Архіў навін

На чэмпіянаце Еўропы па біятлоне ў «Раўбічах» завяршылася кваліфікацыя жаночага суперспрынту. Дзінара Алімбекава, выкарыстаўшы адзін дадатковы патрон, пераадолела дыстанцыю за 9,42 хвіліны і паказала найлепшы вынік у гонцы. На другім месцы адборачны этап завяршыла ўкраінка Валя Семярэнка, замкнула тройку лідараў Элізабэт Оберг.
У Магілёўскім аблвыканкаме падвялі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна за 2019 год. Як паведаміў падчас пасяджэння намеснік старшыні аблвыканкама Руслан Страхар, забяспечана выкананне 4-х з 6-ці ключавых паказчыкаў.
Маштабнае абласное міжведамаснае мерапрыемства «Адзіны дзень бяспекі» пройдзе 27 лютага ў Магілёве на базе Лядовага палаца. Тут навыкі дзеянняў у НС адпрацуе кожная служба рэгіёна. Праграмай таксама запланавана праца тэматычных пляцовак, дэманстрацыя спецыяльнай тэхнікі, канцэрт, паказальныя выступленні спецслужбаў (эвакуацыя, пераслед, затрыманне, выбухі і інш.).
Народнымі абрадамі і спальваннем пудзіла Зімы адзначаць Масленіцу ў Магілёве і Бабруйску 29 лютага.
Фрэска «Узыходжанне на Галгофу» з’явіцца ў экспазіцыі абноўленага Бялыніцкага раённага мастацкага музея імя Бялыніцкага-Бірулі. 42 гады таму мастак-рэстаўратар Юрый Маліноўскі разам з калегамі выратаваў тры фрэскі 18 стагоддзя з руін Бялыніцкага манастыра. Плануецца, што публіка зможа ўбачыць адну з іх – «Узыходжанне на Галгофу» – на Дні беларускага пісьменства ў Бялынічах. Малюнак ўяўляе з сябе набор фрагментаў – іх каля паўсотні. Фрэска стане часткай экспазіцыі абноўленага Бялыніцкага раённага мастацкага музея імя Бялыніцкага-Бірулі.
Усяго 4 хвіліны спатрэбілася, каб эвакуіраваць наведвальнікаў і персанал «Атрыума» – самага буйнога гандлёвага-забаўляльнага цэнтра Магілёва. Гэта было заданне для спецслужбаў у «Адзіны дзень бяспекі». У 10 раніцы ў «Атрыуме» загучала сірэна і просьба пакінуць будынак гандлёвага цэнтра. Потым з’явіліся машыны хуткай дапамогі, пажарныя, міліцыя, ахова. Так праходзяць навучальныя эвакуацыі падчас абвешчанага ў Беларусі «Адзінага дня бяспекі».
Фестываль міжгалактычнай лігі КВЗ пройдзе ў Палацы культуры вобласці Магілёва 1 сакавіка. Пра гэта паведаміў дырэктар абласнога аддзялення Беларускай лігі КВЗ Віталь Кудасаў. На малой сцэне Палаца культуры вобласці збярэцца больш за 15 каманд з Магілёва, Мінска, Віцебска, Гомеля, Светлагорска, Баркалабава і Горак. Сярод гульцоў – як каманды-пачаткоўцы, так і прафесіяналы.
Пачаўся прыём заявак на XVIII конкурс «Інтэрнэт-прэмія “ТІБО-2020”», паведамілі ў Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі.
Новыя навучальныя дапаможнікі па сусветнай гісторыі і грамадазнаўстве для вучняў старэйшых класаў выдадзеныя аўтарскім калектывам выкладчыкаў БДУ. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ўніверсітэта.
Моладзевыя стартап-школы пройдуць у Крычаве і Круглым. Пра гэта паведаміла кансультант па прадпрымальніцтве праекта «Садзейнічанне занятасці насельніцтва ў малых і сярэдніх гарадах Рэспублікі Беларусь» Альбіна Самусенка.
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Сяргеевіч Варанюк 26 лютага з 9.00 да 9.30 у межах Адзінага дня інфармавання правядзе асабісты прыём грамадзян у Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова (вул. Касманаўтаў, 1).
У Беларусі з 1 сакавіка забараняюцца да продажу некаторыя лекавыя сродкі, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.