Архіў навін

Холдынг «БелаўтаМАЗ» сёння падчас пашыранай нарады з Мінлясгасам у Магілёве на сваім філіяле «Магілёўтрансмаш» прэзентаваў лінейку новай тэхнікі для перавозкі і перапрацоўкі драўніны.
Тэматычныя мерапрыемствы да Дня Абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі праходзяць у кінатэатрах Магілёва. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў адміністрацыі прадпрыемства «Кінавідэапракат».
Падчас комплекснай праверкі баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці Узброеных Сіл 22 лютага будзе перамяшчацца колавая тэхніка па аўтадарогах рэспубліканскага значэння ў Брэсцкай, Мінскай і Магілёўскай абласцей, паведамілі ў прэс-службе Мінабароны. Жыхароў населеных пунктаў і вадзіцеляў транспартных сродкаў просяць улічваць гэтую акалічнасць і быць вельмі ўважлівымі пры перамяшчэнні ваеннай тэхнікі.
Рэспубліканская акцыя «Тыдзень лесу» пройдзе ў Беларусі з 13 па 20 красавіка. Яе арганізатарам традыцыйна выступіць Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, паведамілі ў прэс-службе ведамства. «Упершыню ў межах падрыхтоўкі да правядзення акцыі жыхарам Сінявокай прапануюць стаць аўтарамі дэвізу мерапрыемства. Асноўныя патрабаванні да слогана: ён павінен быць ёмістым і адлюстроўваць тэматычную накіраванасць акцыі», – падкрэслілі спецыялісты.
У межах рэспубліканскай акцыі «Беларусь памятае» Беларускае тэлеграфнае агенцтва, рэдакцыя газеты «7 дней» сумесна з Міністэрствам адукацыі Беларусі, Нацыянальным цэнтрам мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, СТАА «Гейм Стрым» далі старт сумеснаму конкурсу «Франтавы альбом», прысвечанаму 75-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Аграпрамысловы комплекс Магілёўскай вобласці асноўны акцэнт у 2019 годзе зробіць на фінансавае аздараўленне. Пра гэта паведаміў сёння на пасяджэнні аблвыканкама першы намеснік старшыні аблвыканкама Мікалай Кароцін.
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі сёння падчас разгляду вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці ў 2018 годзе засяродзіў увагу на неабходнасці перазагрузкі эканамічнай палітыкі рэгіёна.
Езуіцкі касцёл у Мсціславе закрываюць ахоўнай сеткай. Гэта адзін са спосабаў выратавання помніка архітэктуры 18 стагоддзя. Супрацьаварыйныя працы на будынку касцёла пачаліся восенню. Цяпер прамысловыя альпіністы на вышыні выконваюць важную працу – нацягваюць банерную сетку. Гэта не толькі клопат аб эстэтыцы, але і абарона будынка ад ападкаў, а людзей – ад падзення абломкаў тынкоўкі і муру. Для прадухілення далейшага разбурэння касцёла ўзводзяцца апорныя і ўмацавальныя канструкцыі, якія спраектавалі спецыялісты ўпраўлення капітальнага будаўніцтва Магілёва.
Традыцыйнае пасяджэнне круглага стала «Сустрэча пакаленняў», прысвечанае Дню Абаронцаў Айчыны, адбудзецца 22 лютага ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме. У мерапрыемстве, якое пачнецца ў 10.00 на базе паста памяці загінулым за Айчыну Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі «Юнацтва» (вул. Першамайская, 2), прымуць удзел ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і Узброеных Сіл, прадстаўнікі ваеннага камісарыята Магілёва і Магілёўскага раёна, Моладзевага парламента пры гарадскім савеце дэпутатаў, вайсковых часцей, школьнікі і інш.
За студзень 2019 года ў кансалідаваны бюджэт Магілёўскай вобласці паступіла Br125,9 млн. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ рэгіёна. У структуры падатковых паступленняў лідзіравалі арганізацыі дзяржаўнага сектара эканомікі. На іх долю прыпадала 49,8% агульных паступленняў, што склала Br62,7 млн. рублёў. Арганізацыі недзяржаўнага сектара ўнеслі ў бюджэт Br50 млн. (39,8%), індывідуальныя прадпрымальнікі – Br10, 1 млн. (8%), фізічныя асобы – Br3 млн. (2,4%).
На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны вынікі працы за 2018 год і вызначаны задачы на найбліжэйшую перспектыву. Пра гэта паведаміў старшыня кантралюючага ведамства Алег Садоўскі. «Асноўныя намаганні камітэта былі сканцэнтраваны на арганізацыі прафілактыкі правапарушэнняў, кантролі за эфектыўным выкарыстаннем бюджэтных сродкаў і дзяржмаёмасці, выяўленні рэзерваў павышэння эфектыўнасці дзейнасці галін эканомікі вобласці, выпрацоўцы прапаноў па ўдасканаленні заканадаўства», – адзначыў ён.
Тэлерадыёкампанія« Магілёў» адзначана двума дыпломамі творчага конкурсу Мінабароны Беларусі. Напярэдадні ў Мінску ўзнагародзілі пераможцаў штогадовага творчага конкурсу на найлепшае асвятленне ў СМІ пытанняў будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл Беларусі, патрыятычнага выхавання насельніцтва.
Адзіны дзень інфармавання, які пройдзе сёння ў гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці, будзе прысвечаны магчымасцям грамадзян для ажыццяўлення дзейнасці без рэгістрацыі ў якасці суб’екта прадпрымальніцтва. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама.
