Архіў навін
Праваслаўны храм у клічаўскай вёсцы Віркаў быў разбураны ў 60-х гадах мінулага стагоддзя. 20 гадоў таму яго адрадзілі. І цяпер ён набыў новае аблічча.
Мецэнатам стаў ураджэнец вёскі. Рэстаўрацыя будынка працягвалася паўтара года. Над сценамі і інтэр’ерам працавалі спецыялісты. Тут з’явіўся ўнікальны мазаічны іканастас. Плануецца, што хутка сюды прыбудзе ікона Мікалая Цудатворца, створаная ў Ерусаліме, і камень ад магілы святога ў горадзе Дэмрэ.
Прыпыненне планавай медыцынскай дапамогі дазволіць удасканаліць аказанне меддапамогі пацыентам з інфекцыяй COVID-19, паведаміў журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Аляксей Шчарбінскі.
У Палацы Незалежнасці 19 кастрычніка адбудзецца вялікая нарада па сітуацыі з COVID-19 у Беларусі. Гэта мерапрыемства стане пачаткам анансаванага раней кіраўніком дзяржавы адпаведнага тэматычнага тыдня.
Ключы ад уласных кватэр атрымалі да Дня маці 9 шматдзетных сем’яў у Крычаве. Дом уведзены ў межах 240-га Указа. Яго пабудавалі ў адным з самых прыгожых месцаў райцэнтра – насупраць Камсамольскага возера.
Пакуль здадзена першая чарга шматкватэрнага дома. Плануецца, што да новага года тут наваселле адсвяткуе яшчэ 20 шматдзетных сем’яў.
Новую хвалю каранавіруса ўрачы ацэньваюць як штармавую. Бальніцы зноў напаўняюць пацыенты з каранавіруснымі пнеўманіямі.
Адзіным на дадзены момант дзейсным спосабам супрацьстаяць вірусу COVID-19 урачы называюць вакцынацыю. У пацверджанне таму – сітуацыя з рэанімацыі.
ТРК «Магілёў»
Міністэрства аховы здароўя часова прыпыніла аказанне планавай меддапамогі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
У Міністэрстве аховы здароўя падпісаны загад № 1287 ад 15 кастрычніка, якім часова прыпынена аказанне планавай медыцынскай дапамогі ў амбулаторна-паліклінічных арганізацыях аховы здароўя. У ліку іншага гаворка ідзе аб правядзенні дыспансерызацыі, скрынінгавых мерапрыемстваў, аказанні рэабілітацыйнай дапамогі, выкананні фізіятэрапеўтычных працэдур, лячэнні ў аддзяленнях дзённага знаходжання, аказанні планавай стаматалагічнай дапамогі.
На сцэне Палаца культуры вобласці 2 снежня пройдзе канцэрт-прысвячэнне спявачцы Алене Мацярынка, якая больш за 25 гадоў праслаўляла культуру і мастацтва Магілёўшчыны. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
«Яе творчасць і голас застануцца ў памяці ўдзячнага гледача і ўсіх тых, хто працаваў з ёй на адной сцэне, хто яе паважаў і любіў», – адзначылі суразмоўцы.
Некаторыя бальніцы у Беларусі перапрафіляваны, каб забяспечыць медыцынскай дапамогай пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй. Абноўлены пералік такіх стацыянараў апублікаваны на сайце Міністэрства аховы здароўя.
У прыватнасці, паведамляецца, што ў Магілёўскай вобласці працуюць 62 бальнічныя арганізацыі. Агульная колькасць ложкаў у стацыянарах складае 10 661. Перапрафілявана для аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з COVID-19 і пнеўманіяй – 3266.
Арцёму Груздеву 25 гадоў. Дужы хлопец ніколі не скардзіўся на здароўе: добры імунітэт нібы адфутбольваў сезонныя захворванні. Да таго ж, малады чалавек – камандзір аддзялення пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 14 Шклоўскага РАНС. У байца і з нарматывамі ўсё ў парадку: фізічныя практыкаванні – неад’емная частка працы. Увогуле, быў перакананы, што кавід яму не страшны. Але ў канцы жніўня хлопец адчуў сябе дрэнна і ўжо на наступны дзень апынуўся ў бальнічнай палаце…
Загадчык аддзела сацыялогіі дзяржаўнага кіравання Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук кандыдат філасофскіх навук Мікалай Шчокін падзяліўся сваімі ўражаннямі ад наведвання Трафімавай крыніцы на Шклоўшчыне:
– У кожнага чалавека ёсць свая крыніца жыццёвых сіл, духоўнай крэпасці, душэўнага сузірання. У роднай Беларусі шмат унікальных месцаў, якія натхняюць і накіроўваюць на пераасэнсаванне жыццёвага шляху. Упэўнены: сталеючы, большасць з нас часта ўспамінае аб дзяцінстве, малалецтве, юнацтве.
