Архіў навін

У інтэрнатах Беларуска-Расійскага ўніверсітэта выбралі пакоі, якія былі маляўніча ўпрыгожаны да зімовых святаў. Конкурс на самае лепшае навагодняе афармленне праходзіў па ініцыятыве жыллёва-бытавой камісіі пры прафкаме студэнтаў установы адукацыі. Як расказала старшыня прафкама студэнтаў Марына Бяляева, мерапрыемства праводзіцца на працягу некалькіх гадоў і стымулюе студэнтаў ставіцца да свайго часовага жылля беражліва і з павагай. Акрамя таго, конкурс накіраваны на стварэнне святочнага настрою напярэдадні Каляд і Новага года.
Каля 500 дзяцей сталі ўдзельнікамі абласнога дабрачыннага навагодняга свята, якое сёння прайшло ў Магілёве. Арганізатарам мерапрыемства, куды запрасілі дзяцей-сірот, дзяцей са шматдзетных сем’яў і дзяцей-інвалідаў, выступіла абласное аддзяленне РГА «Беларускі дзіцячы фонд». Свята стала адной са шматлікіх падзей дабрачыннага марафону «Сагрэем дзіцячыя сэрцы», які ў рэгіёне праводзіцца сёмы год запар.
Магілёўскія кандытары заваявалі медалі рознай вартасці на Кубку свету па кулінарным мастацтве ў Люксембургу. Сёння найлепшых узнагародзілі ганаровымі граматамі і падзякамі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Фінал рэгіянальнай дабрачыннай акцыі «Цуды на Каляды» адбудзецца 4 студзеня ў Касцюковічах. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў абласным камітэце ГА «БРСМ».
У Магілёўскай вобласці за мінулыя суткі адбылося два пажары і абодва ў горадзе на Дняпры, паведаміла карэспандэнту сайта старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю рэгіянальнага ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
У Магілёўскай вобласці ў 2019 годзе ўстаноўлены новыя тарыфы на паслугі, якія аказваюцца насельніцтву, па абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адходамі. Адпаведнае рашэнне Магаблвыканкама апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўступіла ў сілу з 1 студзеня бягучага года.
У Магілёве некалькі чалавек атрымалі траўмы, катаючыся з несанкцыянаванай ледзяной горкі ў Паднікольскім парку. Паводле слоў медыкаў, днём у траўмапункт прывозяць дзяцей, а вечарам і ноччу – дарослых з траўмамі ягадзіц. Парк адпачынку ў Падніколлі стаў адным з самых упадабаных месцаў жыхароў і гасцей горада. Каля лесвіцы з каскадным фантанам магілёўцы вырашылі зладзіць горку для катання. Аднак, замест забавы, некаторыя гараджане атрымалі траўмы ягадзіц. Медыкі папярэджваюць, што несанкцыянаванае катанне са склонаў пагражае непрадказальнымі наступствамі.
Падведзены вынікі конкурсу журналістаў па найлепшае асвятленне ў 2018 годзе ў сродках масавай інфармацыі тэмы «Бежанцы і асобы без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь», які праводзіўся з 14 мая па 30 лістапада. Арганізатарамі творчага спаборніцтва выступілі Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў і Міжнароднае грамадскае аб’яднанне па навукова-даследчых інфармацыйна-адукацыйных праграмах «Развіццё». У конкурсе прынялі ўдзел 32 матэрыялы ад 12 калектываў беларускіх СМІ. Цырымонія ўзнагароджання адбылася напярэдадні Новага года ў Мінску.
Урад устанавіў цэны на газ, тарыфы на цеплавую і электраэнергію, якія дзейнічаюць з 1 студзеня. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 29 снежня 2018 года №985, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада. Газ
Міністэрства інфармацыі сумесна з Міністэрствам адукацыі праводзіць рэспубліканскую акцыю «Пішам кнігу разам. Якой мы хочам бачыць нашу Беларусь праз 10 гадоў» Навучэнцам і студэнтам прапануецца ў 10 прапановах паказаць, якой будзе краіна праз 10 гадоў. Свае працы з дадаткам уласнага фота неабходна дасылаць на электронную пошту Мінінфарма uid@mininform.gov.by з паметкай «Пішам кнігу разам».