Прадстаўнікі Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь 21 лютага правядуць асабісты прыём грамадзян у Магілёве. Жыхары рэгіёна могуць звярнуцца да спецыялістаў з 13.00 да 14.00. Прыём адбудзецца ва ўпраўленні па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб аблвыканкама (кабінет №115, асобны ўваход з боку пл. Леніна). Папярэдні запіс ажыццяўляецца па тэлефонах: (80222) 32-67-21, 23-02-55.
На базе 51-й артылерыйскай брыгады Асіповіцкага раёна прайшлі зборы «Ваенная бяспека і абарона Рэспублікі Беларусь» са старшынямі выканаўчых камітэтаў абласцей (Мінска) і іх намеснікамі, якія курыруюць пытанні тэрытарыяльнай абароны.
У Магілёве ў 2019 годзе плануецца капітальна адрамантаваць 2 км магістральных вуліц. Пра гэта паведаміў сёння на пасяджэнні гарвыканкама дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства «УКБ г. Магілёва» Андрэй Маскалёў.
У Магілёве ў 2019 годзе плануецца правесці капрамонт і добраўпарадкаваць 20 аб’ектаў гарадской інфраструктуры. На гэтыя мэты з бюджэту накіруюць больш за Вг8,9 млн. Пра гэта паведаміў сёння на пасяджэнні гарвыканкама намеснік дырэктара па будаўніцтве ГП «Упраўленне камунальных прадпрыемстваў» Сяргей Зяцькоў.
У Магілёве з 1 сакавіка стартуе месячнік па навядзенні парадку на дваровых тэрыторыях. Такое даручэнне даў сёння на пасяджэнні гарвыканкама яго старшыня Уладзімір Цумараў.
Рэканструкцыю дзіцячай бальніцы ў Бабруйску плануюць завяршыць праз два гады. Аб’ект называюць у ліку самых значных у сацыяльнай сферы вобласці. Праект і карэкціроўкі да яго зрабіў «Магілёўграмадзянпраект». Бальніца як была, так і застанецца на 150 месцаў. Але з’явяцца 4 сучасныя ліфты, прынцыпова новая сістэма вентыляцыі, тэрмашуба, а таксама шатровы дах. Агульная сума, у якую ацэньваецца будоўля, – больш за Br10 млн.
У Магілёўскай вобласці за мінулыя суткі адбылося два пажары. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла в. а. старшага інспектара Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю рэгіянальнага ўпраўлення МНС Ганна Сташкевіч.
Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі адправіцца ў гастрольны тур па рэгіёнах краіны, паведамілі ў тэатры.
Трэцяя спартакіяда навучэнцаў кадэцкіх вучэльняў, спецыялізаваных ліцэяў і Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча па службова-прыкладных і масавых відах спорту пройдзе 20-22 лютага ў Магілёве, паведамілі ў Магілёўскім інстытуце МУС.
Кубак Беларусі па хуткаснай радыётэлеграфіі сярод юніёраў прайшоў у Магілёве на вучэбна-матэрыяльнай базе аб’яднанай арганізацыйнай структуры ДТСААФ.
Кірмаш вакансій адбудзецца 27 лютага ў Магілёве. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама. Мерапрыемства пройдзе з 11.00 да 13.00 у кінатэатры «Радзіма» (вул. Ленінская, 47). Саіскальнікам будзе прадстаўлена магчымасць даведацца аб прапанаваных вакансіях, умовах працы, аплаты, сацыяльных гарантыях ў арганізацыях, парадку навучання запатрабаваным прафесіям па напрамку службы занятасці.
Алімпійская чэмпіёнка Надзея Скардзіна і сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2010 года ў Ванкуверы Сяргей Новікаў перамаглі на «Гонцы легенд» у змешанай эстафеце, якая прайшла «Раўбічах». Цяпер знакаміты біятланіст ўзначальвае ўпраўленне спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама.
Камедыю «Брацікі» ў абноўленым складзе прадставяць 28 лютага на сцэне Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры. Прэм’ера спектакля паводле п’есы Рэя і Майкла Куні на магілёўскай сцэне адбылася 8 гадоў таму, але дагэтуль пастаноўка карыстаецца папулярнасцю. У апошні дзень зімы яна будзе прадстаўлена ў зусім незвычайным варыянце. На адной сцэне сыграюць артысты з двух розных гарадоў – Магілёва і Гомеля.
ААТ «Магатэкс» прыняло ўдзел у адной з вядучых сусветных выстаў тканін Heimtextil-2019 у Франкфурце-на-Майне. У спіс трэндаў трапілі і тканіны Магілёўскага вытворцы, паведамілі ў кампаніі.
У Магілёўскай вобласці 15-17 лютага падчас прафілактычнай акцыі «Зробім дарогу бяспечнай!» 470 пешаходаў прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў, паведамілі ва ўпраўленні ДАІ УУС аблвыканкама.
Будаўніцтва галоўнага каналізацыйнага калектара Магілёва ўступіла ў завяршальную стадыю. Гатоўнасць аб’екта складае ўжо 93%. Яго маюць намер увесці ў 2019 годзе, паведаміла намеснік дырэктара прадпрыемства «Магілёўаблводаканал» Ірына Красуцкая. Новы калектар – гэта больш за тры кіламетры жалезабетонных труб уздоўж Дняпра і 18 каналізацыйных камер. Будаўніцтва, пачатае ў студзені 2017 года, набліжаецца да фінішу. Новы цэнтральны каналізацыйны калектар прыйдзе на змену старому, які працягвае дзейнічаць, хоць і моцна зношаны.
У Магілёве 20 лютага адбудзецца незвычайная лекцыя з рэжысёрам спектакля «Жоўты пясочак» Камілёй Хусаінавай. Пра гэта паведамілі ў цэнтры гарадскіх ініцыятыў.