Архіў навін

У Магілёўскім абласным драматычным тэатры адбылася першая прэс-канферэнцыя, прысвечаная ХIV Міжнароднаму моладзеваму тэатральнаму форуму «M.@rt.кантакт». Пра падрыхтоўку да фестывалю і афішы мерапрыемства расказалі намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Кунцэвіч і дырэктар Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра Андрэй Новікаў.
У абласным цэнтры сёння ўрачыста адкрылі абноўлены адміністрацыйны будынак аддзела ўнутраных спраў адміністрацыі Ленінскага раёна горада Магілёва. З гэтага моманту ўсе службы райаддзела будуць знаходзіцца ў адным месцы, што створана, у першую чаргу, для зручнасці грамадзян, перадае карэспандэнт сайта.
У Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжы мастацтваў 15 студзеня а 12.00 адбудзецца дабрачынны канцэрт «Гімназія-каледж збірае сяброў». Пра гэта паведамілі ва ўстанове адукацыі. У праграме прагучыць калядная класічная і сучасная музыка ў выкананні навучэнцаў гімназіі і Нававільнюскай музычнай школы (Літва). У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі РГА «Белая Русь», Беларускага саюза жанчын, латышскай дэлегацыі з Даўгаўпілса, літоўскай дэлегацыі з Вільні, Пасольства Японіі ў Беларусі і дома польскага ў Магілёве.
Два цэнтры для дзяцей і моладзі плануюць адкрыць на базе былога Бабруйскага філіяла Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Аддзяленне закрылася ў верасні 2017 года. Яго корпус на Сацыялістычнай, 90 пакуль пустуе.
STEM-клас адкрыецца ў 2019 годзе ў гімназіі №3 Бабруйска. Пра гэта паведаміў дырэктар Асацыяцыі па садзейнічанні развіццю адукацыйных ініцыятыў у галіне дакладных навук і высокіх тэхналогій «Адукацыя для будучыні» Аляксандр Хоміч.
За мінулыя суткі ў Магілёўскай вобласці адбылося тры пажары. Вогненная стыхія пабывала ў Быхаве, Слаўгарадзе і Касцюковіцкім раёне, паведаміла карэспандэнту сайта старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю рэгіянальнага ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых. Паводле слоў суразмоўніцы, у ходзе аператыўнай працы ўдалося адстаяць жылы дом і два будынкі. Выратаваць 62-гадовага жыхара Слаўгарада, на жаль, не ўдалося.
Цікавы праект рыхтуе да 105-годдзя Паўла Масленікава Магілёўскі абласны мастацкі музей. Юбілей адзначаць 5 лютага. «Гэта будзе выстава работ ўнукаў і праўнукаў Паўла Васільевіча. Экспазіцыяй мы хочам паказаць, як талент перадаецца ў пакаленнях, – расказала дырэктар установы культуры Алена Баброва. – Таксама запланаваны навуковыя канферэнцыі, чакаецца шмат гасцей».