Архіў навін

Фестываль «Дні Рэспублікі Беларусь у Прыморскім краі» адкрыўся ва Уладзівастоку. На працягу некалькіх дзён у сталіцы рэгіёна пройдуць культурныя і дзелавыя мерапрыемствы, накіраваныя на ўмацаванне сяброўскіх сувязяў дзвюх краін.
Пагадненне аб супрацоўніцтве падпісалі ветэранскія арганізацыі Магілёўскай вобласці і Прыморскага краю. Зацверджванне дакумента адбылося падчас двухбаковай сустрэчы, якая прайшла сёння ў фармаце відэаканферэнцыі і стала часткай мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў межах Дзён Рэспублікі Беларусь у Прыморскім краі.
У Магілёўскай вобласці за апошні год актывізавалася аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне насельніцтва рэгіёна, пацярпелага ад катастрофы на ЧАЭС. – За 9 месяцаў бягучага года ў Магілёўскай вобласці скарысталіся санаторна-курортным лячэннем і аздараўленнем 6662 чалавекі, пацярпелыя ад катастрофы на ЧАЭС, – праінфармавалі ў Рэспубліканскім цэнтры па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва. – З гэтай колькасці 6122 чалавекі – дзеці, у тым ліку 562 – ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў. Непасрэдна санаторна-курортнае лячэнне было праведзена для 1662 дзяцей.
З 5 па 10 кастрычніка ў Прыморскім краі адбудуцца Дні Рэспублікі Беларусь. Мяркуецца, што на працягу пяці дзён у сталіцы рэгіёна пройдуць культурныя і дзелавыя мерапрыемствы, накіраваныя на ўмацаванне сяброўскіх сувязяў дзвюх краін.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 кастрычніка падпісаў указ № 381 «Аб будаўніцтве размеркавальных электрычных сетак». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Указам устанаўліваецца парадак фінансавання работ па праектаванні і рэканструкцыі размеркавальных электрычных сетак для электразабеспячэння адасобленых жылых дамоў. Энергазабеспячальным арганізацыям Мінэнерга прадастаўляецца права выступаць заказчыкамі па праектаванні і ўзвядзенні такіх сетак.
У Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова адкрыюць цэнтр методык дашкольнай адукацыі. Пра гэта паведаміла загадчык кафедры педагогікі дзяцінства і сям’і ВНУ Вольга Пракоф’ева.
У Магілёўскай вобласці ўдзельнікамі рэспубліканскай акцыі «Чысты лес» стане больш за 7,4 тыс. чалавек. Пра гэта расказаў намеснік кіраўніка па ідэалагічнай працы Магілёўскага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Сяргей Шах.
На пазачарговай, 53-й, сесіі раённага Савета дэпутатаў разгледжана пытанне аб зацвярджэнні Вольгі Прыстромскай на пасадзе старшыні Бялыніцкага раённага выканаўчага камітэта. У рабоце сесіі прынялі ўдзел старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Андрэй Ганчук, дэпутаты райсавета дэпутатаў, прадстаўнікі раённай вертыкалі ўлады, а таксама кіраўнікі арганізацый і ўстаноў раёна.
Сяўба азімых культур была пастаўлена на паўзу зацяжнымі дажджамі верасня. Як толькі ўсталявалася надвор’е, тэхніка зноў выйшла ў поле. Дзесьці сяўба ідзе са світання да заходу. А ў іншых гаспадарках перайшлі зусім на кругласутачны рэжым. І гэта ў восеньскі дзень, які «год корміць», самая верная тактыка. На ўчарашні дзень на Магілёўшчыне насенне азімых легла ў зямлю на 81% запланаваных плошчаў. Засталося пасеяць 44,2 тысячы гектараў. Калі ўмовы надвор’я будуць спрыяць, то трох дзён аграрыям вобласці хопіць для завяршэння страды.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сабраў сёння нараду аб ходзе сельскагаспадарчых работ у краіне. Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што больш як тыдзень таму даручаў ураду сумесна з аблвыканкамамі актывізаваць работу ў аграпрамысловым комплексе і перш за ўсё павялічыць тэмпы сяўбы азімых.
З рабочым візітам па праверцы ходу корманарыхтоўчых і завяршэння восеньскіх палявых работ Бялыніцкі раён наведалі старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц і намеснік прэм’ер-міністра Аляксандр Субоцін. Разам са старшынёй райвыканкама Васілём Захаранкам і першым яго намеснікам Віталём Закардонскім яны пабывалі на сельгасугоддзях ААТ «Бялынічы» і «Бялыніцкі РАПТС». Віцэ-прэм’ер адзначыў высокую якасць і тэмп сельгасработ, якія праводзяцца ў раёне, а таксама адзначыў бадзёры настрой работнікаў.
