Архіў навін
Магілёўскі абласны штаб студэнцкіх атрадаў плануе сфарміраваць у 2019 годзе каля 300 студэнцкіх атрадаў, паведамілі ў абкаме БРСМ.
У Магілёўскай вобласці праходзіць месячнік па навядзенні парадку, які будзе працягвацца да 30 красавіка.
Узровень вады на буйных рэках Магілёўскай вобласці расце штодня. Аператыўную інфармацыю аб стане водных аб’ектаў збіраюць на 11 рачных гідралагічных пастах і адным азёрным – Чыгірынскім вадасховішчы. Паводлепрагнозаў, веснавая паводка ў гэтым годзе чакаецца блізка да сярэдніх шматгадовых значэнняў і ніжэйшайза іх, паведаміла начальнік аддзела гідралогіі Магілёўаблгідрамета Іна Філева.
У сакавіку бягучага года на пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны вынікі аўдыту эфектыўнасці якасці аказання асобных жыллёва-камунальных паслуг у Магілёве. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні камітэта Юрый Фралоў.
У горадзе на Бярэзіне 15 сакавіка з мэтай аказання садзейнічання ў працаўладкаванні незанятым грамадзянам арганізуюць «Кірмаш вакансій». Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Бабруйскага гарвыканкама, на базе якога пройдзе мерапрыемства.
Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама 18 сакавіка правядзе прамую лінію па ўсіх напрамках дзейнасці. На пытанні, якія адносяцца да кампетэнцыі камітэта, адкажуць:
– з 15.00 да 16.00 па тэлефоне (80222) 32 67 42 – старшыня камітэта Святлана Пятроўна Тарасенка;
– з 12.00 да 13.00 па тэлефоне (80222) 32 67 78 – першы намеснік старшыні камітэта, які курыруе пытанні сацыяльна-працоўных адносін і заработнай платы, аховы працы і дзяржаўнай экспертызы, Аляксандр Цімафеевіч Крыкуноў;
Першых слухачоў прыняў сёння адкрыты на базе Магілёўскай абласной бальніцы філіял факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Дзень Франкафоніі пройдзе 12 сакавіка ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова. Пра гэта паведамілі ў цэнтры інфармацыйных рэсурсаў французскай мовы і культуры.
«Кожны год вясной франкафоны ўсяго свету адзначаюць свята франкафоніі і французскай мовы. Мерапрыемствы, прымеркаваны да 20 сакавіка, міжнароднага дня Франкафоніі, і накіраваны на распаўсюджванне французскай мовы і франкамоўных культур, – адзначылі суразмоўцы. – Наша ВНУ далучылася да святкавання і падрыхтавала цікавую праграму для студэнтаў і гасцей навучальнай установы».
Філіял «Домабудаванне» РУП «Завод газетнай паперы» (Шклоў) вырабіў і адгрузіў нямецкай кампаніі «Грынвуд Індустры» пілотны дом у спалучэнні каркасна-сценавых панэляў і панэляў перакрыцця з клеенага бруса, паведамілі на прадпрыемстве.
«Гэта новы праект модульнага дома, у якім мы ўлічылі пажаданні нашых нямецкіх партнёраў, – заўважылі суразмоўцы. – Цяпер мы чакаем іх водзыву, і калі ім навінка спадабаецца, то да канца года плануем паставіць на рынак Германіі яшчэ каля 30 такіх дамоў праз беларускую інжынірынгавую кампанію ААТ «Жылбудкамплект»».
75-й гадавіне вызвалення нашай вобласці і Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прысвечаны 12-ы выпуск «Магілёўскага пошукавага весніка», выдадзены гісторыка-патрыятычным пошукавым клубам «Віккру» пры падтрымцы Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама і дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі «Абласны цэнтр творчасці».
