Архіў навін
4 сакавіка беларуская міліцыя адзначыць дзень утварэння. Абласныя ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя прафесійнаму святу, пройдуць у Магілёве 5 сакавіка.
У гэты дзень начальнік УУС генерал-маёр міліцыі Ігар Шчарбачэня ў зале калегіі ўпраўлення ўнутраных спраў сустрэнецца з членамі сем’яў супрацоўнікаў, якія загінулі пры выкананні службовага абавязку. У 12.00 у гарадской ратушы пройдзе цырымонія ўручэння ўзнагарод кіраўнікам і супрацоўнікам, якія маюць высокія паказчыкі ў аператыўна-службовай дзейнасці, а таксама ўшанаванне бацькоў супрацоўнікаў.
Чалавек не павінен абыходзіць усе інстанцыі, каб вырашыць сваю праблему. На гэта звярнуў увагу старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц падчас асабістага прыёму грамадзян у Магілёве.
Ігар Марзалюк–дэпутат і гісторык – стаў вядучым грамадска-палітычнага ток-шоу«У абстаноўцы міру». Ён і яго госці–палітыкі, грамадскія дзеячы, эксперты–штотыдзень будуць збірацца за гістарычным круглым сталом, каб слухаць і чуць часам палярныя пазіцыі адзін аднаго.
У Суздалі 11–16 сакавіка пройдзе ХХV адкрыты расійскі фестываль анімацыйнага кіно. Яго арганізатары сёмым разам праводзяць шырокамаштабную акцыю «Адкрытая прэм’ера», сутнасць якой – паказ найноўшых мультфільмаў конкурснай праграмы і галасаванне гледачоў за ўпадабаную карціну. Сёлета яны стартуюць 11 сакавіка.
Як і ўсе папярэднія гады, у кожным горадзе-ўдзельніку акцыі паводле вынікаў галасавання вызначыцца найлепшы, на думку гледачоў, фільм. Карціна, якая набярэ самую вялікую колькасць галасоў, атрымае спецыяльны прыз фестывалю на ўрачыстай цырымоніі яго закрыцця.
У турніры абласнога цэнтра творчасці па плаванні, прысвечаным 75-й гадавіне Вялікай Перамогі, прыняла ўдзел моладзь Беларусі і Расіі. Пра гэта паведаміла метадыст аддзела фізічнага выхавання ДУДА«АЦТ» Дзіна Дзямідава.
Рэспубліканская прафілактычная акцыя «Дзень бяспекі. Увага ўсім!», прысвечаная Сусветнаму дню грамадзянскай абароны, праходзіць у Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Лабараторыя тэатральнай фатаграфіі ўпершыню ўвайшла ў спецыяльную праграму міжнароднага моладзевага тэатральнага форуму «М@rt.кантакт», паведаміла куратар творчага праекта, магілёўскі фатограф Яўгенія Аліфірэнка.
У Слаўгарадскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі адкрылі залу «Археалогія і прырода». Праект быў рэалізаваны дзякуючы сумеснай працы калектыву ўстановы культуры, выканаўчай улады і жыхароў рэгіёна.
Да 75-годдзя вызвалення Беларусі і Магілёўскай вобласці ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне супрацоўнікі аддзела маркетынгу Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна стварылі карпаратыўную ккраязнаўчую базу даных«Жывая памяць пакаленняў». Пра гэта паведаміла дырэктар установы культуры Ілона Сарокіна.
У кіраўскім раённым Доме культуры 6 сакавіка ў 14.00 адбудзецца ўрачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да 85-годдзя ўтварэння раёна і падвядзення вынікаў работы галін народнай гаспадаркі за 2019 год. Тут таксама арганізуюць выставу творчых работ устаноў сацыяльнай сферы, дэгустацыю прадукцыі, вырабленай арганізацыямі раёна і Магілёўскай вобласці.
На плошчы імя Кірава будуць працаваць сельскагаспадарчыя падворкі з культурным суправаджэннем.
Переводчик