Архіў навін
Гэты год будзе асаблівым для Бабруйскага завода трактарных дэталяў і агрэгатаў холдынгу МТЗ. У жніўні спаўняецца 75 гадоў Бабруйскай міжраённай майстэрні капітальнага рамонту. Менавіта яна стала базай для гэтага прадпрыемства. І ўжо цяжка назваць «жалезным канём» апошнюю мадэль Бабруйскага трактара «Беларус-742», чыя кабіна нагадвае какпіт авіялайнера, а сістэма кіравання –спарткар. А наперадзе –новая праца і пашырэнне геаграфіі паставак прадукцыі.
Устаноўлены юбілейны медаль «75 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гадоў». Адпаведны ўказ №51 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 13 лютага, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
На адным баку медаля будзе размешчана кампазіцыя з выявай воіна-пераможцы з флагам, партызана з аўтаматам у паднятай руцэ і жанчыны з букетам кветак. На адваротным баку – надпіс з назвай медаля і вянок з лісця лаўра і дуба, абвіты стужкай. Выраблена ўзнагарода будзе з латуні.
У Магілёве стартаваў Тыдзень занятасці насельніцтва. На ім прадстаўлена каля 1,5 тысяч прапаноў ад прадпрыемстваў горада. Наведаць бясплатныя кансультацыі змогуць не толькі магілёўцы, але і жыхары вобласці. Кірмашы вакансій будуць працаваць штодзённа з 11.00 да 12.00 па вуліцы Касманаўтаў, д. 17. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела садзеяння ў працаўладкаванні ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарвыканкама Вольга Круглікава.
Гастролі Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра адбудуцца 20 сакавіка ў Бабруйску. Жыхары і госці горада ўбачаць балет у двух дзеяннях «Спячая прыгажуня».
Балетмайстар-пастаноўшчык –народная артыстка Беларусі Кацярына Фадзеева. Асістэнты балетмайстра –заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Веніямін Захараў і Жанна Лебедзева. Мастак-пастаноўшчык –Інара Асланава (г. Баку, Азербайджан).
Магілёўскі абласны і Гомельскі дзяржаўны тэатры лялек правядуць 10 і 11 сакавіка абменныя гастролі. Магілячане ўбачаць спектакль «Бурнае жыццё Лазіка Ройтшванеца» ў пастаноўцы Юрыя Вута і Дзмітрыя Гарэліка, паведамілі ва ўстанове адукацыі.
У спектаклі гледачу трэба будзе пазнаёміцца з Лазікам, ажыццявіць разам з ім падарожжа па розных гарадах і краінах і даведацца: ці знойдзе Лазік сваё каханне, сваё яўрэйскае шчасце і маленькі кавалачак хлеба?…
Прамую тэлефонную лінію правядзе 22 лютага кіраўнік спраў аблвыканкама Рыгор Аляксандравіч Варонін. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
«Магілёўскі вагонабудаўнічы завод» ужо вясной выпусціць новы від прадукцыі –платформы для перавозкі кантэйнераў. Аналагаў такім вагонам няма на ўсёй постсавецкай прасторы.
На дадзены момант канструктары працуюць над мадэллю. Увасобіць ідэю ў жыццё плануюць у сакавіку–красавіку 2020 года. І разам з новым відам прадукцыі на прадпрыемстве маюць намер выйсці на рынак Балтыі і Усходняй Азіі. Ёсць ідэя наладзіць сумесную вытворчасць з мангольскімі калегамі. Там патрэба ў рухомым саставе каласальная. І нашы вытворцы гатовыя пастаўляць у краіну Усходняй Азіі камплекты для зборкі.
Выстава народнага майстра Беларусі Вольгі Сыцікавай «Беларусь мая сінявокая» адкрыецца 19 лютага ў Магілёве ў межах рэгіянальнага семінара-практыкума «Тэндэнцыі развіцця беларускага народнага касцюма». Экспазіцыя на працягу двух тыдняў будзе размяшчацца ў абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы.
На выставе будуць прадстаўлены работы, выкананыя з лёну. Гэта пано з нацыянальнай сімволікай, лялькі ў традыцыйных беларускіх касцюмах, анёлачкі, фігуркі жывёл, вымпелы, дэкаратыўныя сурвэткі, сюжэтныя кампазіцыі і многае іншае.
Як абудзіць крэатыўнасць, пазбегнуць памылак і стаць больш упэўненай ў сабе, расказалі жанчынам у Магілёве падчас трэнінгаў у бясплатнай бізнэс-школе «Я сама». Яе ўдзельніцамі стала каля 80 жанчын з Магілёва, Бабруйска, Мсціслава, Мінска, Гомеля.
Буйны будаўнічы праект плануюць завяршыць у Магілёве гэтай восенню. Рэканструкцыя на аўтадарозе ад Магілёва ў чавускім кірунку займае 5,5 кіламетраў.
13 тыс. машын за суткі праязджае па трасе Магілёў–Чэрыкаў–Касцюковічы. Дарога, у народзе названая чавускай, даўно мела патрэбу ў рамонце:была занадта вузкай для сучаснага патоку машын. І вось надышоў яе час. На гэтым участку будуць 4 паласы руху і 2 падземныя пераходы.
Переводчик