26.08.2019 - 10:37
Эка-арт фестываль «Астравы Дулебы» пройдзе ў гарадскім парку Клічава 31 жніўня. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы.
20.08.2019 - 15:42
II рэгіянальны фестываль народных промыслаў і рамёстваў «Рамесная майстэрня» пройдзе 24 жніўня ў Краснаполлі. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Алена Раманенка.
14.08.2019 - 09:27
Выстава памяці мастака Уладзіміра Шпартава адкрыецца 15 жніўня ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава. У экспазіцыю, прымеркаваную да 80-годдзя з дня яго нараджэння, увойдуць палотны з фондавай калекцыі музея, паведамілі ва ўстанове культуры.
13.08.2019 - 11:24
Новы тэатральны сезон Магілёўскі абласны драмтэатр адкрывае прэм’ерай спектакля «Дзядзечкаў сон». Паказ запланаваны на 12 верасня, паведамілі ва ўстанове культуры.
08.08.2019 - 11:48
Ля помніка прыроды рэспубліканскага значэння «Блакітная крыніца» ў Слаўгарадскім раёне 13-14 жніўня адзначаць Мядовы спас. Пра гэта паведамілі ў раённым выканаўчым камітэце.
08.08.2019 - 09:10
Персанальная выстава члена Беларускага саюза мастакоў Канстанціна Качана «Радзімаю зачараваны» адкрыецца сёння ў 16.00 у Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
На выставе, якая з поспехам падарожнічае па Беларусі, будзе прадстаўлена 62 работы мастака. У пейзажах і нацюрмортах таленавіты жывапісец раскрывае паэтычную прыгажосць сціплай беларускай прыроды, прыгажосць малых гарадоў і мястэчак з тысячагадовай гісторыяй, асаблівы каларыт жыцця сельскага чалавека.
05.08.2019 - 12:16
Рэгіянальнае свята збору летняга ўраджаю «Дзень агурка» пройдзе ў Шклове 10 жніўня. Жыхары райцэнтра будуць адзначаць яго ў трынаццаты раз, паведамілі ў райвыканкаме.
Гулянне адкрыецца ў 12.00 ля негалоснага сімвала Шклова – помніка агурку на плошчы каля раённага Дома культуры. Усе прысутныя стануць сведкамі жартоўнага тэатралізаванага паказу.
05.08.2019 - 12:15
Магілёўская гарадская капэла 6 верасня адкрые новы канцэртны сезон праграмай, прысвечанай 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
У праграме прагучаць «Гераічная» сімфонія Людвіга ван Бетховена і кантата «Stabat Mater dolorosa» («Стаяла маці журботная») Карла Джэнкінса. Выканаюць маштабныя творы сімфанічны аркестр і хор капэлы пад кіраваннем Сяргея Лішчанкі.
02.08.2019 - 10:11
Адкрыццё пляцоўкі «Яўрэйскі дворык» адбудзецца 4 жніўня на скрыжаванні вуліц Чангарскай і Бахарава ў Бабруйску. У мерапрыемстве прымуць удзел жыхары горада на Бярэзіне, шматлікія госці з Беларусі і замежжа.
01.08.2019 - 09:27
VII Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча пройдзе ў Бабруйску з 1 па 6 лістапада. Пра гэта паведамляецца на сайце Міністэрства культуры.
30.07.2019 - 15:09
XXIV Міжнародны пленэр па жывапісе «Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве», прысвечаны Году малой радзімы, пачне працу ў верасні. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні культуры Магілёўскага аблвыканкама.
23.07.2019 - 15:17
Інтэрактыўная навуковая выстава «Лабараторыя Элементарыум» працуе ў музеі этнаграфіі Магілёва (вул.Першамайская, 8).Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
Наведвальнікаў чакаюць розныя вопыты і шоу-праграмы. На выставе таксама можна самастойна пазнаёміцца з незвычайнымі прыборамі, механізмамі, маятнікамі, драўлянымі галаваломкамі. Усе жадаючыя змогуць правесці свой уласны эксперымент і пераканацца, што навука – гэта вельмі займальна і цікава.
16.07.2019 - 12:58
Майстры Магілёўскай вобласці адзначаны дыпломамі конкурсаў, якія адбыліся ў межах XXVIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Пра гэта паведамілі ў абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы.
16.07.2019 - 08:56
Белтэлерадыёкампанія пачынае прыём заявак для ўдзелу ў нацыянальным адборы на дзіцячае «Еўрабачанне-2019», паведамілі ў Белтэлерадыёкампаніі.
16.07.2019 - 08:22
Маштабны рок-фэст «Эдем» у Магілёве стане яркай падзеяй гэтага лета. Сабраныя падчас правядзення музычнага мерапрыемства сродкі арганізатары накіруюць на разліковы рахунак Магілёўскага спецыялізаванага Дома дзіцяці. Грошы пойдуць на паляпшэнне медыцынскай і матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы.
15.07.2019 - 13:23
Выстава «Традыцыі і культура Японіі» працуе ў Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі імя Е. Р. Раманава. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
12.07.2019 - 09:07
У музеі этнаграфіі Магілёва сёння адкрыецца новы вернісаж – персанальная выстава Сяргея Драздова «Мужчынскі погляд». Гэта некалькі дзясяткаў лялек і кампазіцый, створаных у стылі стымпанк (кірунак навуковай фантастыкі, што ўключае тэхналогію і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, натхнёнае паравой энергіяй XIX стагоддзя), які адсылае гледача ў часы каралевы Вікторыі, калі мора баразнілі каларытныя піраты, а вандроўцы лезлі ў нетры амазонкі.
11.07.2019 - 10:58
Передвижная фотовыставка «Мой родны кут», приуроченная к Году малой родины, работает в Могилеве. Об этом сообщили в государственном предприятии «Киновидеопрокат».
10.07.2019 - 15:14
Вынікі рэспубліканскага спаборніцтва на лепшую арганізацыю работы арганізацый культуры па канцэртным і тэатральным абслугоўванні сельскага насельніцтва ў 2018 годзе падвялі на калегіі Міністэрства культуры.
10.07.2019 - 09:58
У жаночы манастыр Святых жонак-міраносіц Бабруйска сёння прыбудзе абраз прападобнага Гаўрыіла Самтаврыйскага.
Сустрэча абраза пройдзе ў 13.00 на тэрыторыі манастыра. Прыкласціся да яе можна будзе ў манастырскім храме ў гонар іконы Божай Маці «Скорапаслушніца» да дзвюх гадзін дня 14 ліпеня. Уваход у храм – з 6.00 да 22.00.
Да гэтага абраз святога знаходзіўся ў Сергіеўскім храме пасёлка Туголіца, куды быў дастаўлены 5 ліпеня з падворка Успенскага жаночага манастыра горада Кемерава (Расія).