Архіў навін

У Магілёве сёння адкрыўся новы кніжны магазін. Гэта першая фірмовая гандлёвая кропка ААТ «Белкніга» ў абласным цэнтры, трэцяя ў рэгіёне і 88-я ў краіне, перадае карэспандэнт сайта.
Бабруйск уключаны ў пералік тэрыторый з напружанай сітуацыяй на рынку працы на 2019 год, бо ў мінулым годзе яго паказчыкі пагоршыліся, паведаміў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў сёння падчас анлайн-канферэнцыі на сайтах БелТА і Мінпрацы. Механізм аднясення да тэрыторый з напружанай сітуацыяй на рынку працы зацверджаны пастановай Савета Міністраў ад 22.02.2018 №142.
У чэмпіянаце Магілёўскай вобласці па міні-футболе возьмуць удзел 10 каманд. Першыя матчы пройдуць 2 лютага ў Краснаполлі і Бабруйску. Сапернікі падзелены на дзве групы. У першай згуляюць клубы з Хоцімска, Крычава, Краснаполля і Касцюковічаў, а таксама Магілёўскі «Фортэ». У другой групе аказаліся бабруйскія «Аграмаш» і «Саюз-Энерга», магілёўскі «Вторчермет», Быхаў і Бялынічы. У наступны раўнд турніру выйдуць па дзве наймацнейшыя каманды з кожнай групы. Таксама пропуск у вырашальны этап спаборніцтваў атрымае адзін з клубаў, які заняў трэцяе месца.
У Магілёве і Магілёўскім раёне 13 лютага пройдзе інфармацыйна-адукацыйная акцыя «Лічбы здароўя: артэрыяльны ціск». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў занальным цэнтры гігіены і эпідэміялогіі. Мерапрыемства пад слоганам «Кантралюем ціск – падаўжаем жыццё» праводзіцца сумесна з акцыяй «Пазбегнуць інсульту» з мэтай павышэння інфармацыйнай граматнасці насельніцтва па пытаннях прафілактыкі хвароб сістэмы кровазвароту, фарміравання навыкаў самакантролю артэрыяльнага ціску.
Міжнародны фестываль народнай творчасці «Вянок дружбы» пройдзе ў Бабруйску 28-30 чэрвеня. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме.
У Магілёве 1 лютага пройдзе семінар на тэму «Падаткі-2019. Агляд зменаў у заканадаўстве». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ па рэгіёне. Мерапрыемства адбудзецца з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь.
У Беларусі з 31 студзеня ўступаюць у сілу змены, якія тычацца парадку афармлення і выдачы лісткоў непрацаздольнасці і даведак аб часовай непрацаздольнасці. Змены закранулі як парадак выдачы дакументаў, якія сведчаць часовую непрацаздольнасць грамадзян (лістка непрацаздольнасці і даведкі аб часовай непрацаздольнасці), так і парадак афармлення гэтых дакументаў з улікам практыкі прымянення. Новыя формы бланкаў
Магілёўскі інстытут МУС запрашае будучых абітурыентаў на Дзень адчыненых дзвярэй. Мерапрыемства пачнецца 8 лютага ў 14.30, паведамілі ва ўстанове адукацыі. У праграме – сустрэча з кіраўніцтвам ВНУ, прадстаўнікамі прыёмнай камісіі. Выступоўцы раскажуць пра асаблівасці прыёму абітурыентаў у 2019 годзе і навучання на розных факультэтах, адкажуць на пытанні, якія цікавяць. Для тых, каму будзе неабходная больш падрабязная інфармацыя, пройдуць індывідуальныя кансультацыі. Таксама запланавана экскурсія па інстытуце.
Вырасце памер дзіцячых дапамог і некаторых іншых сацыяльных выплат У Беларусі з 1 лютага вырасце памер дзіцячых дапамог і некаторых іншых сацыяльных выплат у сувязі з павелічэннем бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ).
Малако магілёўскай «Бабушкиной крынки» ў лютым будзе адгружана для паставак на рынак кітайскай правінцыі Цзянсу. Пра гэта паведамілі ў Генеральным консульстве Беларусі ў Шанхаі.