Архіў навін

У Магілёўскай вобласці праходзіць месячнік па навядзенні парадку, які будзе працягвацца да 30 красавіка.
Узровень вады на буйных рэках Магілёўскай вобласці расце штодня. Аператыўную інфармацыю аб стане водных аб’ектаў збіраюць на 11 рачных гідралагічных пастах і адным азёрным – Чыгірынскім вадасховішчы. Паводлепрагнозаў, веснавая паводка ў гэтым годзе чакаецца блізка да сярэдніх шматгадовых значэнняў і ніжэйшайза іх, паведаміла начальнік аддзела гідралогіі Магілёўаблгідрамета Іна Філева.
У сакавіку бягучага года на пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны вынікі аўдыту эфектыўнасці якасці аказання асобных жыллёва-камунальных паслуг у Магілёве. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні камітэта Юрый Фралоў.
У горадзе на Бярэзіне 15 сакавіка з мэтай аказання садзейнічання ў працаўладкаванні незанятым грамадзянам арганізуюць «Кірмаш вакансій». Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Бабруйскага гарвыканкама, на базе якога пройдзе мерапрыемства.
Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама 18 сакавіка правядзе прамую лінію па ўсіх напрамках дзейнасці. На пытанні, якія адносяцца да кампетэнцыі камітэта, адкажуць: – з 15.00 да 16.00 па тэлефоне (80222) 32 67 42 – старшыня камітэта Святлана Пятроўна Тарасенка; – з 12.00 да 13.00 па тэлефоне (80222) 32 67 78 – першы намеснік старшыні камітэта, які курыруе пытанні сацыяльна-працоўных адносін і заработнай платы, аховы працы і дзяржаўнай экспертызы, Аляксандр Цімафеевіч Крыкуноў;