XXIII Міжнародны фестываль духоўнай музыкі «Магутны Божа» праходзіць у Магілёве. Праграма маштабнага свята насычана культурнымі, канцэртнымі і асветніцкімі мерапрыемствамі. Так, на адкрытай пляцоўцы каля дыягнастычнага цэнтра працуе праваслаўная духоўна-асветніцкая выстава-кірмаш «Радасць», прысвечаная 30-годдзю адраджэння Магілёўскай епархіі. Тут жа 20 мая адбылася асветніцкая літаратурна-музычная праграма «Званы».