Архіў навін

У Магілёўскай вобласці неабходна змяніць структуру пасяўных плошчаў. На гэта звярнуў увагу старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц падчас рэспубліканскай селектарнай нарады па пытаннях уборкі ўраджаю.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння правёў рэспубліканскую селектарную нараду па пытаннях уборкі ўраджаю. Па выніках нарады кіраўнік дзяржавы паставіў шэраг задач перад профільнымі ведамствамі і кіраўніцтвам рэгіёнаў.
Магілёўская вобласць і кітайская правінцыя Цзянсу маюць намер пашыраць узаемны гандаль. Размова аб нарошчванні і дыверсіфікацыі паставак на рынак правінцыі беларускай харчовай прадукцыі ішла на сустрэчы генеральнага консула Беларусі ў Шанхаі Валерыя Мацэля з кіраўнікамі цзянсускіх кампаній JOC і «Суга супермаркет», паведамілі ў генконсульстве.
Інтэрактыўная навуковая выстава «Лабараторыя Элементарыум» працуе ў музеі этнаграфіі Магілёва (вул.Першамайская, 8).Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры. Наведвальнікаў чакаюць розныя вопыты і шоу-праграмы. На выставе таксама можна самастойна пазнаёміцца з незвычайнымі прыборамі, механізмамі, маятнікамі, драўлянымі галаваломкамі. Усе жадаючыя змогуць правесці свой уласны эксперымент і пераканацца, што навука – гэта вельмі займальна і цікава. Выстава будзе доўжыцца да 24 верасня. Выхадныя дні: серада, чацвер. Час працы: 9.30–17.30. Каса – да 17.00.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб змяненні законаў», якім уносяцца змяненні ў Працоўны кодэкс. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Прыняцце закона накіравана на стварэнне ўмоў для эфектыўнай і гібкай занятасці грамадзян і пашырэнне сацыяльна-працоўных гарантый работнікаў.
Сумесным аўтапрабегам адзначаць 100-годдзе Дняпроўскай рачной ваеннай флатыліі і 75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў маракі з Расіі і Беларусі. Пра гэта паведаміў старшыня ГА «Беларускі саюз ваенных маракоў» Валерый Халадзілін. Маршрут аўтапрабегу, які стартуе сёння са Смаленска, пралягае праз расійскія і беларускія населеныя пункты ўздоўж ракі Днепр. Завершыцца падарожжа 28 ліпеня (у Дзень ваенна-марскога флоту Расіі) у Рэчыцы.
У Магілёўскай вобласці ў 2019 годзе прышчэпкамі супраць грыпу плануецца ахапіць каля 418 тыс. чалавек, што складае каля 40% жыхароў рэгіёна. Пра гэта паведаміла загадчык аддзела эпідэміялогіі Магілёўскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Наталля Марозава.
У Брэсце завяршыўся Кубак Беларусі па лёгкай атлетыцы. Спартсмены змагаліся не толькі за ўзнагароды, але і за пуцёўкі на камандны чэмпіянат Еўропы, які ў жніўні прыме Нарвежскі Санес.
Аматарам лясных дароў з Асіповіцкага і Круглянскага раёнаў 22 ліпеня спатрэбілася дапамога ратавальнікаў. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых. Каля 6 гадзін раніцы 37-гадовая жыхарка Ялізава Асіповіцкага раёна і яе 12-гадовы сын адправіліся ў лес у чарніцы і заблукалі. Праз 2 гадзіны пошукаў сям’я была знойдзена на адлегласці каля 3 км ад пасёлка. У шпіталізацыі жанчына і хлопчык не мелі патрэбы.