Архіў навін

Першая стартап-школа «Бізнес-школа» для навучэнцаў старшых класаў школ і гімназій пройдзе 20 сакавіка ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім гарадскім Цэнтры развіцця малога прадпрымальніцтва. Падчас адукацыйнага мерапрыемства старшакласнікам у цікавай форме раскажуць пра свет бізнесу, дадуць магчымасць атрымаць неабходныя веды для рэалізацыі ўласных праектаў падчас майстар-класа «Як прэзентаваць бізнес-ідэю» і інтэрактыўнага трэнінгу «Інтэнсіў Crashidea».
Магілёўскі абласны штаб студэнцкіх атрадаў плануе сфарміраваць у 2019 годзе каля 300 студэнцкіх атрадаў, паведамілі ў абкаме БРСМ.