Архіў навін

Сёння прайшла дзясятая сесія Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў 28 склікання, на якой шляхам тайнага галасавання быў абраны новы старшыня гарсавета. Ім стаў Максім Гурын, якіраней займаў пасаду начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Кастрычніцкім раёне г. Магілёва. Дэпутаты прагаласавалі за яго кандыдатуру аднагалосна. Андрэй Кіблоў вызвалены ад пасады старшыні гарсавета ў парадку пераводу для далейшай працы на пасадзе генеральнага дырэктара МГКУП «Упраўленне камунальных прадпрыемстваў».
Першы спектаклем ХIV Міжнароднага моладзевага тэатральнага форуму «M.@rt.кантакт-2019», які стартуе сёння ў Магілёве, стане пастаноўкамаладога рэжысёра, заслужанага артыста Украіны Стаса Жыркова «Гэтамы».
Фан-зона адкрыецца ў абласным цэнтры падчас II Еўрапейскіх гульняў 2019 года. Пра гэта паведаміў начальнік аддзела спорту і турызму Магілёўскага гарвыканкама Дзмітрый Лацянкоў.
Намеснік начальніка галоўнага кантрольна-аналітычнага ўпраўлення Магілёўскага аблвыканкама Васіль Яўгенавіч Астрашапкін 29 сакавіка правядзе прыём грамадзян у Бялынічах. З 10.00 да 12.00 ён будзе прымаць жыхароў раёна ў кабінеце № 21 Бялыніцкага раённага выканаўчага камітэта.