Архіў навін
Лясгасы Магілёўскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання прыступілі да нарыхтоўкі бярозавага соку. За сезон плануецца сабраць каля 1,5 тыс. т, у тым ліку каля 300 т рэалізаваць насельніцтву.
Кошт бярозавага соку ў лясніцтвах непасрэдна ў лясным фондзе складзе ад 11 да 20 кап. за 1 літр, у двары лясгаса або лясніцтва ад –18 да 30 кап, у 5 літровых бутлях –2 рублі 20 капеек.
Каранавірус у Беларусі пацверджаны ў 27 пацыентаў, як паведаміла журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі, экспертызы, зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб Міністэрства аховы здароўя Алена Богдан.
«РНК каранавіруса вылучана сумарна ў 27 пацыентаў. Тры пацыенты ўжо паправіліся. Гэта першы пацыент і асобы, якія з’яўляюцца кантактамі першага ўзроўню», – сказала Алена Богдан. Ва ўстановах аховы здароўя знаходзяцца 24 чалавекі, у аднаго захворванне носіць сярэднецяжкі характар, у астатніх–лёгкае або бессімптомнае цячэнне.
75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне «“Беларусь 4” Магілёў» прысвячае тэлевізійны праект «Шляхі Перамогі». Здымачная група плануе аб’ехаць усе рэгіёны вобласці, каб расказаць аб малавядомых старонках гераічнага подзвігу савецкага народа ў ваенныя гады. Размова пойдзе не толькі аб буйных франтавых бітвах, але і дзейнасці партызанскіх атрадаў, падполля і г. д.
У абласным кадэцкім вучылішчы плануюць стварыць секцыю пажарна-выратавальнага спорту. Ініцыятарамі выступілі магілёўскія выратавальнікі. Кіраўніцтва вучылішча ідэю падтрымала, паведамілі ў абласным упраўленні МНС.
«Пажарна-выратавальны спорт аб’ядноўвае комплексы разнастайных прыёмаў, якія выкарыстоўваюцца ў практыцы тушэння пажараў і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, – растлумачыў дырэктар вучылішча Юрый Грышанаў. – Некаторыя з нашых навучэнцаў у далейшым стануць ратавальнікамі, і гэтыя навыкі ім абавязкова спатрэбяцца».
Мінскі аўтазавод выпусціў першы серыйны газавы смеццявоз. Навінка была паказана на прэзентацыі ў Магілёве, паведамілі ў прэс-цэнтры ААТ «МАЗ».
У Магілёўскай вобласці за суткі адбылося 3 пажары, адзін з іх скончыўся гібеллю. Пра гэта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі Вольга Нехарошых.
12 сакавіка каля 7 гадзін раніцы жыхары в. Курбакі Краснапольскага раёна ўбачылі дымлівы дах дома і выклікалі ратавальнікаў. Ведаючы, што ў«капкане» можа знаходзіцца 71-гадовы пенсіянер, паспрабавалі ўвайсці ў дом, аднак ён увесь быў напоўнены з’едлівым дымам. Дапамагчы пенсіянеру ўжо было немагчыма. Загінулы пражываў адзін. Паводле слоў суседзяў, не паліў. Прычына пажару ўстанаўліваецца.
Белетэлерадыёкампанія вядзе актыўную падрыхтоўку маштабнага тэлевізійнага праекта X-Factor, які ўпершыню будзе рэалізаваны ў нашай краіне і выйдзе ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» восенню гэтага года.
Кастынгі музычнага шоу талентаў пройдуць і ў Магілёўскай вобласці: 21–22 сакавіка – у Магілёве (Палац культуры вобласці), 26 красавіка – у Бабруйску (абласны тэатр драмы і камедыі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча). Пачатак рэгістрацыі–у 10.00. Фінальныя праслухоўванні плануецца правесці ў Мінску ў маі.
На бягучы момант выпадкаў каранавіруса на тэрыторыі Магілёўскай вобласці не выяўлена, якпаведамілі ў Магілёўскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Пад наглядам знаходзіцца 101 чалавек, у стацыянарах–6. Усяго з эпідэмічна небяспечных краін прыбыло ў Магілёўскую вобласць 214 чалавек.
У Беларусі да 6 красавіка абмяжуюць масавыя мерапрыемствы з міжнародным удзелам з прычыны сітуацыі з каранавірусам у свеце. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Міністэрства аховы здароўя лічыць, што асноўная задача на сённяшні момант–знізіць рызыку завозу віруса з іншых краін. «Таму сёння на спецыяльнай нарадзе ў Савеце Міністраў прынята рашэнне да 6 красавіка абмежаваць усе культурна-масавыя, спартыўныя і навуковыя мерапрыемствы з міжнародным удзелам», – праінфармавалі ў прэс-службе ведамства.
Переводчик