Архіў навін
Важна чуць і бачыць праблемы жыхароў беларускай глыбінкі – такое меркаванне выказаў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэй Кунцэвіч падчас выязнога прыёму ў Быхаве.
Пытанні аховы здароўя, транспартных зносін і даступнасць сацыяльных паслуг абмеркаваў на сустрэчы з жыхарамі вёскі Косічы Быхаўскага раёна намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Андрэй Кунцэвіч.
Першы праект з праграмы мерапрыемстваў па інтэграцыі БелАЭС у энергасістэму рэалізаваны ў Касцюковічах. Тут у новай кацельні з’явіўся электракацёл на 10 МВт. Пра гэта падчас пашыранай калегіі Мінэнерга распавёў міністр ведамства Віктар Каранкевіч.
Паводле яго слоў, усяго плануецца рэалізаваць такія праекты на 19 аб’ектах энергасістэмы краіны. Іх сумарная магутнасць складзе 836 МВт.
Адзіны дзень інфармавання, які пройдзе 20 лютага ў гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці, будзе прысвечаны транспартнаму комплексу Рэспублікі Беларусь.
У Магілёўскай вобласці ствараюць IT-кластар. Ён аб’яднае сістэму адукацыі ў сферы інфармацыйных тэхналогій, IT-кампаніі, сэрвісныя службы і прадпрыемствы, якія маюць патрэбы выкарыстання IT-тэхналогій, паведаміў дырэктар Магілёўскага агенцтва рэгіянальнага развіцця Яўген Якімаў.
Адна з галоўных мэт стварэння кластара– вырашэнне праблемы недахопу кваліфікаваных кадраў у сферы IT.
Амаль шэсць працэнтаў пасадачнага матэрыялу ў Беларусі вырошчваецца з закрытай каранёвай сістэмай (ЗКС). Пра гэта расказаў міністр лясной гаспадаркі Віталь Дрожжа падчас выніковай калегіі ведамства.
Ён адзначыў, што ўсяго за 2019 год у гадавальніках вырашчана больш за 402 мільёны штук стандартнага пасадачнага матэрыялу. З іх з закрытай каранёвай сістэмай амаль 23 мільёны–гэта на 3 мільёны больш, чым у 2018 годзе. Па выніках гэтага года паказчыкі ЗКС падрастуць: у Магілёўскім лясгасе з’явіцца лесасемянны цэнтр з аб’ёмам вырошчвання 3,5 мільёна дрэўцаў.
Адзін з перспектыўных напрамкаў сучаснай камунікацыі–блогінг. У Магілёве зладзілі сустрэчу з папулярнымі інтэрнэт-мысліўцамі для тых, хто толькі хоча завесці сваю старонку ў Інтэрнэце.
Паводле звестак сацапытанняў, кожны трэці падлетак марыць стаць папулярным у Інтэрнэце. І магілёўскія блогеры падзяліліся з падлеткамі сваімі сакрэтамі. Акрамя механізмаў папулярызацыі старонак у сацыяльных сетках, стваральнікі ўласных кантэнтаў падказалі, як выбраць паспяховую тэму, падзяліліся сваімі гісторыямі.
З пачатку лютага ў Магілёве курсіруе незвычайнае таксі. Да звыклых «шашачак» дадаўся надпіс «Таксі бяспекі». Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Каб пазнаёміць дзяцей з нацыянальнымі традыцыямі, у яслях-садзе аграгарадка Раманавічы Магілёўскага раёна зладзілі «Беларускія вячоркі».
Пра традыцыі беларускіх вячорак расказвалі педагогі і самі малыя з дапамогай народных песень, танцаў, прыказак і прымавак. Так калектыў выхавальнікаў імкнецца прывіць дзецям любоў да беларускай культуры.
Турыстычны комплекс на беразе Дняпра плануюць пабудаваць у Магілёве. Праект прадставіў начальнік упраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва Магілёўскага гарвыканкама Уладзімір Скачак.
«Будучы комплекс будзе пабудаваны ў парку Падніколле. Ён размесціцца на беразе Дняпра, а тэраса будзе размешчана прама над вадой. Будынак будзе трохпавярховым, што дазволіць размеркаваць патокі гасцей», –заўважыў Уладзімір Скачак.
Переводчик