Архіў навін

Урачысты прыём, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню, адбыўся сёння ў Магілёўскім аблвыканкаме. Яго ўдзельніцамі сталі больш за 30 лепшых прадстаўніц жаночай грамадскасці Прыдняпроўскага краю.
У рознічнай гандлёвай сетцы Магілёўскай вобласці 7-8 сакавіка запланавана абласная акцыя «Адзіны дзень зніжак» , у межах якой пакупнікам будуць прапанаваны зніжкі на асобны асартымент нехарчовых тавараў у памеры ад 10% да 40%. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Галоўным упраўленні гандлю і паслуг аблвыканкама. У Магілёве да акцыі далучацца магазіны «Юбілейны» (вул. Каралёва, 19), «Магіляўчанка» (вул. Першамайская, 20), «Успех» (вул. Ціміразеўская, 36), «універмаг «Цэнтральны»» і інш.
Народнымі абрадамі і спальваннем пудзіла Зімы адзначаць магілёўцы Масленіцу. Масавыя гулянні пройдуць 9 сакавіка ў Пячэрскім лесапарку, паведамілі ва ўпраўленні культуры Магілёўскага гарвыканкама. Свята для жыхароў і гасцей абласнога цэнтра пачнецца ў 12.00 з тэатралізаванага паказу і завершыцца ў 16.00. «Штогод мы стараемся зрабіць гэтае мерапрыемства відовішчным і цікавым, але пры гэтым захаваць традыцыі і звычаі. Гэтым разам усе ахвотныя змогуць паўдзельнічаць у абрадавых танцах і гульнях, развучыць песні-вяснянкі», – адзначылі суразмоўцы.
Дырэктар УКП «Магілёўскі гарадскі цэнтр развіцця малога прадпрымальніцтва» Аляксей Рыгоравіч Марчанка 13 сакавіка правядзе прамую тэлефонную лінію. З 12.00 да 13.00 па нумары (80222) 73-56-50 жыхары рэгіёна змогуць задаць кіраўніку пытанні, якія тычацца праблемных момантаў, якія ўзнікаюць пры ажыццяўленні прадпрымальніцкай дзейнасці.
Намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Міхаіл Іванавіч Русы 14 сакавіка з 11.00 да 12.00 правядзе выязны прыём грамадзян у Слаўгарадскім райвыканкаме (вул. Кастрычніцкая, д. 3, кабінет 28). Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефоне ў Слаўгарадзе (802246) 79 685 альбо па адрасе: Слаўгарад, вул. Кастрычніцкая, д. 3, кабінет 11.
Наш рэгіён далучыўся да рэспубліканскай акцыі ДАІ «Беражыце дзяцей!», якая будзе працягвацца да 15 сакавіка і накіравана на папярэджанне дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму. Пра гэта паведамілі ў УДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама. За 2018 год на дарогах рэгіёна з удзелам непаўналетніх адбылося 55 дарожна-транспартных здарэнняў: 2 падлеткі загінулі, 58 дзяцей атрымала траўмы.
Майстар-кандытар ААТ «Булачна-кандытарская кампанія «Дамачай»» Іна Варэннікава заваявала залаты медаль на міжнародным конкурсе кандытарскіх дэкарацый, які прайшоў падчас міжнароднай выставы ExpoSweet у Варшаве. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. Такую высокую ўзнагароду неаднаразовы пераможца і прызёр розных спаборніцтваў атрымала за дэкаратыўную кампазіцыю з мадэльнай пасты.
Дзяржаўтаінспекцыя Магілёўскай вобласці праводзіць Мэтавы комплекс наглядных і прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні ДТЗ з удзельнікамі дарожнага руху. Узмоцнены кантроль за выкананнем ПДР пешаходамі, веласіпедыстамі і возчыкамі працягнецца да 12 сакавіка, паведамілі карэспандэнту сайта ў ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Прэм’ера спектакля «Купанне з акуламі» адбудзецца 20 і 26 красавіка на малой сцэне Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў адміністрацыі ўстановы культуры. Драму ў двух дзеяннях па п’есе Дона Нігра «Марскі пейзаж з акуламі і танцоркай» рыхтуе рэжысёр Уладзімір Пятровіч.
Рэспубліканская прафілактычная акцыя «Дзень бяспекі. Увага ўсім!», прысвечаная Сусветнаму дню грамадзянскай абароны, пройдзе ў сакавіку ў Магілёўскай вобласці. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.