Архіў навін
Зараз фарміруецца папярэдні спіс грамадзян, не занятых у эканоміцы, якія будуць аплачваць паслугу гарачага водазабеспячэння па тарыфе, які забяспечвае поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных выдаткаў.
Грамадзянам, не занятым у эканоміцы, даецца магчымасць паведаміць аб сваёй занятасці 12 студзеня з 09.00 да 13.00 і 16 студзеня з 15.00 да 19.00 у разлікова-касавыя цэнтры, камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва ў Магілёве, Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама:
РКЦ №1: вул. Першамайская, д. 8.
У Магілёве ў Палацы культуры старшыня аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі правёў сёння ў фармаце адкрытага дыялогу калядную сустрэчу з прадстаўнікамі рэспубліканскіх і абласных СМІ. На ёй абмяркоўваліся новыя праекты і ідэі аб супрацоўніцтве з мясцовымі органамі ўлады, а таксама адбылося ўзнагароджанне найлепшых журналістаў рэгіёна.
Фінал рэгіянальнай дабрачыннай акцыі «Цуды на Каляды» сёння прайшоў у Касцюковічах, паведамілі ў абласным камітэце БРСМ.
Горацкі «Сокал»пераможна стартаваў у фінале рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі сярод дзяцей і падлеткаў «Залатая шайба»на прызы Прэзідэнта Беларусі ва ўзроставай групе 2002–2004 гадоў нараджэння (дывізіён «А»).У стартавым супрацьстаянні нашы спартсмены ўпэўнена абгулялі Мінскую каманду «Партызан» з лікам 9:6.
Сёння ў 16.00 на лядовай пляцоўцы Палаца спорту «Сокал»скрыжуе клюшкі з «Паўночнай сталіцай» з Віцебска. Апошняя напярэдадні буйна саступіла «Атланту» з Кобрына – 2:10. З гэтай дружынай горацкія хлопцы сустрэнуцца 5 студзеня.
Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці падчас праверкі аддзела адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Магілёва выявіў шматлікія парушэнні пры ажыццяўленні дзяржаўных закупак прадуктаў харчавання, што прывяло да перарасходу бюджэтных сродкаў. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміў намеснік старшыні ведамства Аляксей Іглікаў.
Так, сістэматычнае неабгрунтаванае павелічэнне пастаўшчыкамі дагаварныхцэн на прадукты харчавання для названага дзяржаўнага органа толькі за 2 гады пацягнула дадатковыя выдаткі бюджэтных сродкаў у суме больш за Br170 тыс.
У тэлевізійны эфір Магілёўскай вобласці 4 студзеня 1989 года выйшаў першы выпуск інфармацыйнай праграмы «Дзень вобласці». З гэтага дня пачалася самастойная работа абласнога тэлебачання.
Аб стварэнні абласной студыі тэлебачання на Магілёўшчыне задумаліся яшчэ ў канцы 1960-х. Тады ж вызначылі, у якім будынку яна размесціцца – на вуліцы Першамайскай, 83. Тут тэлестудыя знаходзіцца і сёння.
Відавочна, што будаўніцтва жылых дамоў не толькі вырашае чыесьці праблемы, але і дазваляе эфектыўна выкарыстоўваць зямлю. Аднак праведзеная Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці праверка Сычкоўскага сельвыканкама Бабруйскага раёна выявіла адваротнае.
Народнае свята «Каляды» ў Магілёве пройдзе на трох пляцоўках. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў гарвыканкаме. Апоўдні 7 студзеня жыхароў абласнога цэнтра і гасцей горада на цэнтральнай сцэне Пячэрскага лесапарку чакае тэатралізаваны паказ, забаўляльная праграма з жартамі, прымаўкамі, анекдотамі, рухомымі гульнямі, танцамі і віктарынамі.
Урад зацвердзіў меры па падрыхтоўцы да палявых работ, стварэнні трывалай кармавой базы і ўборцы ўраджаю ў 2019 годзе. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 29 снежня 2018 года № 972, паведамляецца на сайце ўрада.
Переводчик