Бобруйская объединенная организационная структура ДОСААФ (директор – Геннадий Грек) и Костюковичская районная организационная структура ДОСААФ (председатель - Николай Прокопенко) признаны лучшими в регионе по итогам работы в 2018 году по всем направлениям уставной деятельности общества. Награждение состоялось во время II пленума областного совета ДОСААФ.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 16 сакавіка намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Міхайлавіч Кунцэвіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Рэспубліканская акцыя «Выбіраем студатрад!» стартуе ў Магілёўскай вобласці 11 сакавіка. Пра гэта паведамілі ў абласным камітэце ГА «БРСМ».
Мэта праекта – інфармаванне маладых людзей як патэнцыйных удзельнікаў студатрадаўскага руху аб магчымасцях працаўладкавання ў перыяд трэцяга працоўнага семестра, папулярызацыя студатрадаўскага руху.
Урачысты прыём, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню, адбыўся сёння ў Магілёўскім аблвыканкаме. Яго ўдзельніцамі сталі больш за 30 лепшых прадстаўніц жаночай грамадскасці Прыдняпроўскага краю.
У рознічнай гандлёвай сетцы Магілёўскай вобласці 7-8 сакавіка запланавана абласная акцыя «Адзіны дзень зніжак» , у межах якой пакупнікам будуць прапанаваны зніжкі на асобны асартымент нехарчовых тавараў у памеры ад 10% да 40%. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Галоўным упраўленні гандлю і паслуг аблвыканкама.
У Магілёве да акцыі далучацца магазіны «Юбілейны» (вул. Каралёва, 19), «Магіляўчанка» (вул. Першамайская, 20), «Успех» (вул. Ціміразеўская, 36), «універмаг «Цэнтральны»» і інш.
Народнымі абрадамі і спальваннем пудзіла Зімы адзначаць магілёўцы Масленіцу. Масавыя гулянні пройдуць 9 сакавіка ў Пячэрскім лесапарку, паведамілі ва ўпраўленні культуры Магілёўскага гарвыканкама.
Свята для жыхароў і гасцей абласнога цэнтра пачнецца ў 12.00 з тэатралізаванага паказу і завершыцца ў 16.00. «Штогод мы стараемся зрабіць гэтае мерапрыемства відовішчным і цікавым, але пры гэтым захаваць традыцыі і звычаі. Гэтым разам усе ахвотныя змогуць паўдзельнічаць у абрадавых танцах і гульнях, развучыць песні-вяснянкі», – адзначылі суразмоўцы.
Дырэктар УКП «Магілёўскі гарадскі цэнтр развіцця малога прадпрымальніцтва» Аляксей Рыгоравіч Марчанка 13 сакавіка правядзе прамую тэлефонную лінію.
З 12.00 да 13.00 па нумары (80222) 73-56-50 жыхары рэгіёна змогуць задаць кіраўніку пытанні, якія тычацца праблемных момантаў, якія ўзнікаюць пры ажыццяўленні прадпрымальніцкай дзейнасці.
Намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Міхаіл Іванавіч Русы 14 сакавіка з 11.00 да 12.00 правядзе выязны прыём грамадзян у Слаўгарадскім райвыканкаме (вул. Кастрычніцкая, д. 3, кабінет 28).
Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефоне ў Слаўгарадзе (802246) 79 685 альбо па адрасе: Слаўгарад, вул. Кастрычніцкая, д. 3, кабінет 11.
Наш рэгіён далучыўся да рэспубліканскай акцыі ДАІ «Беражыце дзяцей!», якая будзе працягвацца да 15 сакавіка і накіравана на папярэджанне дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму. Пра гэта паведамілі ў УДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.
За 2018 год на дарогах рэгіёна з удзелам непаўналетніх адбылося 55 дарожна-транспартных здарэнняў: 2 падлеткі загінулі, 58 дзяцей атрымала траўмы.
