Архіў навін

У Магілёўскай вобласці пошукавыя работы па справе аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны пройдуць у шасці новых і раней невядомых месцах масавага забойства мірнага насельніцтва. Аб гэтым журналістам расказаў намеснік пракурора вобласці Андрэй Волкаў падчас перапахавання 21 мая астанкаў больш як 90 расстраляных мірных жыхароў Слаўгарада.
Пяць зваротаў паступіла на прамую тэлефонную лінію да старшыні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандра Гарошкіна. Так, жыхар вёскі Мокрае Быхаўскага раёна занепакоены нездавальняючым станам дарожнага палатна ў іх населеным пункце. Ён адзначыў, што ўчастак дарогі, працягласцю каля аднаго кіламетра, на дзве трэці мае жвіровае пакрыццё, астатняя ж частка - грунтавая. Пры гэтым шырыня палатна дарогі не дазваляе раз'ехацца аўтамабілям у процілеглых кірунках, а на самай дарозе выбоіны і бруд.
Удасканаленне кантрольна-нагляднай дзейнасці стала тэмай нарады ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі 21 мая.
Векавы юбілей у гэтыя майскія дні адзначае самая знакамітая будаўнічая арганізацыя рэгіёну — «Будаўнічы трэст № 12». На Магілёўшчыне гэтая кампанія лічыцца родапачынальнікам усёй будаўнічай галіны, мае свой імідж. І па праве ўдзельнічае ў самых маштабных і амбіцыйных праектах не толькі Беларусі.
Міністэрства па падатках і зборах 30 красавіка прыняло пастанову № 16 «Аб прадстаўленні банкамі звестак аб наяўнасці і рэквізітах рахункаў фізічных асоб». Пра гэта паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
«Быць татам - вялікі гонар і адказнасць». Тэматычную фотавыставу адкрылі ў Магілёве У Магілёўскім абласным мастацкім музеі ім. П.У. Масленікава пачала працаваць тэматычная фотавыстава «Таты».
Адкрыты гарадскі конкурс «Арт-шанц» для цяжкіх падлеткаў сабраў у Магілёве ўдзельнікаў з усяго рэгіёну. Гала-канцэрт і ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў прайшлі ў гарадскім Цэнтры культуры і вольнага часу.
Магілёўскае дзяржаўнае прадпрыемства «Кінавідэапракат» 24 мая запрашае ў кінатэатры «Радзіма», «Чырвоная Зорка», «Космас» на кінапаказы і кінамерапрыемствы да Дня славянскага пісьменства і культуры ў рамках кінаакцыі «Родныя літары». Пра гэта паведамляецца на сайце ўстановы культуры. Інфалінія: 8 (0222) 42-19-49 – кінатэатр «Радзіма», 8 (0222) 76-30-74 – кінатэатр «Чырвоная Зорка», 8 (0222) 42-41-97 – кінатэатр «Космас».
У гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах Магілёўскай вобласці, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска для вырашэння пытанняў на месцах па суботах з 09.00 да 12.00 працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі, адпаведныя нумары тэлефонаў размешчаны на іх інфармацыйных рэсурсах і ў СМІ. Так, 25 мая можна будзе звярнуцца па тэлефонах: Магілёўскі гарвыканкам– 8 (0222) 42-21-02 (Бушлякоў Ігар Валер'евіч - першы намеснік старшыні гарвыканкама);
Абласная спартыўна-патрыятычная гульня «Зарнічка» пройдзе 21 мая ў Магілёўскім абласным цэнтры творчасці. Удзельнікамі мерапрыемства стануць малодшыя члены БРПА - 240 акцябрат з усяго рэгіёну. Аб гэтым паведамілі ва ўстанове дадатковай адукацыі.
Візіт у Кітай дэлегацыі Магілёўскай вобласці, на чале з намеснікам старшыні аблвыканкама Русланам Страхарам, працягваецца шэрагам сустрэч и дамоўленнасцей. Аб гэтым карэспандэнту сайта расказалі ў камітэце эканомікі Магаблвыканкама.
У семінары прынялі ўдзел старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачэнка, памочнік Прэзідэнта-інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк.
Каманды з розных куткоў вобласці з'ехаліся ў Магілёў. Спартыўны фестываль «Гуляем у футбол» прайшоў у абласным цэнтры. Гэта рэспубліканскі сацыяльны спартыўна-масавы адукацыйны праект па развіццю футбола ў навучальных установах. Сёння каля 20 школ вобласці ўдзельнічаюць у праекце. Іх настаўнікі фізічнай культуры прайшлі спецыяльную падрыхтоўку і нясуць філасофію футбола дзецям.
У Магілёве працягваецца будаўніцтва ліцэя МУС, які 18 траўня наведаў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў, а пасля гэтага расказаў пра жаданне моладзі вучыцца тут.
У фінале рэспубліканскага конкурсу «Міс Дэпартамента аховы 2024 - Якасць у прыгажосці» вызначылі пераможцаў. Аб гэтым паведамляецца на сайце Палаца культуры вобласці.
Магілёўскім аблвыканкамам 23 і 24 траўня будзе праводзіцца вывучэнне меркавання насельніцтва па пытанні арганізацыі летне-аздараўленчай кампаніі і занятасці для непаўналетніх. Пра наяўныя праблемныя пытанні можна паведаміць з 8.00 да 13.00 па нумары тэлефона 8 (0222) 71-32-55. З вынікамі разгляду пытанняў, якія паступілі на «гарачую лінію» па гэтай сферы, вы зможаце азнаёміцца на афіцыйным Інтэрнет-сайце аблвыканкама mogilev-region.gov.by. Рэд.
