Архіў навін

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 сакавіка падпісаў указы, якія прадугледжваюць прыняцце шэрага кадравых рашэнняў. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
XVI адкрыты турнір па баскетболе сярод юнацкіх каманд гарадоў-пабрацімаў «Інтэрбаскет-2019» адбудзецца 8-11 красавіка ў Магілёве. Гульні будуць праходзіць ў спартыўным комплексе «Алімпіец», паведамілі карэспандэнту сайта ў аддзеле спорту і турызму гарвыканкама. За галоўны прыз спаборніцтваў пазмагаюцца каманды з Волагды, Звянігарада, Смаленска, Пензы, Санкт-Пецярбурга, Масквы і Магілёва. Акрамя таго, юнакі 2004-2005 года нараджэння прымуць удзел у конкурсах штрафных і трохачковых кідкоў.
Штогод у сакавіку ва ўсім свеце праходзіць тыдзень фінансавай граматнасці (Global Money Week), таму ў Беларусі вясна ўжо не першы год з’яўляецца перыядам правядзення глабальнай кампаніі па павышэнні дасведчанасці дзяцей і моладзі аб фінансах. У межах тэматычнага тыдня ў Магілёве прайшоў абласны этап рэспубліканскага інтэлектуальнага турніру «Вучыся. Зберагай. Зарабляй», арганізатарамі якога выступілі «Беларусбанк», «Белая Русь» і «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
Пад’ёмнік для басейна «Журавель-1» распрацавалі на ААТ «Магілёўліфтмаш». Як паведамілі на прадпрыемстве, стварэнне безбар’ернага асяроддзя для людзей з абмежаванымі магчымасцямі – важны напрамак працы завода.
На Клімаўшчыне рыхтуюцца да Міжнароднага фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка». Форум адбудзецца 23-26 мая. Заяўкі на ўдзел у свяце падалі прадстаўнікі дзесяці краін: Беларусі, Расіі, Украіны, Латвіі, Сербіі, Балгарыі, Славакіі, Узбекістана, Кыргызстана і Малдовы. Цяпер ідзе адбор прэтэндэнтаў. Праграма свята будзе даволі разнастайнай. У межах мерапрыемства адбудзецца шэсце прадстаўнікоў краін-удзельніц, арганізуюць працу тэматычных падворкаў, запланаваны выступленні артыстаў.
Абласныя спаборніцтвы па картынгу пройдуць 31 сакавіка на пляцоўцы перад спартыўным комплексам «Бабруйск-Арэна». Пра гэта паведаміла загадчык аддзела па асноўнай дзейнасці тэхнічнай творчасці Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Бабруйска Таццяна Кізатава. За медалі і кубкі ў розных узроставых катэгорыях будзе змагацца 45 юных спартсменаў з Бабруйска, Кіраўска, Асіповічаў і Глуска. Пачатак спаборніцтваў у 11.00.
Абласны конкурс па асновах бяспекі жыццядзейнасці «Студэнты. Бяспека. Будучыня» пройдзе 28-29 сакавіка ў Магілёве. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла старшы інспектар Цэнтра прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых. За пальму першынства паспрачаюцца студэнты з чатырох ВНУ: Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова, Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання, Беларуска-Расійскага ўніверсітэта і Беларускай дзяржаўнай ордэнаў Кастрычніцкай рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчай акадэміі.