Майстар-кандытар ААТ «Булачна-кандытарская кампанія «Дамачай»» Іна Варэннікава заваявала залаты медаль на міжнародным конкурсе кандытарскіх дэкарацый, які прайшоў падчас міжнароднай выставы ExpoSweet у Варшаве. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Такую высокую ўзнагароду неаднаразовы пераможца і прызёр розных спаборніцтваў атрымала за дэкаратыўную кампазіцыю з мадэльнай пасты.
Дзяржаўтаінспекцыя Магілёўскай вобласці праводзіць Мэтавы комплекс наглядных і прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні ДТЗ з удзельнікамі дарожнага руху. Узмоцнены кантроль за выкананнем ПДР пешаходамі, веласіпедыстамі і возчыкамі працягнецца да 12 сакавіка, паведамілі карэспандэнту сайта ў ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Прэм’ера спектакля «Купанне з акуламі» адбудзецца 20 і 26 красавіка на малой сцэне Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў адміністрацыі ўстановы культуры.
Драму ў двух дзеяннях па п’есе Дона Нігра «Марскі пейзаж з акуламі і танцоркай» рыхтуе рэжысёр Уладзімір Пятровіч.
Рэспубліканская прафілактычная акцыя «Дзень бяспекі. Увага ўсім!», прысвечаная Сусветнаму дню грамадзянскай абароны, пройдзе ў сакавіку ў Магілёўскай вобласці. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Галіна жывёлагадоўлі заўсёды з’яўлялася лакаматывам эканомікі любой арганізацыі, звязанай з сельскагаспадарчай вытворчасцю. На гэта звярнуў увагу першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Кароцін падчас ушанавання найлепшых жывёлаводаў рэгіёна па выніках працы ў 2018 годзе.
У музеі В. К. Бялыніцкага-Бірулі ў Магілёве 7 сакавіка пачне працу выстава жывапісу і графікі «Класіка пейзажу» з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, паведамілі ва ўстанове культуры.
У рэгіёне графік выплаты пенсій падкарэктаваны ў сувязі са святкаваннем Дня жанчын, паведамілі ў РУП «Белпошта».
Ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі Магілёўскай вобласці датэрміновая выплата пенсій і дапамог за 8 сакавіка будзе праводзіцца 7 сакавіка.
8 сакавіка будуць працаваць толькі дзяжурныя АПС.
Аб рэжыме працы аддзяленняў можна даведацца ў cаll-цэнтры «Белпошты» па нумары 154. Рэжым працы call-цэнтра: панядзелак – пятніца – з 9.00 да 20.00, субота, нядзеля – з 9.00 да 17.00, 8 сакавіка – з 9.00 да 17.00.
Прэзентацыя сучасных асаблівасцей эканамічнай і бізнес-адукацыі для кіраўніцкіх кадраў адбылася сёння ў Магілёўскім аблвыканкаме.
У Магілёўскай вобласці ў мінулым годзе зарэгістравана 209 суб’ектаў аграэкатурызму, што на 8%, або на 17 сельскіх сядзіб больш, чым у 2017-м. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні спорту і турызму аблвыканкама.
Найбольш актыўна развіваецца аграэкатурызм у Быхаўскім (35 аграсядзіб), Магілёўскім (35), Асіповіцкім (34), Бабруйскім (22) і Слаўгарадскім (17) раёнах. У мінулым годзе аграсядзібамі прынята больш за 43,9 тыс. турыстаў, заключана 9830 дагавораў, атрымана Вг1,7 млн за прадастаўленыя паслугі ў сферы аграэкатурызму.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Дырэктыву нумар 7 «Аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
У дакуменце выкладзены рашэнні, прынятыя 20 кастрычніка 2017 года на рэспубліканскім семінары-нарадзе, даручэнні і патрабаванні кіраўніка дзяржавы па ўдасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Дырэктыву нумар 8 «Аб прыярытэтных напрамках развіцця будаўнічай галіны», у якой выкладзены рашэнні, прынятыя 23 лістапада 2018 года на рэспубліканскім семінары-нарадзе. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Переводчик