Архіў навін

Міжнародны моладзевы тэатральны фестываль «М.@rt.кантакт» у Магілёве адмянілі. Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі, прысвечанай эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне, заявіў начальнік упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Алег Сцельмашок.
Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Жыццё і творчая спадчына А. С. Дамбавецкага» адбудзецца 13 сакавіка ў Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі. Мерапрыемства прымеркавана да 180-годдзя з дня нараджэння яркай гістарычнай асобы, як паведамілі ва ўстанове культуры. У форуме прыме ўдзел больш за 50 навукоўцаў, у іх ліку 17 дактароў і 21 кандыдат навук з Беларусі, Расіі і Украіны, якія прадстаўляюць вядучыя навуковыя ўстановы.
У Магілёве 14 сакавіка правядуць гарадскі суботнік. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме. Удзел у навядзенні парадку на тэрыторыі абласнога цэнтра пасля зімы прымуць камунальныя службы, працоўныя калектывы, навучэнцы адукацыйных устаноў. Асноўнымі аб’ектамі ўборкі абвешчаны паркі і скверы, пуцеправоды, прыдарожныя ўчасткі.
>Больш за 560 прадстаўнікоў таленавітай моладзі Магілёўшчыны атрымае пашпарты ў межах Усебеларускай акцыі «Мы – грамадзяне Беларусі!», прысвечанай Дню Канстытуцыі. Пуцёўкі ў дарослае жыццё падлеткам уручаць прадстаўнікі органаў улады, грамадскія дзеячы і іншыя заслужаныя людзі рэгіёна.
Палац культуры вобласці запрашае магілёўцаў і гасцей горада 15 красавіка на балет Сяргея Пракоф’ева «Рамэа і Джульета». Гэтая несмяротная трагедыя Шэкспіра ўжо больш за чатыры стагоддзі хвалюе сэрца мільёнаў неабыякавых людзей – яна жыве ў мастацтве як узор чыстай і сапраўднай любові, якая змагла перамагчы злосць, варожасць, і смерць.
Слухачы школы гарадскіх ініцыятыў «Цяпліца» запускаюць новы праект – турыстычныя суботнікі. У Магілёве 14, 21, 28 сакавіка і 5 красавіка адбудуцца дыялогі, падчас якіх жыхарам горада раскажуць пра тое, як адправіцца ў падарожжа з адным заплечнікам, якія дакументы варта падрыхтаваць для паездкі, як распрацаваць небанальны маршрут максімальна бюджэтна і многае іншае. Пра гэта раскажуць запрошаныя спікеры, блогеры, вандроўцы, фатографы.
Прыём грамадзян правядзе 17 сакавіка з 17.00 да 19.00 у адміністрацыі Першамайскага раёна горада Бабруйска (вул. Ульянаўская, 54–24, кабінет № 211) дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання Вера Уладзіміраўна Шырокая. Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефоне: + 375-29-137-02-70.
Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі ўстанавіла пералік шматкватэрных і індывідуальных жылых дамоў (уключаючы аб’екты інжынернай і транспартнай інфраструктуры), будаўніцтва і фінансаванне якіх у 2020 годзе будзе ажыццяўляцца з выкарыстаннем ільготных крэдытных рэсурсаў. Адпаведная пастанова Мінбудархітэктуры ад 3 сакавіка 2020 года афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Мяккі падыход да вывучэння беларускай мовы і гісторыі роднага краю знайшлі ў Чавускім гісторыка-краязнаўчым музеі. Тут стартаваў праект для дзяцей «Казкі на падушках». На яго стварэнне музейныя супрацоўнікі не выдаткавалі ні капейкі. Аказалася, што ў музейных фондах ёсць усё неабходнае, каб народная беларуская казка ператварылася ў інтэрактыўную гульню, дзе казку можна не толькі слухаць, але і пакратаць рукамі.
Першы салон прыгажосці ў Клічаве – важны інвестпраект для раённага цэнтра. Сёння суб’екты прадпрымальніцтва ў Клічаўскім раёне – а іх больш за тры сотні – забяспечваюць без малога чвэрць паступленняў у мясцовы бюджэт.
Магілёўскую паліклініку № 5 пачнуць прыводзіць у парадак у сакавіку. Рамонт плануецца капітальны, і абнаўляцца будуць усё: ад знешняга выгляду ўваходнай групы і кабінетаў да дыягнастычнага абсталявання. Пра гэта расказала намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай экспертызе і рэабілітацыі Галіна Старчанка.
Фасады нескольких домов на одной из центральных улиц города на Днепре будут расписаны в рамках арт-проекта «Могилев глазами гостей», который состоится в июне этого года. Конкурс эскизов уже объявлен.