У Магілёўскім прафесійным агралесатэхнічным каледжы імя К. П. Арлоўскага 16 красавіка адбылася цырымонія перадачы астанкаў загінулага пад Магілёвам чырвонаармейца Івана Рубана ў Чарнігаўскую вобласць Украіны. Капсулу з астанкамі, медальён і ўкладыш у яго, асабістыя рэчы на радзіму вайскоўца для далейшага перапахавання перавязуць аташэ па пытаннях абароны Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь, генерал-маёр Аляксей Бакуменка і ваенны аташэ пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь, падпалкоўнік Аляксей Дыжа.