Архіў навін

Магілёўская вобласць і Латвія будуць развіваць новыя кірункі супрацоўніцтва. Пра гэта дамовіліся сёння ў час сустрэчы ў Магілёве першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Кароцін і прадстаўнікі Сейма Латвійскай Рэспублікі.
У Магілёўскай вобласці за суткі адбылося 5 пажараў у Асіповічах, Бабруйскім, Быхаўскім, Горацкім і Магілёўскім раёне, 11 разоў ратавальнікі выязджалі натушэнне сухой расліннасці. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
У бюджэт Магілёўскай вобласці за студзень-люты 2019 года паступіла Br189,5 млн. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года даходы бюджэту ў фактычным вылічэнні павялічыліся на 10,9%, або на Br18,6 млн., паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці. Найбольшыя сумы складаюць паступленні падатку на дабаўленую вартасць – Br48 млн. (25,3%), падаходнага падатку – Br70,4 млн. (37,2%), акцызаў – Br15,5 млн. (8,2%), падатку пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання – Br12,9 млн. (6,8%).
У Магілёве 4 красавіка правядуць тэмпературныя выпрабаванні цеплавых сетак. У сувязі з гэтым магчымыя парушэнні працы сістэм ацяплення і гарачага водазабеспячэння, паведамілі ў філіяле «Магілёўскія цеплавыя сеткі» РУП «Магілёўэнерга». Выпрабаванні пройдуць у раёне вуліц: Сіманава, Куцепава, Габраўская, Астроўскага, Пушкінская, Фаціна, Златавустаўскага, Грышына, 30 гадоў Перамогі, Крупскай (па жылым доме №103), Ленінская, Піянерская, Першамайская, Дзяржынскага, праспектаў Шміта, Дзімітрава, Віцебскі, Міра (да гасцініцы «Магілёў»), мікрараёна «Юбілейны», пасёлка «Усход».
Працоўная акцыя па пасадцы дрэў на ўчастку СЭЗ «Магілёў» №4 адбудзецца 30 сакавіка з 10.00 да 14.00. Азеляненне ўказанай тэрыторыі ў перспектыве акажа станоўчае ўздзеянне на экасістэму паўднёвага раёна абласнога цэнтра. Падчас акцыі, якая стане часткай агульнарэспубліканскага праекта «За справу!», уздоўж Гомельскай шашы і прылеглых да прадпрыемстваў-рэзідэнтаў свабоднай эканамічнай зоны (ЗТАА «Кронаспан ОСБ» і ЗТАА «Омск Карбон Магілёў») тэрыторыях высадзяць лісцяныя пароды дрэў вышынёй больш за 2 м.
Адкрыты фестываль Магілёўскай вобласці па спартыўным скалалажанні BABYFest пройдзе 29-30 сакавіка ў СШ № 23 горада на Дняпры. Пра гэта паведаміў загадчык аддзела турызму, спартыўнага арыентавання і экскурсій абласнога цэнтра творчасці Цімур Кажэгулаў.
Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і асобныя катэгорыі грамадзян, якія пацярпелі ад наступстваў вайны, атрымаюць матэрыяльную дапамогу ў сувязі з 75-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэта прадугледжана ўказам нумар 118 "Аб аказанні аднаразовай матэрыяльнай дапамогі", які 28 сакавіка падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Матэрыяльная дапамога ў памеры Br2 тыс. будзе аказана Героям Савецкага Саюза, асобам, узнагароджаным ордэнамі Славы трох ступеней, Героям Сацыялістычнай Працы, удастоеным гэтага звання за заслугі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.