Архіў навін

XVI Міжнародны пленэр па кераміцы «Арт-Жыжаль» пачынае сёння працу на маляўнічым беразе Бярэзіны каля базы адпачынку «Вербкі» пад Бабруйскам, паведамілі ў Бабруйскім гарвыканкаме.
Беларускія ВНУ сёння завяршаюць прыём дакументаў ад абітурыентаў на бюджэтныя месцы. Вызначыцца з выбарам спецыяльнасці для паступлення на бюджэт у бягучым годзе абітурыенты маглі з 12 па 17 ліпеня. Прыём дакументаў у асноўным ішоў раўнамерна і спакойна. Аднак па традыцыі ў апошні дзень падачы дакументаў у прыёмных камісіях чакаецца некаторы ажыятаж.