Архіў навін
Попыт на медыцынскія маскі ў аптэках Магілёва імкліва вырас. Для яго задавальнення зробленыя дадатковыя заказы. Пра гэта расказала генеральны дырэктар Магілёўскага РУП «Фармацыя» Алена Раманенка.
Вытворчасць фарэлі і іншых каштоўных відаў рыб плануюць развіваць у Беларусі. Мінсельгасхарч распрацаваў комплекс мер па развіцці рыбнай галіны, праінфармавала намеснік начальніка аддзела галоўнага ўпраўлення інтэнсіфікацыі жывёлагадоўлі Мінсельгасхарча Вольга Барэйша.
У прыватнасці, упор у найбліжэйшыя гады будзе зроблены на вытворчасць фарэлі. У паўднёва-ўсходнім рэгіёне Магілёўскай вобласці плануецца пабудаваць тры адпаведныя комплексы магутнасцю тысяча тон на год кожны да 2025 года.
Аляксандр Лукашэнка 18 лютага падпісаў указ аб увядзенні сцягоў тэрытарыяльнай бароны. Гэтым жа дакументам зацверджаны палажэнні аб сцягах тэрытарыяльнай абароны ўсіх абласцей Беларусі, іх апісанні і выявы.
Войскі тэрытарыяльнай абароны Магілёўскай вобласці атрымалі сцяг з выявай герба рэгіёна ў цэнтры палотнішча.
Абноўленая пасля рэканструкцыі паліклініка пачала працаваць у Магілёўскім абласным анкалагічным дыспансеры. Пра гэта паведаміла намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай частцы Жанна Чарнякова.
«Самыя значныя перамены закранулі рэгістратуру. Цяпер яна абсталяваная па прынцыпе «Клапатлівая паліклініка». Арганізавана электронная чарга, размеркаваныя патокі наведвальнікаў: афармленне першасных пацыентаў праходзіць у рэгістратуры, а тыя, хто ўжо звяртаўся па дапамогу раней, абмінуць гэты этап», – адзначыла Жанна Чарнякова.
Комплексны план добраўпарадкавання абласнога цэнтра на 2020 год уключае 21 аб’ект. Пра гэта паведаміў на пасяджэнні Магілёўскага гарвыканкама генеральны дырэктар УКП Міхаіл Галушкоў.
Паводле яго слоў, на працягу бягучага года ў межах капітальнага рамонту і будаўніцтва аб’ектаў добраўпарадкавання ў горадзе запланаваны работы па 21 аб’екце. У прыватнасці, будзе працягнута добраўпарадкаванне парку культуры і адпачынку ў раёне Падміколля, завершаць работы па рамонце моста па вуліцы Першамайскай, пачнуць рамонт вуліцы Крупскай, адрамантуюць помнік Леніну на плошчы Леніна.
За студзень 2020 года суб’екты малога і сярэдняга бізнесу рэгіёна заплацілі ў бюджэт Br64,2 млн, або 46,5% ад агульных паступленняў. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці.
У параўнанні з мінулым годам фінансавыя ўліванні ад гэтай катэгорыі плацельшчыкаў павялічыліся на 11,8%, або Br6,8 млн. у фактычным вылічэнні. Рост паступленняў ад арганізацый склаў 12,4%, або Br5,9 млн., ад індывідуальных прадпрымальнікаў – 8,9%, або Br0,9 млн.
За студзень 2020 года ў кансалідаваны бюджэт рэгіёна паступіла Br138,1 млн. Гэта на 9,7% больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці.
Найбольшыя сумы ў даходах бюджэту склалі паступленні падатку на дабаўленую вартасць – Br57,5 млн. (41,7%), падаходнага падатку – Br40,9 млн. (29,6%), падатку пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання – Br14,1 млн. (10,2%), акцызаў – Br6,2 млн. (4,5%), экалагічнага падатку – Br4,1 млн. (3%).
Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджана 57 жыхарак Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Переводчик