Архіў навін

Ліцэіст Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя № 3 Уладзіслаў Палічэнка заваяваў бронзу на міжнароднай біялагічнай алімпіядзе (International Biology Olympiad-IBO). Спаборніцтва завяршылася 21 ліпеня ў горадзе Сегед (Венгрыя), паведамілі ў прэс-службе БДУ.
Працоўныя пенсіі ў Беларусі павышаюцца з 1 жніўня. Адпаведнае рашэнне прынята Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Прадугледжваецца пераразлік працоўных пенсій і іх павышэнне з 1 жніўня 2019 года ў сярэднім на 6,6 працэнта за кошт сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. У сярэднім пенсіі ўзрастуць з Br405,05 у ліпені да Br431,8 у жніўні. Сярэдні памер пенсій па ўзросце складзе ў сярэднім Br446,1.
У Магілёўскай вобласці навучаюць школьнікаў правілах ЗЛЖ і асновам бяспечных паводзін праз гульні. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама.
Міністэрства адукацыі пастановай ад 10 ліпеня нумар 105 устанавіла формы правядзення выпускных экзаменаў у 2019/2020 навучальным годзе і пералік вучэбных прадметаў, па якіх яны будуць праводзіцца. Такая інфармацыя размешчана на сайце Нацыянальнага прававога інтэрнэт-партала Беларусі.
У Бабруйску да 2022 года плануецца наладзіць буйную лесапільна-пелетную вытворчасць, паведамілі ва ўпраўленні эканомікі Бабруйскага гарвыканкама.
Беларуска-расійскае прадпрыемства «МЛМ Неўскі ліфт» плануе ў перспектыве вырабляць каля 2 тыс. ліфтаў на год, адзначыў міністр прамысловасці Беларусі Павел Уцюпін у эфіры тэлеканала АНТ. Зборачная вытворчасць Магілёўскага ліфтавага абсталявання адкрылася ў расійскім горадзе Колпіна падчас VI Форума рэгіёнаў Расіі і Беларусі.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб амністыі ў сувязі з 75-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Закон прыняты ў мэтах рэалізацыі прынцыпу гуманізму і ў сувязі са значнай датай у гісторыі Рэспублікі Беларусь.