Архіў навін
Рэспубліканскае свята «Александрыя збірае сяброў» наведалі больш за 65 тыс. чалавек. Пра гэта паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Мерапрыемства, якое адбылося 6-7 ліпеня ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна, прайшло без здарэнняў.
Помнік камандзіру 1210-га стралковага палка 362-й Чырванасцяжнай стралковай дывізіі, гвардыі палкоўніку Пятру Арэф’евічу Юзэфовічу, які загінуў 28 чэрвеня 1944 года пры вызваленні Быхава, устанавілі ў райцэнтры.
У Бабруйску адбыўся фестываль ежы «Запрашаем смачна есцi», паведамляецца на сайце гарвыканкама.
У дабрачыннай акцыі прынялі ўдзел восем прадпрыемстваў горада на Бярэзіне. У іх ліку «Бабруйскі мясакамбінат», УКХ «Бабруйскаграмаш», «Чырвоны харчавік», «Славянка», «Бабруйскі завод біятэхналогій», «Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў», «Белшына», «Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў».
Прамую тэлефонную лінію правядзе 13 ліпеня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Віктаравіч Пархамовіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») за 10 гадоў свайго існавання стала яркім сімвалам братэрскай дружбы народаў Беларусі, Расіі і Украіны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 6 ліпеня на свяце ў Александрыі.
Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання наведаў паўнамоцны прадстаўнік кансалтынгавага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Донг Фанг Хонг Юан» (КНР, Пекін) Сюй Цзывэй. Кампанія, якую ён прадстаўляе, актыўна ўдзельнічае ў праекце развіцця праграмы навучання кітайскіх грамадзян за мяжой, паведамілі ў адміністрацыі ВНУ.
Па выніках перамоў падпісана дамова аб супрацоўніцтве. Сюй Цзывэю перададзены рэкламныя матэрыялы і праспекты ўніверсітэта, а таксама выдадзены сертыфікат афіцыйнага партнёра МДУХ па наборы, накіраванні і навучанні грамадзян з Кітая.
Магілёўскі плывец Рыгор Пякарскі стаў уладальнікам бронзавага медаля на дыстанцыі 50 м батэрфляем на Сусветнай летняй універсіядзе ў Неапалі (Італія). Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры Міністэрства адукацыі.
Студэнт МДУ імя А.А. Куляшова пераадолеў адлегласць за 23,47 сек. У фінале Рыгор Пякарскі ўстанавіў асабісты рэкорд, саступіўшы толькі срэбнаму прызёру універсіяды Юю Танаку з Японіі – 23,35 сек. і залатому медалісту з Аўстрыі Янгу Вільму – 23,32 сек.
На сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ) даступны вынікі цэнтралізаванага тэсціравання па ўсіх прадметах.
«Цяпер даступны вынікі ЦТ па беларускай і рускай мовах, грамадазнаўстве, матэматыцы, біялогіі, замежных мовах, хіміі, фізіцы, гісторыі Беларусі, геаграфіі, сусветнай гісторыі (навейшы час)», - праінфармавалі ў РІКВ.
Абітурыенты, якія не змаглі прайсці ЦТ у асноўны дзень (а такіх больш за тысячу), здаюць яго ў рэзервовыя - 6, 8 і 10 ліпеня.
На республиканском празднике «Купалье» («Александрия собирает друзей») в Александрии сегодня состоялась церемония награждения передовиков АПК Могилевской области по итогам работы в 2018 году.
Магілёўскай абласной камісіяй па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных выпрабаванняў падведзены вынікі кантролю за першым этапам уступнай кампаніі – цэнтралізаваным тэсціраваннем.
Адзначана, што тэсціраванне ў рэгіёне прайшло спакойна і арганізавана. Яўка абітурыентаў у сярэднім па вобласці склала 94%, найбольшая – на тэсціраванне па рускай мове (97%), найменшая – па геаграфіі (89%).
Як і ў мінулыя гады, кантроль за правядзеннем тэсціравання ажыццяўляўся на ўсіх этапах і ў кожнай з задзейнічаных аўдыторый 7 пунктаў тэсціравання вобласці.
Переводчик