Архіў навін
Турэцкія кампаніі ўпэўнена пашыраюць вытворчасці ў горадзе на Дняпры. Пра гэта сведчаць дакументы, завераныя сёння ў час раённа-гарадскога форума «Магілёў – Амасья».
Рух у тэставым рэжыме маршрутнага таксі № 2Т будзе арганізаваны з 1 па 31 сакавіка ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў аддзеле энергетыкі і транспарту ўпраўлення эканомікі гарвыканкама.
Транспарт будзе рухацца па схеме маршрутнага таксі № 2 ад прыпынку ААТ «Райаграпрамтэхніка» з заездам па патрабаванні пасажыраў на прыпыначны пункт «Завод “Магілёўтрансмаш”». А далей па вуліцы Крывуліна.
У Магілёве 21 лютага ў сувязі са святкаваннем Дня Абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь з 8.00 да заканчэння ўрачыстых мерапрыемстваў перакрыюць рух па вуліцы Першамайскай ад вуліцы Болдзіна да плошчы Славы. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме.
Гэтую ж тэрыторыю да 8.00 вызваляць ад транспартных сродкаў і абмяжуюць тут стаянку аўтамабіляў.
«Белпошта» праводзіць рэспубліканскі конкурс экалагічнага малюнка сярод жыхароў Беларусі. Пра гэта паведамляецца на сайце прадпрыемства.
Творчае спаборніцтва стартуе 17 лютага. Прыём работ працягнецца да 1 мая. Прыняць удзел могуць беларусы ва ўзросце ад 14 гадоў.
Канкурсантам неабходна прыдумаць і адлюстраваць малюнак на тэму «Захаванне экасістэмы – абарона клімату». Творчая задума можа быць выканана на паперы або ў электронным фармаце ў любой тэхніцы з ужываннем розных матэрыялаў.
Абаненты двух мабільных аператараў атрымаюць СМС падчас праверкі сістэмы апавяшчэння насельніцтва, паведамілі ў МНС.
«Сёння стартуе міжведамасная акцыя «Адзіны дзень бяспекі». Будзе правярацца сістэма абвесткі. Абаненты А1 і МТС атрымаюць СМС», – праінфармавалі ў МНС.
Будуць разасланыя паведамленні з тэкстам: «Праводзіцца праверка сістэмы абвесткі, ніякіх дзеянняў не патрабуецца».
Жыхары Магілёўшчыны пералічылі Br81 753 на рахунак Беларускага дзіцячага фондупадчас абласнога дабрачыннага марафону «Сагрэем дзіцячыя сэрцы». Вынікі падвялі ў абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава.
Больш за Br1,6 млн заплацілі за 2019 год у бюджэт жыхары рэгіёна, якія здаюць жылыя і нежылыя памяшканні ў наём. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці.
Як адзначылі суразмоўцы, у параўнанні з мінулым годам паступленні ў бюджэт павялічыліся на Br99 тыс. Усяго на ўліку ў інспекцыях Магілёўшчыны знаходзіцца 9886 такіх грамадзян, што на 574 чалавекі больш, чым у мінулым годзе.
Магілёўскі фестываль навукі збярэ ў Беларуска-Расійскім універсітэце 20–21 лютага больш за 1 тыс.удзельнікаў з сямі краін – Беларусі, Грузіі, ААЭ, Польшчы, Расіі, Таджыкістана, Эстоніі. Пра гэта паведаміў прарэктар па навуковай рабоце ВНУ доктар тэхнічных навук дацэнт Віктар Пашкевіч.
Переводчик