Найважнейшымі кампанентамі ў барацьбе з каранавірусам выступаюць вакцынацыя, разумная асцярожнасць і ўзмацненне жорсткасці рэагавання на парушэнне мер сацыяльнага дыстанцыявання. На гэта звярнуў увагу ў гутарцы з журналістамі міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.
У Магілёўскай вобласці прыступілі да фарміравання стабфонду плодаагародніннай прадукцыі. Пра гэта паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама. «Мы плануем закласці фонд сельскагаспадарчай прадукцыі для забеспячэння жыхароў рэгіёна ў міжсезонны перыяд на ўзроўні мінулага года, – адзначылі ў камітэце. – Так, будзе назапашана 3,7 тыс. т бульбы, больш за 1,8 тыс. т капусты, 860 т рэпчатай цыбулі, 800 т морквы, 700 т буракоў і 500 т яблыкаў. Стабфонд будзе сфарміраваны ў лістападзе гэтага года».
Абласны этап чэмпіянату «Ведаю Беларусь» па хуткаснай зборцы спілс-карт Беларусі пройдзе 7 кастрычніка ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў абласным камітэце грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Мерапрыемства стартуе ў 12.00 на плошчы Адзінства (плошча каля ГЦ «Атрыум», вул. Першамаёская, 57). Як расказалі суразмоўцы, спаборніцтвы збяруць каля 40 каманд з усяго рэгіёна.
Другога кастрычніка завяршыў свой шлях на зямлі вялікі чалавек. Сумленна адслужыў роднай зямлі і людзям, выканаўшы свой абавязак спаўна. І гэта для ўсіх нас велізарная страта. Яго шлях прадоўжыўся 67 гадоў і ўжо пры жыцці суправаджаўся славай дасведчанага і высокапрафесійнага аграрыя, таленавітага менеджара, мудраца і летуценніка. І маштабы асобы гэтага чалавека па-сапраўднаму ацэньваць будуць наступныя пакаленні. Нам застаецца перажыць смутак страты і захаваць памяць.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 кастрычніка падпісаў указ №375 «Аб мерах па аказанні дзяржаўнай падтрымкі». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. У адпаведнасці з дакументам прадугледжваецца комплексная карэкціроўка заканадаўства па пытаннях аказання грамадзянам дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве жылля.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 9 кастрычніка намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Анатольевіч Малашка. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю. Курыруюцца напрамкі: сацыяльна-культурная сфера, ідэалагічная праца, адукацыя, ахова здароўя, спорт і турызм, друк, аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне насельніцтва, уключаючы аздараўленне дзяцей за мяжой, гуманітарная дзейнасць, праца і сацыяльная абарона, ахова працы, дзяржаўная моладзевая палітыка.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 кастрычніка падпісаў указ № 383, якім уносяцца змяненні ва ўказ «Аб фарміраванні цэн на лекавыя сродкі, вырабы медыцынскага прызначэння і медыцынскую тэхніку» ад 11 жніўня 2005 года № 366. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Грамадскае аб’яднанне «Рускае культурна-асветніцкае таварыства» праводзіць у Магілёве III адкрыты гарадскі музычны фестываль-конкурс «Рускі раманс». Творчае спаборніцтва прымеркавана да дзяржаўнага свята Расіі–Дня народнага адзінства, які адзначаецца штогод 4 лістапада. Конкурс арганізуецца пры падтрымцы Прадстаўніцтва «Рассупрацоўніцтва» ў Рэспубліцы Беларусь, ГА «Беларускі саюз музычных дзеячаў», упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама і Магілёўскага гарвыканкама, іншых структур.
Былы настаўнік з Хоцімска Таццяна Кавалёва толькі на пенсіі асвоіла ткацтва ручнікоў і дарасла да народнага майстра Беларусі. Колькі Таццяна Іванаўна саткала ручнікоў, ужо збілася з ліку. Яе працы не толькі актыўна калясяць па выставах і фестывалях – робіць іх на заказ. Што ж хаваюць узоры старадаўніх ручнікоў, паясоў і вышыванак? Як выглядае на іх чалавек, сонца, зямля, і што гэтымі сімваламі можна расказаць на палатне? Глядзіце ў рэпартажы.