Школьнікі і іншыя навучэнцы з прыкметамі ВРВІ могуць не наведваць заняткі без даведкі да пяці дзён, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
«У мэтах прадухілення распаўсюджвання каранавіруса паміж міністэрствамі аховы здароўя і адукацыі Беларусі дасягнута дамоўленасць. Згодна з ёй, маладым людзям, у якіх ёсць прыкметы ВРВІ, можна не наведваць навучальныя заняткі на працягу максімум пяці дзён і не прадастаўляць даведку аб непрацаздольнасці пасля заканчэння хваробы», – адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Прыморскі край зацікаўлены ў беларускай сельгастэхніцы, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства прамысловасці.
Падчас візіту ва Уладзівасток генеральнага дырэктара ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Бабруйскаграмаш» Надзеі Лазарэвіч было падпісана дылерскае пагадненне паміж холдынгам і ТАА «Утес» з правам рэалізацыі машыны для ўнясення пылападобных хіммеліярантаў МШХ9 у Прыморскім краі.
З 18 па 29 кастрычніка па ўсёй краіне пройдуць мерапрыемствы па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе ў межах рэспубліканскай акцыі «За бяспеку разам!». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МНС.
Намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка заклікае грамадзян быць разважлівымі і паклапаціцца пра сваё здароўе – вакцынавацца супраць COVID-19.
Цяцерынскі дзіцячы сад – сярэдняя школа Круглянскага раёна выгадаваў на сваім участку 6 т бульбы. Гародніна новага ўраджаю дазволіць разнастаіць харчаванне вучняў, пра што расказаў дырэктар установы адукацыі Уладзімір Аляхновіч.
«Сёлета нашы дзеці атрымалі добры ўраджай, запасу якога хопіць на ўвесь навучальны год. Мы сабралі каля 6 т бульбы, 550 кг морквы і капусты, 500 кг буракоў. Разам з гэтай гароднінай школьнікі эксперыментавалі з пасадкай цыбулі, пятрушкі і кропу», – адзначыў Уладзімір Аляхновіч.
Адкрыты прыём заявак на ўдзел у стартап-форуме «Mogilev Invest Day 2021». Пра гэта паведамілі ва УКП «Магілёўскі гарадскі цэнтр развіцця малога прадпрымальніцтва».
«Наш форум – гэта магчымасць акунуцца ў свет бізнесу, дзе можна заявіць пра сябе, пра сваю перспектыўную ідэю на адной з бізнес-пляцовак, атрымаць бясцэнны вопыт зносін з экспертамі, якія гатовыя дзяліцца сваімі ведамі і багатым вопытам, даваць каштоўныя парады па развіцці і прасоўванні праектаў, рэалізацыі ідэй», – адзначылі суразмоўцы.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 15 кастрычніка падпісаў Указ № 391 «Аб стабілізацыі фінансавага стану арганізацый». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Дакумент прыняты ў мэтах аптымізацыі пазыковай нагрузкі прадпрыемстваў рэальнага сектара эканомікі ва ўмовах пандэміі, павышэння эфектыўнасці іх працы ў складаных эканамічных умовах.
Указам прадугледжваецца пашырэнне паўнамоцтваў ААТ «Агенцтва па кіраванні актывамі» з распаўсюджваннем яго дзейнасці на ўсе прадпрыемствы рэальнага сектара эканомікі.
Электронны кірмаш для беспрацоўных жанчын адбудзецца 19 кастрычніка з 10.00 да 12.00 у Магілёве на пляцоўцы e-vacancy.by. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарвыканкама.
У мерапрыемстве прымуць удзел арганізацыі абласнога цэнтра. Будзе прадстаўлена больш за 200 вакансій. Доступ да іх захаваецца і пасля заканчэння электроннага кірмашу. Яны будуць аўтаматычна перанесены ў базу даных на партале службы занятасці.
У Магілёўскім аблвыканкаме адбылася нарада, зместам якой стала стварэнне новага сучаснага музейнага гісторыка-культурнага комплексу на магілёўскай зямлі.
Намеснік старшыні аблвыканкама Валерый Малашка падкрэсліў, што вобласці неабходны музейны гісторыка-культурны комплекс, які б паказваў вялікі подзвіг народа, гераізм і мужнасць абаронцаў Прыдняпроўскага краю, акрамя гэтага, стаў пляцоўкай для правядзення маштабных гарадскіх мерапрыемстваў, канферэнцый, круглых сталоў.
У Брэсце адбыўся міжнародны турнір па плаванні «Брэсцкі спрынт». Спаборніцтвы праводзіліся сярод юных спартсменаў у трох узроставых групах – ад 2005 да 2006 гадоў нараджэння. У турніры ўдзельнічалі плыўцы з усіх рэгіёнаў Беларусі.
