Архіў навін

Чацвёра выратаваных, у тым ліку аднагадовае дзіця, – такія вынікі спрацоўкі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых. 19 лютага каля 6 гадзін раніцы сям’ю, якая жыве ў прыватным жылым доме па вул. Вясновай у Магілёве, разбудзіў гучны гук аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка: дом быў напоўнены дымам. 45- гадовы гаспадар, яго 24-гадовы сын разам з жонкай і малым паспяшаліся эвакуявацца. Ніхто не пацярпеў.
У Мінску ўзнагародзілі ўдзельнікаў і пераможцаў штогадовага творчага конкурсу на самае лепшае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі пытанняў будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл, патрыятычнага выхавання насельніцтва Беларусі. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі. У спаборніцтве прынялі ўдзел рэдакцыі перыядычных друкаваных выданняў, электронныя сродкі масавай інфармацыі.
У Магілёўскім абласным метадычным цэнтры 19–20 лютага пройдзе семінар-практыкум «Тэндэнцыі развіцця беларускага народнага касцюма». Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры. У мерапрыемстве прымуць удзел дырэктары і майстры раённых дамоў рамёстваў, метадысты цэнтралізаваных клубных сістэм па промыслах і рамёствах, кіраўнікі гурткоў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, выкладчыкі дзіцячых школ мастацкіх рамёстваў.
Занальныя этапы абласнога агляду-конкурсу калектываў мастацкай творчасці і індывідуальных выканаўцаў XV Рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны» пройдуць 19–26 лютага ў Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў абласным аб’яднанні прафсаюзаў.
Пісьменнікі і журналісты, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі Магілёва 21 лютага напішуць «Беларускую дыктоўку» ў чытальнай зале МДУ імя А.А. Куляшова (вул. Касманаўтаў, 1). Яна пачнецца ў 11.30.
У госці да бабруйскай шматдзетнай сям’і Парфёнавых з падарункамі заглянулі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ірына Рынейская, Уладзімір Гацко, Вера Шырокая, прадстаўнікі адміністрацыі Першамайскага раёна. Для юных жыхароў дома сямейнага тыпу візіцёры перадалі ў дар больш за 150 кніг з архіваў Нацыянальнай бібліятэкі. Літаратура самая разнастайная: пазнавальныя энцыклапедыі, руская, беларуская і замежная класіка, казкі, падручнікі. Дарэчы, у доме сямейнага тыпу любяць чытаць. Тут выхоўваецца 9 дзяцей ад 10 месяцаў да 15 гадоў.
На сцэне Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра 6 і 7 сакавіка адбудзецца прэм’ера аўтарскага спектакля Кацярыны Аверкавай «Без пудры». Спектакль прымеркаваны да Міжнароднага жаночага дня, паведамілі ў прэс-службе ўстановы культуры.