1 кастрычніка адзначаецца Дзень пажылога чалавека. Гэта дата мае міжнародны статус і вельмі сімвалічная. Бо ў фразы «залатая восень», акрамя прыроднага сэнсу, ёсць і яшчэ адзін. Залатым часам чалавека называюць менавіта пажылы ўзрост–перыяд мудрасці, жыццёвага вопыту і перыяду, калі можна заняцца тым, на што раней не хапала часу. Сёння Дзень пажылога чалавека свет адзначае 31-ым разам (абвешчаны на 45-й сесіі Генасамблеі ААН 14 снежня 1990 года). Дарэчы, у свята нават ёсць свой лагатып–раскрытая далонь як сімвал дабрыні і дапамогі.
Напярэдадні Дня настаўніка ў Магілёве прайшоў прыём для вядучых педагогаў вобласці. На святочным уроку настаўнікам, якія дабіліся высокіх вынікаў у працы, уручылі заслужаныя ўзнагароды.
У вучэбна-педагагічным комплексе аграгарадка Лабанаўка Чэрыкаўскага раёна школьніц вучаць працаваць на сучасных швейных машынах. Майстэрня дае магчымасць не проста навучыцца шыць, але і зарабіць на гэтым. Пяць працоўных месцаў у сацыяльнай швейнай майстэрні з’явілася дзякуючы праекту «Сеткавае ўзаемадзеянне для паляпшэння магчымасцей занятасці ў сельскіх раёнах Магілёўшчыны».
У Магілёве ў кастрычніку пройдзе паўтара дзясятка восеньскіх сельскагаспадарчых кірмашоў. Пра гэта расказалі ў Магілёўскім гарвыканкаме. Першы восеньскі кірмаш «Багач» адбудзецца ўжо ў гэтыя выхадныя, 2 кастрычніка. Ён будзе арганізаваны з 11.00 да 17.00 у скверы 40-годдзя Перамогі і па вул. Міронава. Удзельнікамі стануць сельскагаспадарчыя, перапрацоўчыя і гандлёвыя прадпрыемствы, а таксама фермерскія гаспадаркі, індывідуальныя прадпрымальнікі, рамеснікі і фізічныя асобы.
У праекце новай Канстытуцыі Беларусі паўнамоцтвы па фарміраванні ўрада прапануецца перадаць прэм’ер-міністру. Пра гэта расказаў дырэктар інфармацыйна-аналітычнай установы «Круглы стол дэмакратычных сіл», член Канстытуцыйнай камісіі Юрый Васкрасенскі ў праграме «Аб’ектыўна» на тэлеканале АНТ.
Механізатар Дзяніс Якімовіч з СДП «Авангард» РУП «Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі» Магілёўскага раёна дастае свае бартавыя запісы, каб асвяжыць у памяці, калі прыступіў да сяўбы азімых. Дакладвае: тэхніка пробна выйшла ў поле яшчэ 6 верасня. Толькі набраў тэмп, як з 17 верасня пайшлі дажджы, праца застапарылася. Зараз аграрыі ў рэжыме нон-стоп наганяюць упушчанае. Тактыка такая: два энерганасычаныя трактары «Беларус-3522» з сеялкамі ў полі з шасці раніцы і да позняга вечара.
У Магілёўскім парку «Падміколле» хутка з’явіцца паркоўка больш чым для сотні аўтамабіляў. Яе будуюць непадалёк ад скейт-пляцоўкі. Таксама ў планах – новыя фігуры для экстрэмальных відаў спорту.
Урачы і медсёстры вельмі стаміліся, таму я прашу ўсіх людзей вакцынавацца», – заклікае загадчык аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Магілёўскай бальніцы №1 Валерый Кананкоў. Па словах медыкаў, вакцынацыя супраць каранавіруса дапамагае арганізму супрацьстаяць небяспечнай хваробе. Магілёўская бальніца нумар адзін ужо другі год працуе ў статусе кавіднага шпіталя. Урачы адзначаюць, што толькі адзінкі прышчэпленых трапляюць у бальніцу на стацыянар. Абсалютная большасць цяжкіх выпадкаў – пацыенты, якія непрайшлі курс вакцынацыі.
В Могилевской области подвели итоги пионерского фестиваля «БРПО» – территория детства». Об этом корреспонденту сайта сообщила председатель Могилевского областного Совета общественного объединения «Белорусская республиканская пионерская организация» Елена Молдованова.
На вялікай сцэне Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра ў пачатку лістапада адбудзецца прэм’ера спектакля «Бяда ад пяшчотнага сэрца» – вадэвіля, акцёрскай імправізацыі на аснове п’ес Уладзіміра Салагуба і Паўла Фёдарава ў пастаноўцы рэжысёра Міхаіла Лашыцкага. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўстанове культуры.