Архіў навін
У жаночы манастыр Святых жонак-міраносіц Бабруйска сёння прыбудзе абраз прападобнага Гаўрыіла Самтаврыйскага.
Сустрэча абраза пройдзе ў 13.00 на тэрыторыі манастыра. Прыкласціся да яе можна будзе ў манастырскім храме ў гонар іконы Божай Маці «Скорапаслушніца» да дзвюх гадзін дня 14 ліпеня. Уваход у храм – з 6.00 да 22.00.
Да гэтага абраз святога знаходзіўся ў Сергіеўскім храме пасёлка Туголіца, куды быў дастаўлены 5 ліпеня з падворка Успенскага жаночага манастыра горада Кемерава (Расія).
Цэнтральная гарадская бібліятэка імя К. Маркса запрашае наведвальнікаў прыняць удзел у онлайн-акцыі «Смачнае чытанне». Для гэтага неабходна знайсці ў мастацкіх кнігах цытату, якая мае адносіны да ежы і напояў, прадуктаў або кулінарыі. Гэтыя цытаты да 31 жніўня можна прынесці ў бібліятэку ці запоўніць спецыяльную электронную форму.
Самых актыўных удзельнікаў акцыі чакаюць прызы. Узнагароджанне адбудзецца ў бібліятэцы ў рамках святкавання Дня бібліятэк.
У Магілёве да канца 2019 года з'явіцца футбольны манеж. Ён размесціцца на тэрыторыі гарадской СДЮШАР №7. Зялёны газон і апорныя канструкцыі прывезлі на васьмі грузавіках.
Акрамя гульнявога поля памерам 105 на 68 м, што адпавядае сусветным стандартам, у манежы будуць трыбуны на 500 месцаў і адміністрацыйна-бытавы корпус. Кошт праекта – Br4,2 млн.
Ужо ў чацвер тут запрацуюць будаўнічыя брыгады. Да сярэдзіны жніўня пачнуць слаць газон.
Плануецца, што ў снежні ў манежы згуляюць першы матч.
Даследаванні на магілёўскіх могілках праводзяць краязнаўцы і моладзь. Яны ствараюць адмысловы інтэрнэт-каталог старых пахаванняў.
Гэтым летам даследнікі працуюць на Васкрасенскіх (Лютэранскіх) могілках. Хоць яны і знаходзяцца ў цэнтры Магілёва, але амаль ніхто з гараджан пра іх не ведае. Мэта ўдзельнікаў экспедыцыі – перапісаць і сфатаграфаваць пахаванні, якія датуюцца 19 – пачаткам 20 стагоддзя.
ЕС падтрымае 6 мясцовых ініцыятыў на 30 тыс. еўра ў Магілёўскай вобласці. Такі вынік кірмашу «Мясцовыя ініцыятывы для мікрарэгіёнаў развіцця», які прайшоў у Слаўгарадзе ў рамках праекта «Сеткавае ўзаемадзеянне для паляпшэння магчымасцей занятасці ў сельскіх раёнах Магілёўскай вобласці». Пра гэта паведаміў дырэктар Міжнароднага фонду развіцця сельскіх тэрыторый Сяргей Тарасюк.
Член Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алег Дзячэнка наведаў адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу Магілёўскай вобласці – ЗАТ «Агракамбінат “Зара”». Там ён сустрэўся і пагутарыў з працоўным калектывам на чале з генеральным дырэктарам Кацярынай Зароўскай, а таксама са старшынёй Пашкаўскага сельскага выканаўчага камітэта Віктарам Сцепаненкам.
Моладзь Магілёўшчыны запрашаюць узяць удзел у міжнародным паэтычным інтэрнэт-конкурсе «Не вырывай старонкі памяці», прысвечаным 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Памочнік Прэзідэнта Беларусі – інспектар па Магілёўскай вобласці Міхаіл Іванавіч Русы 18 ліпеня з 10.00 будзе праводзіць прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Клічаўскім раённым выканаўчым камітэце.
Эксперыментальны трохпавярховы электрадом пабудуюць у Магілёве, паведамілі ў абласным УКБ. Ён з'явіцца на вуліцы Вароўскага. У доме будзе 24 кватэры.
Асаблівасць жылля ў тым, што для яго абагравання выкарыстоўваюць электраэнергію. Замест звыклых радыятараў у пакоях установяць электраканвектары. Падагрэў вады ў новым доме будзе аўтаномным, таксама за кошт электраэнергіі.
Эксперыментальны дом зможа абыходзіцца без газазабеспячэння. Кухні абсталююць электраплітамі.
Дом пачнуць будаваць у гэтым годзе. У Магілёўскай вобласці праект рэалізуюць упершыню.
Міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Уладзімір Аляксандравіч Вашчанка 11 ліпеня правядзе асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Шклове.
