Архіў навін

У Год малой радзімы моладзь Магілёўскай вобласці добраўпарадкавала 20 крыніц, паведаміла другі сакратар Магілёўскага абласнога камітэта ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Ганна Дашкевіч падчас Каляднай сустрэчы «Мары збываюцца», якая праходзіць сёння ў Рэспубліканскім доме моладзі ў Мінску.
Горацкі «Сокал» «прадставіць Магілёўскую вобласць у фінале рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі сярод дзяцей і падлеткаў «Залатая шайба» на прызы Прэзідэнта Беларусі ва ўзроставай групе 2002-2004 года нараджэння (дывізіён «А»). Турнір пройдзе ў Мінску з 3 па 7 студзеня на «Чыжоўка-Арэне» і ў Палацы спорту, паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.
Пашкаўскі КПК дзіцячы сад – базавая школа Магілёўскага раёна стаў пераможцам акцыі-конкурсу «Макулатуру – у перапрацоўку. Нашы турботы, а не янота».
За святочныя дні ў Магілёўскай вобласці адбылося 13 пажараў. Адзін скончыўся гібеллю мужчыны, паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
У Магілёўскай вобласці ў ноч на 1 студзеня прайшлі 192 навагоднія святочныя мерапрыемствы, у якіх прыняла ўдзел больш за 41 тыс. чалавек. Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС аблвыканкама Уладзімір Сінкевіч.
Нацыянальны банк выпусціў у абарачэнне памятную манету «Мікольская царква. Магілёў». Яна стала часткай серыі «Архітэктурная спадчына Беларусі», куды таксама ўвайшлі «Мірскі замак», «Замак Радзівілаў. Нясвіж», «Палац Румянцавых і Паскевічаў. Гомель», «Камянецкая вежа», «Сафійскі сабор. Полацк».
Магілёў з гастролямі наведае Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр. Мінская трупа 29 студзеня на сцэне абласнога драматычнага тэатра прадставіць лірычную камедыю «Вяселле ў стылі рэтра», паведамілі карэспандэнту сайта ў адміністрацыі ўстановы культуры.
Званне «Ганаровы грамадзянін Клімавіцкага раёна» прысвоена Івану Кажамяку. Так землякі ацанілі яго ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёна. Напярэдадні Новага года за кандыдатуру цяперашняга начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці аднагалосна прагаласавалі дэпутаты раённага Савета.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 5 студзеня кіраўнік справамі Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Аляксандравіч Варонін. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.