых буракоў. Сярэдняя ўраджайнасць агародніннай культуры склала 332 ц/га, цукрыстасць – каля 16,4».
У Горацкім раёне 12 кастрычніка адбудуцца ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 78-й гадавіне бітвы пад Леніна. Прадстаўнікі абласной і раённых органаў улады, грамадскасць, а таксама ўдзельнікі польскай дэлегацыі ўскладуць вянкі і кветкі да магіл савецкіх і польскіх воінаў, наведаюць музей савецка-польскай вайсковай садружнасці. Тут жа адбудзецца мітынг. Запланавана цырымонія перапахавання астанкаў савецкіх воінаў на магіле Невядомага Салдата.
У Год народнага адзінства Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі запусціў праект «Ведаю Беларусь», адзін з этапаў якога – спаборніцтвы па хуткаснай зборцы спілс-карт краіны. У кожным рэгіёне выбіраюць каманду, якая хутчэй за ўсіх складае пазл са 118 элементаў. Свайго пераможцу вызначалі сёння ў Магілёве. Аўтар відэа Вольга Емельянава
У Магілёўскай вобласці вакцына ад грыпу закуплена ў разліку на імунізацыю 40% насельніцтва. Пра гэта карэспандэнту расказала галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Магілёўскай вобласці Святлана Нячай.
Пра гэта заявіла намесніца старшыні Пастаяннай камісіі адукацыі, культуры і навукі Ірына Рынейская ў эфіры праграмы «Скажинемолчи» на «Беларусь 1» падчас абмеркавання тэмы падрыхтоўкі педагагічных кадраў. Яна пагадзілася з тым меркаваннем, што сёння назіраюцца некаторыя праблемы ў падрыхтоўцы кадраў для сістэмы адукацыі.
Фотавыстава «Святлапіс савецкага часу» адкрыецца сёння ў Магілёве. Творчае мерапрыемства прымеркавана да 50-гадовага юбілею народнага фотаклуба «Вясёлка», расказалі ў Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі імя Е. Р. Раманава.
Аддзяленне пасольства Беларусі адкрылася ва Уладзівастоку. У цырымоніі прынялі ўдзел губернатар Прыморскага краю Алег Кажамяка і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў РФ Уладзімір Сямашка, перадае ТАСС.
Конкурс прафесійнага майстэрства «Магілёўскі майстар» сярод кіроўцаў смеццявозаў пройдзе ў Магілёве 8 кастрычніка. Ён збярэ каля 20 работнікаў прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі з усёй вобласці. Спаборніцтвы адбудуцца пяты раз, пра што паведаміў старшыня Магілёўскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Павел Жуйкоў.