Архіў навін

Дэлегацыя Джызакскай вобласці (Рэспубліка Узбекістан) на чале з намеснікам хокіма па пытаннях сельскай гаспадаркі Махмудам Халбутаевым з двухдзённым візітам знаходзіцца на Магілёўшчыне. Мэта візіту – вывучэнне беларускага вопыту і тэхналогій у сферы развіцця жывёлагадоўлі, вытворчасці мяса-малочнай прадукцыі, а таксама ўстанаўленне гандлёвых і інвестыцыйна-кааперацыйных сувязяў.
У мінулым годзе захворванне на туберкулёз у нашым рэгіёне знізілася на 28,6% у параўнанні з 2017-м. Пра гэта паведамілі ў час тэматычнай прэс-канферэнцыі спецыялісты Магілёўскага абласнога супрацьтуберкулёзнага дыспансера.
Рэспубліканскі праект «Парк сямейных дрэў» стартуе 21 сакавіка ў Магілёўскай вобласці. Першыя ў рэгіёне паркі закладуць у Глуску, Асіповічах і Кіраўску, паведамілі ў абкаме ГА «БРСМ». У Асіповічах паблізу Алеі герояў па вул. Сташкевіч у 14.00 плануецца высадзіць 20 ліп. У мерапрыемстве прыме ўдзел каля 150 чалавек, сярод якіх сем’і-юбіляры, якія пражылі ў шлюбе больш за 40 гадоў, шматдзетныя і маладыя сем’і, прызёры спаборніцтваў, конкурсаў.
Факты парушэння бюджэтнага заканадаўства выяўлены пры праверцы Бялыніцкага лясгаса. Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю па Магілёўскай вобласці Сяргей Салаўёў. Работнікі фінансавай міліцыі ўстанавілі, што з 2016 па 2018 гады службовыя асобы названай установы неабгрунтавана ўключалі ў аплатныя даручэнні, якія прадастаўляюцца ў органы казначэйства, заработную плату работнікаў, аплата працы якім не павінна ажыццяўляцца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.
Урад вызначыў памер субсідый нарыхтоўшчыкам сельгаспрадукцыі. Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 18 сакавіка 2019 года №168 афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Дакументам зацверджаны пералік нарыхтоўшчыкаў, якім у 2019-2020 гадах прадастаўляюцца субсідыі. Яны прызначаны на выплату часткі працэнтаў за карыстанне крэдытамі, прадастаўленымі банкамі для разлікаў за сельгаспрадукцыю, якая пастаўляецца для рэспубліканскіх дзяржпатрэб. У пералік нарыхтоўшчыкаў увайшло 108 арганізацый.
Адукацыйны курс «Як на зямлі зарабіць грошы» стартуе ў Крычаве 22 сакавіка, паведамілі ў бізнэс-інкубатары «Моладзевая сацыяльная служба».
Прамую тэлефонную лінію правядзе 22 сакавіка намеснік начальніка Магілёўскай мытні Вікторыя Аляксандраўна Альшэўская. З 14.00 да 16.00 па нумары (8 0222) 29-90-01 яна адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Міністр культуры Беларусі Юрый Паўлавіч Бондар 22 сакавіка з 10.30 да 11.30 правядзе асабісты прыём грамадзян у Палацы культуры вобласці (пр. Пушкінскі, 7, каб. 110). Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефоне ў Магілёве 32-68-42.
Найлепшую шматдзетную сям’ю Магілёўшчыны выберуць сёння ў абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла намеснік старшыні Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Вераніка Дзямідава.