RU BY EN 中文
Twitter Instagram

здароўе Subscribe to RSS - здароўе

06.07.2020 - 13:05

Міністэрства аховы здароўя дало часовыя рэкамендацыі па арганізацыі аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з інфекцыяй COVID-19. Гэта прадугледжана загадам Міністэрства аховы здароўя ад 1 ліпеня 2020 года.

Рэкамендацыі падрыхтаваны на падставе практычнага вопыту аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з інфекцыяй CОVID-19 датычна дыягностыкі, лячэння і маршрутызацыі пацыентаў, у тым ліку з улікам рэкамендацый СААЗ, замежных навуковых публікацый і матэрыялаў.

02.07.2020 - 16:49

Новая падстанцыя хуткай медыцынскай дапамогі пачала працу ў Бабруйску. Яна абслугоўвае 5 мікрараёнаў горада–каля 60 тыс.жыхароў.

02.07.2020 - 10:37

У Магілёўскай вобласці забаронена купанне дзяцей і дарослых у 6 зонах адпачынку. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

30.06.2020 - 15:13

Установы аховы здароўя Магілёўскай вобласці паэтапна вяртаюцца да звычайнага рэжыму працы. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Так, на гэтым тыдні праводзіцца дэзапрацоўка і плануецца адкрыццё Бабруйскага анкалагічнага дыспансера. У гэтыя ж дні перапрафілюецца і пачынае працаваць у звычайным рэжыме Магілёўскі абласны скурна-венералагічны дыспансер.

30.06.2020 - 11:49

Спецыяльная стаматалагічная дапамога арганізавана ў Магілёўскай вобласці для тых, хто захварэў COVID-19 або з’яўляецца кантактам першага ўзроўню. 

Стаматалагічная паліклініка–гэта як аперацыйная–зона павышанай кантактнасці, а таму стэрыльнасці тут надаецца вялікая ўвага. Пацыенты на прыёме ў зубнога па інструкцыі–заўсёды ўмоўна небяспечныя. Напрыклад, яны могуць і самі не ведаць, што з’яўляюцца пераносчыкамі гепатыту С, ВІЧ... Таму да каранавіруснай прафілактыкі ў стаматалогіі паставіліся адказна.

29.06.2020 - 14:59

Высакаякасная медыцынская дапамога стане больш даступнай для жыхароў рэгіёнаў Магілёўшчыны. У Кіраўску на базе цэнтральнай раённай паліклінікі ствараюць сучасны комплекс экспрэс-дыягностыкі.

У мінулым годзе тут пачалася маштабная рэканструкцыя. Грашыма падтрымала абласная інвестыцыйная праграма. Здаць раённую паліклініку плануюць да канца лета. Акрамя будынка, абновіцца медыцынскае абсталяванне, прыйдуць маладыя медыкі розных спецыяльнасцяў.

26.06.2020 - 10:29

У Магілёўскім раёне знялі абмежавальныя меры па купанні. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Па выніках апошніх лабараторных даследаванняў якасць вады на рацэ Днепр у аграгарадку Палыкавічы, а таксама возеры ў вёсцы Вільчыцы стабілізавалася. Узятыя пробы цалкам адпавядаюць гігіенічным нарматывам па мікрабіялагічных паказчыках.

23.06.2020 - 10:59

Аляксей Бабкоў – урач-рэнтгенолаг, загадчык рэнтгеналагічнага аддзялення Магілёўскай бальніцы № 1. У красавіку гэта аддзяленне стала важнай часткай інфекцыйнага шпіталя для каранавірусных пацыентаў.

Першага пацыента з каранавірусам тут прынялі ў пачатку красавіка. Дарэчы, дзяўчыну паспяхова пралячылі і даўно выпісалі. Зараз хворых шмат. Але такую сітуацыю ў стацыянары прагназавалі і да яе падрыхтаваліся.

