Архіў навін
Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына ў час сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам прапанавала правесці выбары ў Савет Рэспублікі 7 лістапада, у Палату прадстаўнікоў - 17 лістапада. Аб гэтым яна паведаміла сёння журналістам па выніках сустрэчы з кіраўніком дзяржавы.
Дадатковы набор на бюджэтныя месцы праводзіць Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія. Пра гэта паведамляецца на сайце ВНУ.
Засталося 79 свабодных месцаў на спецыяльнасці:
«Аграномія» – 32 месцы
Кваліфікацыя: аграном
Тэрмін навучання: 4 гады
Форма навучання: дзённая
Экзамены: біялогія (ЦТ), хімія (ЦТ).
«Аграхімія і глебазнаўства» – 1 месца
Кваліфікацыя: аграном
Тэрмін навучання: 4 гады
XXIV Міжнародны пленэр па жывапісе «Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве», прысвечаны Году малой радзімы, пачне працу ў верасні. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні культуры Магілёўскага аблвыканкама.
За I паўгоддзе 2019 года ў бюджэт Магілёўскай вобласці паступіла Br604,1 млн. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года даходы бюджэту павялічыліся на 6,8 %, або Br 38,4 млн. у фактычным вылічэнні, паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ рэгіёна.
Найбольшыя сумы складалі паступленні падаходнага падатку – Br223,3 млн. (37%), падатку на дабаўленую вартасць – Br92,6 млн. (15,3%), падатку на прыбытак – Br43,7 млн. (7,2%), акцызаў – Br44, млн. (7,3%).
Больш за 70 школьных кірмашоў будзе працаваць у Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні гандлю і паслуг аблвыканкама.
З 1 жніўня упраўленнямі сацыяльнай абароны адміністрацый Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў горада Магілёва са сродкаў бюджэту будзе праводзіцца выплата аднаразовай матэрыяльнай дапамогі да навучальнага года сем’ям, якія выхоўваюць трох і больш дзяцей. Яе памер на кожнага навучэнца, навучэнца ва ўстановах агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі (на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі) складзе 30 % бюджэту пражытачнага мінімуму, дзеючага на 1 жніўня 2019 года.
Правілы па ахове працы пры выкананні будаўнічых работ зацверджаны пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны і Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва нумар 24/33 ад 31 мая 2019 года, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Переводчик