Архіў навін
Тэхніку для прэсавання лубяных культур пачнуць выпускаць у ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу “Бабруйскаграмаш”» у гэтым годзе. Пра гэта расказала генеральны дырэктар холдынга Надзея Лазарэвіч.
«Машына для лубяных культур будзе стварацца на базе ўжо наяўнага прэс-падборшчыка для лёну. Пастаўляцца яна будзе выключна за мяжу. Ужо вызначаны рынкі збыту новай тэхнікі – Расія і Украіна», – паведаміла гендырэктар.
Прэзентаваць новы экзэмпляр сельскагаспадарчай тэхнікі плануецца на выставе «Белагра», якая пройдзе ў Мінску 2–6 чэрвеня.
Арганізатары Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форума «М.@rt.кантакт» абвясцілі аб наборы валанцёраў. Заяўкі ад паўналетніх магілёўцаў прымаюцца да 3 сакавіка. Гугл-форму можна запоўніць па спасылцы: https://forms.gle/vv9uoTFtN4NVTWjf8. Удзельнікаў, якія прайшлі папярэдні адбор, чакае запрашэнне на субяседаванне.
У Міжнародны дзень роднай мовы, 21 лютага, кампанія А1 прадставіла новы праект, дзякуючы якому ў рамках ініцыятывы «Веліч роднай мовы» вясной 2020 года ў Магілёве і найбуйнейшых гарадах Беларусі – Брэсце, Віцебску, Гродне, Гомелі і Мінску – з’явіцца серыя незвычайных мастацкіх інсталяцый. Гэта будуць наборы інтэрактыўных скульптур, якія разам утвараюць слова «МОВА».
Адкрыта акрэдытацыя журналістаў для асвятлення XV Міжнароднага моладзевага тэатральнага форума «М.@rt.кантакт – 2020». Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра.
У архітэктурна-будаўнічым каледжы ў складзе міждзяржаўнай адукацыйнай установы вышэйшай адукацыі «Беларуска-Расійскі ўніверсітэт» адбылася сустрэча дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандра Масяйкова з моладдзю.
Заслужаны майстар спорту СССР і краіны, алімпійскі чэмпіён, Ганаровы грамадзянін горада Магілёва расказаў пра сябе, сваю сям’ю, захапленні і спартыўныя дасягненні.
Адміністрацыяй свабоднай эканамічнай зоны «Магілёў» зарэгістраваны новы рэзідэнт – ТАА «Стыл-Інвестмент». Інвестыцыйны праект, які рэалізуецца з удзелам нямецкіх інвестыцый, прадугледжвае арганізацыю вытворчасці электразварных труб.
Свабодная эканамічная зона «Магілёў» створана ў студзені 2002 года. Гэта частка тэрыторыі Беларусі з пэўнымі межамі, у якой у дачыненні да яе рэзідэнтаў устанаўліваецца і дзейнічае спецыяльны прававы рэжым для ажыццяўлення імі інвестыцыйнай і прадпрымальніцкай дзейнасці. Зараз тут зарэгістравана 42 прадпрыемствы-рэзідэнты.
Вучэбна-метадычны збор для ўдзельнікаў моладзевых атрадаў аховы правапарадку па пытаннях пажарнай бяспекі «Адзін дзень з жыцця выратавальніка-пажарнага» пройдзе 21 лютага ў Магілёве на базе ПАСА-8 (м-н Спадарожнік).
Падчас мерапрыемства вучняў чакае экскурсія па тэрыторыі часці, дзе яны пазнаёмяцца з тэхнікай, вучэбна-матэрыяльнай базай, вольным часам пажарных. Таксама маладыя людзі змогуць прымерыць спецформу ратавальнікаў.
Акрамя таго, 12 навучэнцам сярэдніх школ горада ўручаць пасведчанні ўдзельнікаў моладзевых атрадаў аховы правапарадку.
Магіляўчан запрашаюць на адкрыты фестываль ёгі. Мерапрыемства пройдзе 29 лютага на базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу «Спутник» (вул. Якубоўскага, 20). Пра гэта паведамілі ў аддзеле спорту і турызму гарадскога выканаўчага камітэта.
Бясплатныя заняткі для прыхільнікаў здаровага ладу жыцця і аматараў спорту правядуць найлепшыя інструктары ёгі Магілёва. Праграмай мерапрыемства таксама запланаваны майстар-класы па розных кірунках.
Удзельнікі фестывалю могуць прыйсці на заняткі ў любы зручны час з 10.00 да 21.00. З сабой неабходна ўзяць спартыўную форму.
У Магілёве зменіцца месца рэгістрацыі смерці. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме.
З 2 сакавіка выдача пасведчання аб смерці і даведкі на пахаванне будзе праводзіцца па адрасе: г. Магілёў, вул. Ленінская, 1 (плошча Славы, будынак ЗАГСа, першы паверх, кабінет № 2).
Рэжым работы:– панядзелак, серада, пятніца з 8.00 да 17.00;– аўторак, чацвер з 8.00 да 20.00;– субота з 8.30 да 17.00;– абед з 13.00 да 14.00 (штодня);– выхадны – нядзеля.
Тэл. 22-19-51, 22-60-29.
Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Міхаіл Фельдман жыве ў вёсцы Акцябрск Клічаўскага раёна. На днях яго наведала дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Святлана Шутава. І дапамагла вырашыць некалькі жыццёвых праблем.
На пачатак вайны Міхаілу Фельдману было 17 гадоў. Малады хлопец з Клічава пешшу адправіўся на размеркавальны пункт у Оршу. Калі накіравалі ў дзеючую армію – служыў сувязным у Пскоўскай вобласці і ў Прыбалтыцы.
ХІ адкрыты рэспубліканскі турнір па боксе памяці заслужанага трэнера Рэспублікі Беларусь Генрыха Рыўкіна пройдзе ў Магілёве з 25 па 29 лютага. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама.
У спрэчцы за ўзнагароды будуць удзельнічаць атлеты 2004–2005 гадоў нараджэння з Беларусі, Латвіі, Літвы, Расіі і Украіны. Старты адбудуцца ў Доме спорту (пр-т Міру, 8).
У Магілёўскай медыцынскай альма-матэр прайшоў конкурс «Містар каледж». Артыстызм, пачуццё гумару, творчыя, інтэлектуальныя і прамоўніцкія здольнасці дэманстравалі журы і гледачам пяць таленавітых хлопцаў.
За званне найлепшага змагаліся Мікіта Палякоў, Вячаслаў Гойшык, Дзмітрый Уласенка, Мацвей Шчаўлінскі і Міхаіл Жарыкаў. Увесь вечар канкурсантам прыйшлося дэманстраваць эрудыцыю, знешнія дадзеныя, імправізаваць, жартаваць, спяваць, танцаваць і пераўвасабляцца.
Забаўляльны шматфункцыянальны цэнтр з добраўпарадкаваннем прылеглай тэрыторыі плануюць пабудаваць на месцы парку атракцыёнаў у Магілёве, – паведаміў начальнік упраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва Магілёўскага гарвыканкама – галоўны архітэктар горада Уладзімір Скачак.
Насельніцтва Беларусі складае крыху больш за 9,4 млн чалавек. Такія першыя даныя праведзенага ў мінулым годзе перапісу агучыла журналістам старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Мядзведзева.
Переводчик