Архіў навін

Знакаміты расійскі мастак Нікас Сафронаў сёння прыехаў у Магілёў. Афіцыйную праграму візіту адкрыла сустрэча са старшынёй Магілёўскага аблвыканкама Леанідам Зайцам, на якой таксама прысутнічаў сын майстра Лука.
Аксіёма: у эканоміку, каб яна развівалася, трэба пастаянна «ўліваць» інвестыцыі. Эх, калі б Беларусь мела высокаліквідныя карысныя выкапні накшталт каштоўных металаў або вуглевадародаў, за кошт якіх падняліся, напрыклад, Саудаўская Аравія ці Арабскія Эміраты!
Начальнік Магілёўскай мытні Сяргей Валер’евіч Іваноў 12 лютага з 11.00 да 13.00 правядзе выязны прыём грамадзян у Крычаўскім раённым выканаўчым камітэце. Папярэдні запіс ажыццяўляецца па тэлефоне Магілёўскай мытні (8 0222) 29 90 12 і нумарах Крычаўскага райвыканкама (802241) 26 611, 26 638.
Яшчэ адна важная магістраль з’явіцца ў Магілёве. У горадзе прыступаюць да будаўніцтва аб’язной дарогі. Яна будзе дубляваць Загарадную шашу. Цяпер рыхтуецца будаўнічая пляцоўка. Расчыстка тэрыторыі зойме каля паўгода. Пабудуюць новую дарогу з бетону. Працы падзялілі на тры этапы. Першы завершыцца ў наступным годзе.