Архіў навін

Прэм’ера аўтарскага праекта беларускіх бардаў Сяргея Кулягіна і Сяргея Антонава «Вартаўнікі кахання» пройдзе 25 сакавіка а 18.30 у канцэртнай зале «Магілёў». Тэму вясны, рамантычных адносін і кахання дуэт «Сяржукі» раскрые праз прызму паэзіі, прозы, песень і гумару. У праграме прагучаць гарадскія рамансы, шансон, аўтарскія песні, а ў другім аддзяленні музыканты прапануюць зале праспяваць разам лірычныя бард-хіты.
Новая, больш эканамічная, паравая турбіна хутка будзе запушчана на Магілёўскай ЦЭЦ-2. Яна будзе працаваць толькі па цеплафікацыйным цыкле, што дасць магчымасць знізіць расход умоўнага паліва на водпуск электраэнергіі. Паводле ацэнкі спецыялістаў, пасля ўводу новай турбіны ў эксплуатацыю ў бягучым годзе ўдасца зэканоміць каля 2,6 тысячы тон умоўнага паліва. Уключыць новую турбіну плануецца ў красавіку. Для паспяховага ўводу абсталявання ў работу неабходна зладжаная работа ўсіх падрадных і субпадрадных арганізацый, занятых мантажом і наладкай цеплатэхнічнага абсталявання.
Спартакіяда дэпутацкага корпуса Магілёўшчыны пройдзе ў абласным цэнтры 19–20 сакавіка. Пра гэта паведамілі ў абласным Савеце дэпутатаў. Як расказалі суразмоўцы, спаборніцтвы будуць праходзіць на працягу двух дзён. Удзел у мерапрыемстве прыме больш за 250 чалавек з усяго рэгіёна. У першы дзень спартакіяды, 19 сакавіка, спартсмены пазмагаюцца за найлепшыя вынікі ў плаванні, дартсе і стральбе. Спаборніцтвы будуць праходзіць у новым ФАКу. Падчас правядзення спаборніцтваў адбудзецца ўрачыстае адкрыццё.
Нестабільная абстаноўка ў свеце і санкцыйны ціск адбіваецца на настроях людзей. Падстаў для хваляванняў шмат: рост курсу замежнай валюты, пытанне пераарыентацыі рынкаў збыту і магчымага зніжэння экспартных паставак, захаванне дастатковай колькасці на прылаўках магазінаў тавараў замежнай вытворчасці і асабліва – наяўнасць у аптэках і бальніцах неабходных прэпаратаў.
У межах абласной маладзёжнай акцыі «Мы – грамадзяне Беларусі!», прысвечанай Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь з рук старшыні Магаблвыканкама Анатоля Ісачанкі ўпершыню атрымала 25 маладых людзей з усіх куткоў вобласці. Сярод іх – выдатнікі вучобы, пераможцы прадметных алімпіяд, актыўныя ўдзельнікі грамадскага, культурнага і спартыўнага жыцця. Падзялілі гэты важны і хвалюючы для моладзі момант і іх бацькі, якія прысутнічалі на цырымоніі ў Палацы культуры вобласці.
У Магілёўскай вобласці дадзены старт новаму экскурсійнаму туру «Гістарычны ваяж па Магілёўшчыне», які прысвечаны Году гістарычнай памяці.
Тэматычная выстава, прысвечаная Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, адкрылася 15 сакавіка ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры. Як расказалі суразмоўцы, у экспазіцыі прадстаўлены маштабныя жывапісныя палотны Уладзіміра Маркавіча Пасюкевіча і Анатоля Дзям’янавіча Шыбнёва, якія прысвечаны станаўленню беларускай дзяржаўнасці і з’яўляюцца яркім прыкладам манументальнага жывапісу сацрэалізму з характэрным патрыятычным гучаннем.
Фіналісты Рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах ад горада Магілёва атрымалі пажаданне на далейшыя перамогі. Разумніцы і разумнікі сустрэліся з прадстаўнікамі ўлады абласнога цэнтра.
Мы будзем працаваць у любых умовах. Такое меркаванне па пытанні пераарыентацыі рынкаў збыту і магчымага зніжэння экспартных паставак выказаў генеральны дырэктар ААТ «Крычаўцэментнашыфер» Уладзімір Карчэўскі.
Патрыятычную акцыю «Гісторыя нашай Канстытуцыі» правядзе 15 сакавіка Магілёўская абласная арганізацыя прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў. Пра гэта паведаміў старшыня грамадскай структуры Павел Жуйкоў.