Прадпрыемства холдынгу «Беларуская цэментная кампанія» ААТ «Беларускі цэментны завод» істотна скараціла ўзровень выкідаў у атмасферу. Гэтага ўдалося дасягнуць дзякуючы рэалізацыі важных праектаў па мадэрнізацыі прадпрыемства, паведамляецца на сайце БЦК.
Аграпрамысловыя рэгіёны павінны стаць тэрыторыямі новых магчымасцей. Пра гэта заявіла сёння намеснік міністра эканомікі Таццяна Бранцэвіч падчас рабочай паездкі ў Глускі раён, – паведамілі ў прэс-службе Мінэканомікі.
Намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства азнаёмілася з ходам рэалізацыі інвестпраекта на адным з мясцовых прадпрыемстваў і прыняла ўдзел у пасяджэнні райвыканкама, на якім разглядаліся планы развіцця асобных рэгіёнаў.
Вызначаны вынікі рэспубліканскага творчага конкурсу «Моцная сям’я – моцная дзяржава» – найлепшыя аўтары і самыя цікавыя матэрыялы на тэму сям’і. Сярод пераможцаў ёсць і журналісты Магілёўскай вобласці.
Так, у намінацыі «Найлепшыя матэрыялы ў друкаваных рэспубліканскіх СМІ» другое месца заняла уласны карэспандэнт па Магілёўскай вобласці выдавецкага дома «Беларусь сёння» Вольга Кісляк.
Асобна былі адзначаны фотапублікацыі. Тут першае месца заваяваў фотакарэспандэнт выдавецкага дома «Беларусь сегодня» Андрэй Сазонаў.
У Магілёўскай вобласці падчас спецыяльнага комплекснага мерапрыемства «Арсенал» канфіскавана больш за 70 адзінак зброі. Пра гэта паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.
З абароту канфіскавана 17 адзінак незарэгістраванай і 55 адзінак зарэгістраванай зброі, а таксама 407 адзінак боепрыпасаў рознага калібру і амаль 0,7 кг выбуховых рэчываў. У органы ўнутраных спраў паступіла 18 інфармацый аб незаконным захоўванні грамадзянамі зброі і боепрыпасаў, 14 з якіх пры праверцы пацвердзіліся.
У вёсцы Доўгі Мох Чавускага раёна сёння перапахавалі астанкі воінаў, паднятых гэтай восенню падчас пошукавай экспедыцыі на месцах баёў у гады Вялікай Айчыннай вайны «Сожскі рубеж-2021». Імя аднаго з іх удалося ўстанавіць па знойдзеным пры ім медалі «За баявыя заслугі». Ураджэнец Варонежскай вобласці Ілья Лазараў, 1913 года нараджэння, старшы сяржант 409-га стралковага палка 137-й стралковай дывізіі, сфарміраванай у Горкаўскай вобласці, паў смерцю храбрых у сакавіку 1941 года.
У Дзень маці ў Магілёве ўшаноўвалі шматдзетных маці рэгіёна. Нагода запрашэння ў аблвыканкам важкая: усе яны ўзнагароджаны ордэнам Маці згодна з указам кіраўніка дзяржавы.
Вядомы матывацыйны трэнер, паралімпіец, прадпрымальнік Аляксей Талай сустрэўся з жыхарамі Расцянскага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў. Гаворка ішла пра няпросты лёс Аляксея, яго шляхі пераадолення цяжкасцей і дасягненні пастаўленых мэтаў.
Гомель прыняў аматараў бегу з многіх рэгіёнаў краіны, а таксама з Расіі. У абласным цэнтры правялі «Гомельскі паўмарафон», у якім удзельнічала каля трохсот чалавек, якія змагаліся на дыстанцыях 21,1 км і 7 км.
Гала-канцэрт зорак беларускага балета Вялікага тэатра Беларусі адбудзецца 4 снежня ў Палацы культуры вобласці. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
Праграма аб’яднае фрагменты найлепшых спектакляў, шэдэўраў балетнай класікі. Публіка ўбачыць самыя цікавыя і яркія нумары са знакамітых балетаў «Спячая прыгажуня», «Лебядзінае возера», «Раймонда», «Жызэль, або Вілісы», «Карсар», «Баядэрка».
У Магілёўскай вобласці працягваецца кампанія імунізацыі супраць інфекцыі COVID-19. Дзякуючы вакцынацыі забяспечваецца каласальная перавага, паколькі вакцына дазваляе сфарміраваць імунітэт без захворвання і магчымага развіцця ўскладненняў. Вакцынацыя з’яўляецца найбольш хуткім і эфектыўным спосабам узяць вірус пад кантроль.
Па стане на 13 кастрычніка першую дозу вакцыны атрымала 306,7 тыс. чалавек або 30,6% ад насельніцтва вобласці, поўны курс завяршыла больш за 207 тыс. чалавек (20,7%).
Переводчик