Прыём будзе праходзіць з 10.00 да 11.00 у будынку раённага выканаўчага камітэта (вул. Ленінская, 76).
Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефонах у Шклове: 8 (02239) 78-207, 78-188.
Сям'я героя Савецкага Саюза Канстанціна Лісіцына наведала Магілёўскую вобласць. Удава, заслужаны работнік культуры Расійскай
Федэрацыі Тамара Лісіцына і дачка Алена прыехалі з Масквы на беларускую зямлю, каб пабываць на месцах гераічнага подзвігу Канстанціна Сяргеевіча.
Мерапрыемствы, прысвечаныя прастольнаму святу храма ў гонар палажэння рызы Прасвятой Багародзіцы, адбудуцца 14 ліпеня ў аграгарадку Гарбацэвічы Бабруйскага раёна. Пра гэта паведамілі ў Бабруйскай епархіі.
Праграмай запланаваны хрэсны ход ад Свята-Іверскага храма ў Кісялевічах да Гарбацэвічаў, які пачнецца ў 11.30. Удзельнікам працэсіі неабходна мець пры сабе галаўны ўбор, зручны абутак, лёгкі плашч або парасон, ваду.
Рэдакцыі бабруйскай раённай газеты «Трыбуна працы» і валагодскай раённай газеты «Маяк» (Расія) падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве. Подпісы пад дакументам паставілі рэдактары выданняў Вольга Грэк і Данііл Тураў.
«Мы хацелі б насыціць пагадненне паміж рэдакцыямі канкрэтнымі справамі. Перш за ўсё, каб чытачы бачылі, чым жывуць нашы дзяржавы, якія праекты рэалізуюцца. Гэта галоўная мэта пагаднення», – адзначылі рэдактары.
Свята сярэднявечнай культуры «Рыцарскі фэст – 2019» пройдзе 2-4 жніўня ў Мсціславе, паведамілі ў райвыканкаме.
Чакаецца, што ў гэтым годзе на мерапрыемства збяруцца гістарычныя клубы Беларусі, Расіі і Украіны. Гасцей чакаюць традыцыйныя рыцарскія турніры і забавы, спаборніцтвы лучнікаў, масавыя бітвы, конныя прадстаўленні і паказальныя выступленні, майстар-класы па сярэднявечных танцах, розныя вогненныя і светлавыя шоу, выступленні музычных этна- і фолк-груп.
У Магілёве выдадзены альманах «Прыдняпроўе: Магілёўшчына літаратурная», прысвечаны Году малой радзімы, паведаміў старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення грамадскага аб'яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» (СПБ) Аляксандр Казека.
У выданне ўвайшлі творы сучаснікаў, напісаныя ў 2017-2019 гадах, з ілюстрацыямі і анатацыямі. «Мы пастараліся ахапіць шырокае кола аўтараў і жанраў з запрашэннем рускіх літаратараў. Атрымалася сузор'е ўжо заваяваўшых сімпатыі імёнаў, крыху новых адкрыццяў, разнастайнасць тэм і далучанасць да тэматыкі малой радзімы», – адзначыў Аляксандр Казека.
Рэспубліканскае свята «Александрыя збірае сяброў» наведалі больш за 65 тыс. чалавек. Пра гэта паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Мерапрыемства, якое адбылося 6-7 ліпеня ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна, прайшло без здарэнняў.
Помнік камандзіру 1210-га стралковага палка 362-й Чырванасцяжнай стралковай дывізіі, гвардыі палкоўніку Пятру Арэф’евічу Юзэфовічу, які загінуў 28 чэрвеня 1944 года пры вызваленні Быхава, устанавілі ў райцэнтры.
У Бабруйску адбыўся фестываль ежы «Запрашаем смачна есцi», паведамляецца на сайце гарвыканкама.
У дабрачыннай акцыі прынялі ўдзел восем прадпрыемстваў горада на Бярэзіне. У іх ліку «Бабруйскі мясакамбінат», УКХ «Бабруйскаграмаш», «Чырвоны харчавік», «Славянка», «Бабруйскі завод біятэхналогій», «Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў», «Белшына», «Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў».
Прамую тэлефонную лінію правядзе 13 ліпеня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Віктаравіч Пархамовіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») за 10 гадоў свайго існавання стала яркім сімвалам братэрскай дружбы народаў Беларусі, Расіі і Украіны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 6 ліпеня на свяце ў Александрыі.
Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання наведаў паўнамоцны прадстаўнік кансалтынгавага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Донг Фанг Хонг Юан» (КНР, Пекін) Сюй Цзывэй. Кампанія, якую ён прадстаўляе, актыўна ўдзельнічае ў праекце развіцця праграмы навучання кітайскіх грамадзян за мяжой, паведамілі ў адміністрацыі ВНУ.
