Архіў навін

Тыдзень фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі пройдзе ў Беларусі 23 па 29 сакавіка. Як расказалі ў галоўным упраўленні Нацбанка па Магілёўскай вобласці, розныя мерапрыемствы, урокі і інтэрактыўныя заняткі, накіраваныя на павышэнне дасведчанасці аб бяспечным выкарыстанні лічбавых тэхналогій, адбудуцца па ўсёй краіне.
У Камітэце дзяржкантролю Магілёўскай вобласці 27 сакавіка будзе праводзіцца «гарачая лінія» з насельніцтвам на тэму «Праблемныя пытанні пры налічэнні і выплаце заработнай платы ў бюджэтных арганізацыях Магілёўскай вобласці».
Будаўніцтва новага дзіцячага садка пачалі ў Слаўгарадзе, паведаміла старшыня Слаўгарадскага раённага Савета дэпутатаў Святлана Язерская. У раёне вуліцы Калініна пачалі ўзводзіць дзіцячы сад, ужо заліваюць падмурак. Установу дашкольнай адукацыі, разлічаную на 75 дзяцей, плануецца адкрыць ужо ў гэтым годзе. Вуліца Калініна ў Слаўгарадзе знаходзіцца ў мікрараёне шматкватэрных жылых дамоў. Тут пражывае вялікая колькасць маладых сем’яў, ёсць і шматдзетныя. Для развіцця мікрараёна і для зручнасці яго жыхароў неабходны дзіцячы садок, адзначыла яна.