У нядзелю, 13 сакавіка, а 12.10 выратавальнікам паступіла паведамленне аб пажары ў жылым доме на вуліцы Курака ў Магілёве. Выклікаў ратавальнікаў Яраслаў Ветраў, галоўны спецыяліст аддзела маркетынгу, дагаворнай працы і рэчавага забеспячэння Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС, які жыве ў суседнім пад’ездзе.
У Чавусах 14 сакавіка адкрылася пасля рамонту дзіцячая паліклініка, якая будзе прымаць маленькіх жыхароў Чавускага раёна. У нашай краіне ахова здароўя – адзін з найважнейшых напрамкаў у рабоце ўлады ўсіх узроўняў. Шмат робіцца для аказання насельніцтву кваліфікаванай медыцынскай дапамогі.
Установа «Цэнтр інавацыйнага развіцця» ў партнёрстве з сялянска-фермерскай гаспадаркай «Каладчанка», аграсядзібай «Лілея» пры падтрымцы Чэрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта распрацавала ініцыятыву – «Стварэнне дэманстрацыйнай пляцоўкі па ўкараненні малабюджэтных аўтаномных SMART-міні птушкаферм (на сонечных батарэях)», якая аказалася ў ліку пераможцаў конкурсу праграмы малых грантаў глабальнага экалагічнага фонду праграмы развіцця ААН.
15 сакавіка ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры адбудзецца заключнае мерапрыемства абласнога агляду-конкурсу «Не старэюць душой ветэраны» Абласны агляд-конкурс калектываў мастацкай творчасці і індывідуальных выканаўцаў XVI Рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны» пройдзе 15 сакавіка ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы.
Беларуска Дзінара Алімбекава стала пераможцай гонкі пераследу на Кубку Саюза біятланістаў Расіі, які праходзіць ва Уфе. На фінішы Дзінара, якая дапусціла па промаху на першым і трэцім агнявых рубяжах, апярэдзіла найбліжэйшую з канкурэнтак больш чым на хвіліну. Сярэбраны медаль пасьюта заваявала пераможца спрынту Ірына Казакевіч, трэцяе месца заняла яшчэ адна расіянка Крысціна Разцова. Беларуска Ірына Лешчанка доўгі час ішла ў лідзіруючай тройцы, але ў выніку фінішавала чацвёртай.
У Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, 15 сакавіка, на Магілёўшчыне пройдзе Усебеларуская акцыя «Мы – грамадзяне Беларусі!». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
Сельскагаспадарчы філіял «Чыгірынка» РУП «Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт» – гаспадарка, якая стабільна працуе і развіваецца. На працягу шэрагу гадоў яна ўпэўнена рухаецца наперад, пастаянна ставячы перад сабой новыя задачы і, безумоўна, іх выконваючы.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 19 сакавіка кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Леанідавіч Дзядкоў. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Традыцыйны турнір на прызы заслужанага майстра спорту Беларусі малатабойкі Аксаны Мяньковай пройдзе 14–16 сакавіка на базе Магілёўскага спартыўнага комплексу «Алімпіец». Пра гэта паведамілі ў Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі. Як адзначылі арганізатары спаборніцтваў, камплекты ўзнагарод будуць разыграны прадстаўнікамі розных узроставых катэгорый у кіданні молата, дзіды і дыска, а таксама ў штурханні ядра.
На палях філіяла «Вендараж» РУП «Магілёўэнерга» ў Магілёўскім раёне ідзе ўнясенне мінеральных угнаенняў пад сяўбу яравых збожжавых. Да канца месяца неабходна ўнесці ўгнаенні на плошчы 3,5 тыс га.
У рэгіянальны цэнтр прававой інфармацыі Магілёўскай вобласці паступіла новае выданне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Набыць яго можна без гандлёвай нацэнкі па безнаяўным разліку і за наяўныя па адрасе: г. Магілёў, вул. Дзяржынскага, 9. Дадатковая інфармацыя па тэлефоне: 76-92-42, 76-92-66. З панядзелка выданне з’явіцца ў продажы ў гандлёвых кропках ААТ «Магілёўсаюздрук».