Па выніках перамоў падпісана дамова аб супрацоўніцтве. Сюй Цзывэю перададзены рэкламныя матэрыялы і праспекты ўніверсітэта, а таксама выдадзены сертыфікат афіцыйнага партнёра МДУХ па наборы, накіраванні і навучанні грамадзян з Кітая.
Магілёўскі плывец Рыгор Пякарскі стаў уладальнікам бронзавага медаля на дыстанцыі 50 м батэрфляем на Сусветнай летняй універсіядзе ў Неапалі (Італія). Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры Міністэрства адукацыі.
Студэнт МДУ імя А.А. Куляшова пераадолеў адлегласць за 23,47 сек. У фінале Рыгор Пякарскі ўстанавіў асабісты рэкорд, саступіўшы толькі срэбнаму прызёру універсіяды Юю Танаку з Японіі – 23,35 сек. і залатому медалісту з Аўстрыі Янгу Вільму – 23,32 сек.
На сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ) даступны вынікі цэнтралізаванага тэсціравання па ўсіх прадметах.
«Цяпер даступны вынікі ЦТ па беларускай і рускай мовах, грамадазнаўстве, матэматыцы, біялогіі, замежных мовах, хіміі, фізіцы, гісторыі Беларусі, геаграфіі, сусветнай гісторыі (навейшы час)», - праінфармавалі ў РІКВ.
Абітурыенты, якія не змаглі прайсці ЦТ у асноўны дзень (а такіх больш за тысячу), здаюць яго ў рэзервовыя - 6, 8 і 10 ліпеня.
На республиканском празднике «Купалье» («Александрия собирает друзей») в Александрии сегодня состоялась церемония награждения передовиков АПК Могилевской области по итогам работы в 2018 году.
Магілёўскай абласной камісіяй па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных выпрабаванняў падведзены вынікі кантролю за першым этапам уступнай кампаніі – цэнтралізаваным тэсціраваннем.
Адзначана, што тэсціраванне ў рэгіёне прайшло спакойна і арганізавана. Яўка абітурыентаў у сярэднім па вобласці склала 94%, найбольшая – на тэсціраванне па рускай мове (97%), найменшая – па геаграфіі (89%).
Як і ў мінулыя гады, кантроль за правядзеннем тэсціравання ажыццяўляўся на ўсіх этапах і ў кожнай з задзейнічаных аўдыторый 7 пунктаў тэсціравання вобласці.
У аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна адбылася цырымонія адкрыцця рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»), які ў дзясяты раз праходзіць на маляўнічым беразе Дняпра.
У Шклоўскім раёне сёння ў дзясяты раз стартавала рэспубліканскае свята «Купалле». Мерапрыемствы пачаліся з дзвюх гадзін дня.
У Магілёўскай вобласці прыпынена купанне ў дванаццаці, абмежавана ў адной з 50 афіцыйна вызначаных зон для адпачынку. Пра гэта паведамілі ў абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Прадпісанне вынеслі супрацоўнікі санітарна-эпідэміялагічнай службы рэгіёна пасля маніторынгу якасці вады. Спецыялісты адабралі 197 пробаў у адкрытых вадаёмах, 27 з якіх не адпавядалі гігіенічным нарматывам па мікрабіялагічных і санітарна-хімічных паказчыках.
Па выніках лабараторнага кантролю прыпынена купанне дзяцей і дарослых на:
Ваенна-гістарычная экспазіцыя пад адкрытым небам на тэрыторыі Магілёўскага дзяржаўнага агралесатэхнічнага каледжа неўзабаве папоўніцца легендарнай баявой машынай – «Кацюшай», паведаміў дырэктар установы адукацыі Георгій Маліноўскі.
Машыну практычна з нуля па наяўных чарцяжах узнаўляюць на базе шасі ГАЗ-52 выкладчыкі каледжа ў пазаўрочны час. У кожнай творчай групы свой адказны ўчастак: адна занятая кабінай, іншая сканцэнтраваная на шасі, трэцяя аднаўляе непасрэдна ўстаноўку для залпавага агню.
Дэлегацыя Заканадаўчага сходу Ленінградскай вобласці знаходзіцца з афіцыйным візітам на Магілёўшчыне
Дэлегацыя Заканадаўчага сходу Ленінградскай вобласці знаходзіцца з афіцыйным візітам на Магілёўшчыне. Сёння адбылася сустрэча гасцей са старшынёй абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрыем Харытончыкам. Праграмай знаходжання таксама запланавана наведванне абласной дзіцячай бальніцы, ААТ «Бабушкина крынка» і «Магілёўліфтмаш». Для гасцей правядуць аглядную экскурсію па горадзе на Дняпры і Бабруйску. Завершыцца наведванне рэгіёна удзелам у мерапрыемствах свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»).
Переводчик