Архіў навін

«Больш за 1 млн дрэў высадзілі за год у Краснапольскім раёне на пацярпелых ад жука-караеда тэрыторыях», –паведаміла кіраўнік беларускага экалагічнага руху Анастасія Ждановіч. «Аднаўленне пацярпелых ад жука-караеда тэрыторый спрыяе скарачэнню эмісій парніковых газаў і аднаўленню экасістэм, вяртанню высечак у гаспадарчы абарот з устойлівым экалагічным складнікам. Гэта станоўча адбіваецца на паляпшэнні здароўя мясцовых жыхароў і зніжае экалагічныя пагрозы ў рэгіёне», – сказала Анастасія Ждановіч.
Фінал абласнога этапу агляду-конкурсу XV Рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны» пройдзе 4 сакавіка ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы, на базе якога адбудзецца мерапрыемства.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 7 сакавіка намеснік старшыні аблвыканкама Валерый Анатольевіч Малашка. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.