У Магілёве прайшла ўрачыстая цырымонія адкрыцця абноўленага адміністрацыйнага будынка ўпраўлення Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі УУС Магілёўскага аблвыканкама.
У Бабруйску ў мікрараёне Кісялевічы адкрыўся на пачатку года новы дзіцячы садок. Яго можна было б назваць дзіцячым садком будучыні, калі б ён ужо не стаў рэальнасцю сучаснасці для бабруйскіх малых, іх бацькоў і выхавальнікаў.
Абласны зборны пункт ваеннага камісарыята адкрылі сёння ў Магілёве. Удзел ва ўрачыстай цырымоніі прынялі старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка, міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін, дзяржаўны сакратар Савета бяспекі генерал-лейтэнант Аляксандр Вольфавіч, удзельнікі штогадовага збору «Ваенная бяспека і абарона дзяржавы».
Дэлегацыя Магілёўскай вобласці на чале з намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Русланам Страхарам у суправаджэнні Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у КНР Аляксандра Чарвякова знаходзіцца з афіцыйным візітам у горадзе Лосе правінцыі Хэнань (КНР). У склад дэлегацыі Прыдняпроўскага краю ўвайшлі кіраўнікі ААТ «Бабулін гладыш», ААТ «Магілёўскі мясакамбінат», ААТ «Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод», ААТ «Чырвоны харчавік», ААТ «Булачна-кандытарская кампанія «Дамачай», ААТ «Магілёўская фабрыка марожанага» .
Актуальнасць мерапрыемстваў выклікана геапалітычнай абстаноўкай, новымі рызыкамі і выклікамі ў сферы забеспячэння нацыянальнай бяспекі. Такім меркаваннем падзяліўся дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі генерал-лейтэнант Аляксандр Вальфовіч, прымаючы ўдзел у штогадовым зборы «Ваенная бяспека і абарона дзяржавы», які сёння праходзіць у Магілёве. У сувязі з гэтым, ён адзначыў і вытлумачальную пільную ўвагу насельніцтва да тэмы.
У Магілёве працягваецца абласны фестываль народнай творчасці «Беларусь родная, музычная, народная»: у абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы свае таленты дэманстравалі жыхары Краснапольскага раёна.
Сучаснае развіццё ваенна-палітычнай абстаноўкі ў свеце і непасрэдна вакол Рэспублікі Беларусь патрабуе ад нас асаблівай увагі да пытанняў забеспячэння абараназдольнасці краіны. Аб гэтым заявіў міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін, вітаючы ў Магілёве ўдзельнікаў штогадовага збору «Ваенная бяспека і абарона дзяржавы».
У мерапрыемстве бяруць удзел міністр абароны Рэспублікі Беларусь Віктар Хрэнін, Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Вальфовіч, а таксама прадстаўнікі Міністэрства абароны, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, МУС. Збор праходзіць ужо дзясяты раз. Мэта збору - павысіць узровень падрыхтоўкі кіруючага складу абласных, Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, іх намеснікаў, якія курыруюць пытанні тэрытарыяльнай абароны, ваенных камісараў абласцей у пытаннях сумесных дзеянняў войскаў (сіл) у сучасных узброеных канфліктах.
Сёння ў Магілёве пад кіраўніцтвам міністра абароны Беларусі генерал-лейтэнанта Віктара Хрэніна пройдзе штогадовы збор «Ваенная бяспека і абарона дзяржавы». Паведамляецца, што ўдзельнікамі збору стануць старшыні абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, вайсковыя камісары абласцей і беларускай сталіцы. «Мэта збору – павысіць узровень ведаў службовых асоб у пытаннях сумесных дзеянняў войскаў у сучасных узброеных канфліктах, удасканальваць навыкі ў дзеяннях са зброяй», – адзначылі ў абаронным ведамстве.
Беларускія дызайнеры сталі прызёрамі XXXI Расійскага конкурсу маладых мадэльераў і дызайнераў адзення «Дыханне вясны». Пра гэта паведаміў загадчык аддзела моды і дызайну Нацыянальнага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Ігар Іваноў.
Рэспубліканскі конкурс студэнцкіх сем'яў «Шчаслівыя разам» стартаваў у Магілёве на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій. Удзел у ім бяруць сем каманд з Брэста, Горак, Гродна, Мінска і Магілёва.
Баскетбалісты магілёўскага «Барысфена» сталі ўладальнікамі бронзавых узнагарод мужчынскага чэмпіянату Беларусі. Двойчы абгуляўшы віцебскі «Рубон» на сваёй пляцоўцы, магіляўчане здабылі трэцюю вікторыю ў Віцебску - 94:87. У Магілёве падапечныя Андрэя Крываноса двойчы атрымалі буйныя перамогі - 91:73 і 85:67.
Навукоўцы з 10 дзяржаў сабраліся ў Магілёве. У Беларуска-Расійскім універсітэце яны абмяркоўваюць асваенне лічбавых тэхналогій у сацыяльна-гуманітарнай сферы і адукацыі. Гэтую Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю спецыялісты называюць наватарскай. ТРК «Магілёў»
У Беларусі з 1 ліпеня зменяцца нормы часу і расходу матэрыялаў на платныя медпаслугі па стаматалогіі. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства аховы здароўя ад 24 красавіка 2024 года №75, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнет-партал. Дакумент накіраваны на ўдасканаленне дзейнага парадку разліку тарыфаў на платныя стаматалагічныя паслугі па стаматалогіі, якія аказваюць юрыдычныя асобы незалежна ад іх формы ўласнасці і падпарадкаванасці і індывідуальныя прадпрымальнікі.