19.06.2020 - 11:19

Магілёўскае абласное ўпраўленне Дэпартамента аховы МУС запісала відэаролік-віншаванне з прафесійным святам медыцынскіх работнікаў рэгіёна.

12.06.2020 - 09:25

Новая партыя экспрэс-тэстаў на антыцелы да каранавіруса паступіла ў Магілёўскую вобласць. Пакуль гэта 500 штук, але іх запас будзе папаўняцца.

Цяпер аналіз на антыцелы да каранавіруса можна зрабіць на платнай аснове па жаданні пацыента, але не ў кожнай паліклініцы, а пакуль толькі ў цэнтральнай паліклініцы Магілёва. Гэта можа спатрэбіцца для турызму або рабочай камандзіроўкі за мяжу.

Бясплатныя экспрэс-тэсты на антыцелы робяць толькі па сведчаннях і ў медустановах па месцы жыхарства.

09.06.2020 - 09:58

Першыя донары з Магілёва здалі плазму з антыцеламі да COVID-19. Гэтую частку крыві цяпер пераліваюць пацыентам, якія праходзяць лячэнне, і вельмі спадзяюцца, што яна дапаможа паскорыць працэс выздараўлення.

05.06.2020 - 14:18

Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя праводзіць лабараторнае тэставанне на інфекцыю COVID-19 метадам палімеразнай ланцуговай рэакцыі ў рэжыме рэальнага часу (ПЛР) на платнай аснове, паведаміла намеснік начальніка аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан.

Лабараторныя даследаванні на інфекцыю COVID-19 праводзяцца для грамадзян, якія выязджаюць за межы Беларусі ў краіны, дзе патрабуецца афіцыйнае пацверджанне адсутнасці гэтай інфекцыі.

05.06.2020 - 09:57

У Магілёўскай паліклініцы № 11 пачаў працу новы ліфт–раней у лячэбнай установе ніякіх пад’ёмнікаў не было наогул.

03.06.2020 - 12:39

У Магілёўскай вобласці летам плануецца аздаравіць з выкарыстаннем дзяржаўных сродкаў 44,6 тыс. дзяцей і падлеткаў: у кругласутачных лагерах – 17 971 школьніка, дзённых – 26 629. У тым ліку ёсць магчымасць паправіць здароўе 2 120 дзецям-сіротам і дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, 580 дзецям-інвалідам, паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі аблвыканкама.

01.06.2020 - 14:30

У Беларусі на 1 чэрвеня выздаравелі і выпісаны 18 776 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ CAVID-19. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Зарэгістраваныя 43 403 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 553 377 тэстаў.

«За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерла 240 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй», – праінфармавалі ў Міністэрстве аховы здароўя.

28.05.2020 - 15:55

Яўген Шкрэдаў вырашыў стаць фельчарам хуткай, каб дапамагаць людзям, пры гэтым не «ржавеючы» за папяровай працай у кабінеце. І ён атрымаў тое, што хацеў. За год з невялікім пабачыў рознае, а цяпер працоўную скарбонку папоўніў і вопыт барацьбы з каранавірусам. Як працаваць ў супрацьчумных касцюмах, як супакоіць напалоханых пацыентаў і што добрага нам даў COVID-19 – у маналогу 23-гадовага медыка.

28.05.2020 - 14:51

У Беларусі на 28 мая выздаравелі і выпісаны 16 660 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ CAVID-19. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Зарэгістравана 39858 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 499 249 тэстаў.

«За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерла 219 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй», – праінфармавалі ў Міністэрстве аховы здароўя.

21.05.2020 - 13:33

У Беларусі на 21 мая выздаравелі і выпісаны 12 057 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Зарэгістраваны 33 371 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 403 236 тэстаў.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 185 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

20.05.2020 - 15:15

Клопат і ўвага да медыкаў дапамагаюць у барацьбе з віруснай інфекцыяй. Такое меркаванне выказала ўрач-інфекцыяніст Магілёўскай паліклінікі № 4 Вольга Сівапляс.