Будаўніцтва кальцавой дарогі вакол Магілёва ідзе згодна з устаноўленым графікам. Абласны цэнтр стане другім пасля Мінска беларускім горадам з кальцавым рухам. На новай дарозе прадугледжана будаўніцтва трох штучных збудаванняў: двух мастоў і пуцеправода праз чыгунку. Самым буйным з іх стане мост праз Днепр працягласцю 378 м. Аб’язная дарога будзе на 90% складацца з высокатрывалага цэментабетоннага пакрыцця, асфальтаваць плануюць толькі з’езды, масты і пуцеправод. Шырыня дарожнага палатна складзе 14 м. Тут прадугледжаны дзве паласы руху, абочыны і ўмацаваныя прыпыначныя палосы.
Графік руху цягнікоў на ўчастку Асіповічы–Салігорск зменіцца ў сакавіку ў сувязі з рамонтам чыгуначнага моста. На ўчастку Асіповічы–Салігорск 17, 24 і 31 сакавіка будуць адменены цягнікі рэгіянальных ліній бізнес-класа №879/880 на напрамку Магілёў–Салігорск–Магілёў. Таксама ў названыя даты некаторыя цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа на ўчастку Асіповічы–Салігорск будуць прытрымлівацца змененых маршрутаў і раскладу. БЧ просіць пасажыраў з разуменнем паставіцца да гэтых абставінаў і ўлічваць іх пры планаванні паездак.
Прыём заявак на XI Рэспубліканскі творчы радыёконкурс «Маладыя таленты Беларусі» пачынаецца 15 сакавіка, паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.
У рамонтным цэху ААТ «Задняпроўскі міжрайаграсэрвіс» кіпіць праца нават у суботу. Да пасяўной рукой падаць – тэхніка ў сельгаспрадпрыемствах патрэбна ў поўнай гатоўнасці і ў тэрмін. На зіму ў рамонт паступіла каля 80 энерганасычаных трактароў, з іх сваім ходам змаглі дабрацца толькі тры машыны. Зараз больш за палову ўжо на хаду, каля двух дзясяткаў у працы. Дырэктар «Задняпроўскага міжрайаграсэрвісу» Алег Грудаў тлумачыць, што дэбіторская запазычанасць кліентаў-сельгаспрадпрыемстваў, перабоі з пастаўкамі імпартных запчастак адбіліся на тэмпах рамонту.
У Магілёўскай вобласці на наступным тыдні на адзінай электроннай пляцоўцы http://e-vacancy.by/ пройдуць электронныя кірмашы вакансій. Саіскальнікі атрымаюць магчымасць задаць наймальнікам пытанні, якія цікавяць, атрымаць электронную кансультацыю, запрашэнне на субяседаванне ў рэжыме рэальнага часу, паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама. Кірмашы вакансій будуць праводзіцца: 15 сакавіка з 09.00 да 10.00 – упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Краснапольскага райвыканкама.
Міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант міліцыі Іван Уладзіміравіч Кубракоў правядзе прыём грамадзян 16 сакавіка ў памяшканні Крычаўскага райвыканкама па адрасе г. Крычаў, вул. Савецкая, 51. Прыём пачнецца а 10:00 па папярэднім запісе, які ажыццяўляецца па тэлефоне: 8 02241 34745. Запіс заканчваецца за тры дні да правядзення прыёму грамадзян. Рэд.
Форум актывістаў абласнога праекта «#Мая_зямля_Прыдняпроўе» сабраў каля 400 дзяцей з усіх куткоў рэгіёна. Узнагароды сёння атрымала 36 устаноў адукацыі з 21 раёна вобласці, а таксама гарадоў Магілёва і Бабруйска, якія прынялі актыўны ўдзел у вывучэнні гісторыі роднага краю.
Адкрыты абласны фестываль інтэлектуальных гульняў сярод школьнікаў «Кубак Дружбы – 2022» пройдзе ў Магілёўскім абласным цэнтры творчасці 12 і 13 сакавіка. Пра гэта паведамілі ва ўстанове дадатковай адукацыі. Плануецца, што ў мерапрыемстве прыме ўдзел 40 каманд устаноў агульнай сярэдняй, дадатковай адукацыі з Магілёўскай, Мінскай, Віцебскай, Гомельскай, Брэсцкай абласцей і Мінска. «У праграме мерапрыемства 4 гульні, – падзяліліся суразмоўцы. – Гэта аўтарская гульня «Беларуская мазаіка»; медыя «Свая гульня»; гульня «Брэйн-рынг» і «Што? Дзе? Калі?».
Br2,5 тыс. спонсарскай дапамогі накіраваў прафсаюз Магілёўскай гарадской аўтабазе ўстаноў аховы здароўя.