Архіў навін

У Беларусі пры разліку сродкаў, якія падлягаюць пералічэнню па-за чаргой на пагашэнне запазычанасці па заработнай плаце, наймальнікі павінны браніраваць у разліку на аднаго работніка Br385,58. Гэты нарматыў прымяняецца з 1 жніўня, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Рамонт і рэканструкцыю Бабруйскай дзіцячай бальніцы плануюць завяршыць у першай палове 2020 года. Больш за Br 10 млн. на гэтыя мэты вылучылі з гарадскога і абласнога бюджэтаў, таксама грошы збіралі на спецыяльных акцыях у горадзе на Бярэзіне.
Рэгіянальны фестываль «Дрыбінскія таржкі» пройдзе 15-17 жніўня ў Дрыбіне. Пра гэта паведамілі ў райвыканкаме.
Магілёўскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя падвёў вынікі конкурсу на самую лепшую публікацыю экалагічнай тэматыкі. Пра гэта паведамілі ў ведамстве.
У I паўгоддзі 2019 года ў Магілёўскай вобласці арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці пабудавана 1660 новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 129,7 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля. Пра гэта паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні рэгіёна. Для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, пабудавана 69,7 тыс. кв. м, або 53,7% ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля. У тым ліку з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі – 56,5 тыс. кв. м. У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 24,4 тыс. кв. м жылля, або 18,8% ад агульнага ўводу па рэгіёне.
Заяўку на электронную жыроўку можна будзе падаць на сайце МГКУП «Цэнтр гарадскіх інфармацыйных сістэм». Мяркуецца, што аформіць першыя анлайн-заяўкі ў абласным цэнтры можна будзе ўжо ў жніўні. Пра гэта паведамілі ў службе камунальных сістэм і разлікаў ЦГІС. Раней неабходна было аформіць заяўку пісьмова ў РКЦ. На сённяшні дзень каля 800 магіляўчан атрымлівае электронныя рахункі. Паведамленні аб аплаце паслуг ЖКГ камунальнікі рассылаюць ім на электронную пошту.
На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны вынікі кантролю за выкананнем у сістэме спажывецкай кааперацыі вобласці даручэнняў кіраўніка дзяржавы, якія тычацца развіцця арганізацый гэтай сферы, а таксама якасці абслугоўвання насельніцтва. Пра гэта паведаміў першы намеснік ведамства Юрый Фралоў.
Намеснік начальніка Магілёўскай мытні Людміла Аляксееўна Шэвердак 25 ліпеня правядзе прамую тэлефонную лінію з насельніцтвам рэгіёна. З 14.00 да 16.00 па тэлефоне (80222) 29-90-01 яна адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю, якія тычацца дзейнасці мытні.
Новыя памеры бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ) у сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах зацверджаны на перыяд з 1 жніўня па 31 кастрычніка 2019 года пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 19 ліпеня 2019 года нумар 37. Такая інфармацыя апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. БПМ у сярэднім на душу насельніцтва павышаецца з устаноўленага з 1 мая Br224,02 да Br230,91.