Архіў навін

Рэдактары сайта Магілёўскага аблвыканкама Вольга Емяльянава і Галіна Радзькова сталі пераможцамі конкурсу сярод журналістаў рэспубліканскіх і рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі на лепшае асвятленне дзейнасці падатковых органаў рэгіёна ў 2018 годзе ў намінацыі «Лепшы інтэрнэт-праект». Узнагароджанне адбылося сёння ў час урачыстага мерапрыемства, прысвечанага Дню работнікаў падатковых органаў Беларусі.
Ва УУС Магілёўскага аблвыканкама адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў рэгіянальнага этапу агляду-конкурсу прафесійнага майстэрства. Пра гэта паведамілі ў ведамстве.
Гімназія Глуска 1 верасня адчыніць дзверы цалкам абноўленай. Палепшыцца яе матэрыяльна-тэхнічная база, распавёў дырэктар установы адукацыі Сяргей Сяргееў. На асноўным этапе капрамонту будаўнікі правялі цэлы комплекс работ, дзякуючы чаму энергазатраты будынка скароцяцца. Так, спецыялісты ўцяплілі фасад і склеп, замянілі дах, устанавілі новыя вокны і дзверы.
Передвижная фотовыставка «Мой родны кут», приуроченная к Году малой родины, работает в Могилеве. Об этом сообщили в государственном предприятии «Киновидеопрокат».
У Беларусі пачалі ўборку новага ўраджаю. Адна з прыярытэтных задач праваахоўнікаў – прафілактыка і спыненне злачынстваў і правапарушэнняў, забеспячэнне бяспекі дарожнага руху ў сферы аграпрамысловага комплексу, паведамілі ў групе інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Лазневае свята «Лазенькі-2019», якое праходзіць падчас Х Міжнароднага музычнага фестывалю «Вялікая бард-рыбалка» 26-27 ліпеня, збярэ майстроў лазні з пяці краін: Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы і Латвіі, паведамілі ў аргкамітэце мерапрыемства.
У Клічаўскім раёне службовая аўчарка дапамагла знайсці 12-гадовага хлопчыка, які заблукаў у лесе. Пра гэта распавяла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых. Днём 10 ліпеня дзіця разам з мамай адправілася ў лес каля в. Дубна па чарніцы і заблукала. Сітуацыя пагаршалася тым, што ў хлопчыка не было з сабой мабільнага тэлефона.
З пачатку года ў жылым сектары Магілёва замянілі 100 ліфтаў. Пра гэта на планёрцы ў гарвыканкаме распавёў генеральны дырэктар Упраўлення камунальнымі прадпрыемствамі горада Андрэй Кіблоў. Акрамя гэтага, завершаны работы па замене 121 «пераходзячага» з 2018-га года ліфта. Усяго ж у бягучым годзе ў Магілёве запланаваны да замены 268 ліфтаў. Па 60-ці з тых, што засталіся, ідуць работы, дакументацыя каля 30 ліфтаў у цяперашні час знаходзіцца на экспертызе.
На пустцы ўнутры двароў вуліцы Цярохіна ў Магілёве плануюць добраўпарадкаваць пляцоўку з зонамі адпачынку. Праект абмяркоўваўся на планёрцы ў гарвыканкаме. Прадугледжана стварэнне на дадзенай тэрыторыі сеткі пешаходных дарожак і пяці зон адпачынку для дарослых і дзяцей, у тым ліку для малых, і скаладром для падлеткаў. Таксама ў планах стварэнне веладарожкі і невялікі лыжнай трасы. Ёсць прапанова на гэтай жа тэрыторыі знайсці месца для хакейнай пляцоўкі, якую летам можна будзе выкарыстоўваць для катання на роліках.